Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Вазьмі мой арбалет, — сказаў ён. — Бо ў цябе няма ніякай зброі.

— Арбалет? — усклікнуў Мэтчэм. — Ды мне не хопіць сілы нацягнуць яго. Да таго ж я і цэліцца не ўмею. Арбалет не прынясе мне ніякай карысці, добры хлопчык. Дзякуй табе.

Набліжалася ноч, і ў цяні галін яны ўжо з цяжкасцю адрознівалі твар адзін аднаго.

— Пачакай, я крыху правяду цябе, — сказаў Дзік. — Ноч цёмная. Я давяду цябе хоць бы да сцяжынкі, а то адзін ты можаш заблудзіцца.

Ён не сказаў больш ні слова і пайшоў уперад, а

Мэтчэм зноў пабрыў за ім. Рабілася ўсё цямней і цямней; толькі зрэдку праз густыя галіны бачылі яны неба, усыпанае дробнымі зоркамі. Шум разбітай арміі ланкастэрцаў усё яшчэ далятаў да іх, але з кожным крокам ён чуўся слабей і цішэй.

Прыкладна праз паўгадзіны яны выйшлі на вялікую паляну, зарослую верасам. Дзе-нідзе, быццам астраўкі, над ёю ўзвышаліся нетры цісаў, слаба асветленыя пабліскваннем зорак. Хлопчыкі спыніліся і паглядзелі адзін на аднаго.

— Ты стаміўся? — спытаў Дзік.

— Я так стаміўся, — адказаў Мэтчэм, — што хацеў бы легчы і памерці.

— Я чую журчанне ручая, — сказаў Дзік. — Дойдзем да яго і нап'ёмся; мяне мучыць смага.

Мясцовасць прыкметна паніжалася, і, сапраўды, на дне даліны яны знайшлі маленькі бруісты ручаёк, які бег паміж вербамі. Яны ўпалі ніцма на зямлю і, выцягнуўшы губы, удосталь напіліся вады, у якой адбіваліся зоркі.

— Калі мы спускаліся сюды, я бачыў якуюсьці яму, — сказаў Дзік. — Залезем у яе і заснём.

— Ах, як я хачу спаць! — усклікнуў Мэтчэм.

Яма была пясчаная і сухая; галіны кустоў, быццам павець, схіляліся над ёю. Хлопчыкі залезлі ў яму, леглі і моцна прыціснуліся адзін да аднаго, каб сагрэцца; сварка іх была забыта. Сон ахінуў іх, як воблака, і яны мірна заснулі пад расою і зоркамі.

Раздзел VII

Чалавек з закрытым тварам

Яны прачнуліся ў перадсвітальных прыцемках. Птушкі яшчэ не спявалі, а толькі няўпэўнена шчабяталі; і сонца яшчэ не паднялося, але ўвесь усходні край неба быў ахоплены ўрачыстай шматколернай зарой. Галодныя, змучаныя, яны нерухома ляжалі ў салодкай млявасці. І раптам пачулі дзвынканне званочкаў.

— Звоняць! — сказаў Дзік, прыўзнімаючыся. — Няўжо мы так блізка ад Халівуда?

Званочак дзвынкнуў зноў і на гэты раз намнога бліжэй; надтрэснуты гук яго, які парушыў ранішнюю цішыню, ужо не змаўкаў, увесь час набліжаючыся.

— Што гэта? — спытаў Дзік, канчаткова прачынаючыся.

— Хтосьці ідзе, — адказаў Мэтчэм, — і пры кожным яго кроку звініць званочак.

— Я гэта і сам разумею, — сказаў Дзік. — Але хто можа блукаць тут са званочкам? Каму патрэбен званочак у Тэнстолскім лесе? Джон, — дадаў ён, — смейся нада мной, калі хочаш, але мне гэты звон не падабаецца.

— Але, — сказаў Мэтчэм і ўздрыгнуў, — у гэтым звоне ёсць штосьці журботнае. Калі б не світанне…

Але тут званочак зазвінеў намнога мацней і раптам змоўк.

Можна падумаць, што нехта бег са званочкам, прачытаў «Ойча наш» і з разгону скочыў у ваду, — заўважыў Дзік.

— А цяпер ён зноў ідзе марудна, — дадаў Мэтчэм.

— Не так ужо марудна, Джон, — адказаў Дзік. — Наадварот, ён вельмі шпарка да нас набліжаецца. Або ён уцякае ад кагосьці, або за кімсьці гоніцца сам. Хіба ты не чуеш, што звон з кожным імгненнем усё бліжэй?

— Ён ужо зусім побач, — сказаў Мэтчэм.

Яны стаялі з краю ямы; а паколькі яма была на макаўцы невялікай выспы, яны ўбачылі ўсю паляну да самага лесу. У шэрых ранішніх прыцемках яны выразна адрознівалі белую стужку сцяжынкі, якая праходзіла за нейкіх сто ярдаў ад ямы і перасякала ўсю паляну з усходу на захад. Дзік вымеркаваў, што сцяжынка гэтая, відавочна, павінна была весці ў замак Мот.

Не паспеў ён гэта падумаць, як на сцяжынцы з гушчару лесу з'явіўся чалавек, захутаны ў белае. Ён спыніўся на імгненне, быццам для таго, каб лепш агледзецца; затым, нізка прыгнуўшыся да зямлі, няспешліва рушыў наперад цераз зарослую верасам паляну. Званочак звінеў пры кожным яго кроку. У яго не было твару: белы мяшок, нават без адтулін для вачэй, закрываў усю яго галаву; чалавек гэты намацваў дарогу палкай.

Смяротны жах ахапіў хлопчыкаў.

— Пракажоны! — сказаў Дзік задыхаючыся.

— Яго дотык — смерць, — хваляваўся Мэтчэм. — Уцякайма!

— Навошта ўцякаць? — запярэчыў Дзік. — Хіба ты не бачыш, што ён зусім сляпы? Ён намацвае дарогу палкай. Давай ляжаць і не рухацца; вецер дзьме ад нас да яго, і ён пройдзе міма, не зрабіўшы нам ніякай шкоды. Бедачына! Ён варты жалю, а не страху!

— Я пашкадую яго, калі ён пройдзе, — адказаў Мэтчэм.

Пракажоны быў ужо зусім недалёка ад іх. Узышло сонца і асвяціла яго закрыты твар. Калісьці, да таго як страшная хвароба сагнула яго ў тры пагібелі, гэта, хутчэй за ўсё, быў мажны, рослы мужчына, ды і зараз ён ішоў упэўненай паходкай моцнага чалавека. Злавесны звон званочка, стук палкі, занавешаны твар без вачэй і, галоўнае, усведамленне таго, што ён не толькі асуджаны на смерць і пакуты, але і адвергнуты людзьмі, — усё гэта наганяла на хлопчыкаў жудасную журбу. Чалавек набліжаўся да іх, і з кожным яго крокам яны гублялі мужнасць і сілы.

Параўняўшыся з ямай, ён спыніўся і павярнуў да іх галаву.

— Прасвятая Багародзіца, выратуй мяне! — ледзь чутна прашаптаў Мэтчэм. — Ён нас бачыць!

— Лухта! — адказаў Дзік шэптам. — Ён проста прыслухоўваецца. Ён жа сляпы, дзівак!

Пракажоны глядзеў ці прыслухоўваўся некалькі імгненняў. Потым пабрыў далей, але раптам зноў спыніўся і зноў, здавалася, паглядзеў на хлопчыкаў. Нават Дзік смяротна пабялеў і заплюшчыў вочы, быццам ад аднаго позірку на пракажонага ён мог заразіцца. Але неўзабаве званочак зазвінеў зноў.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Сумман твоего сердца

Арниева Юлия
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Сумман твоего сердца

Инверсия праймери. Укротить молнию

Азаро Кэтрин
Золотая библиотека фантастики
Фантастика:
космическая фантастика
6.40
рейтинг книги
Инверсия праймери. Укротить молнию

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка