Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Пракажоны дайшоў да канца паляны і знік у гушчары.

— Ён бачыў нас, — сказаў Мэтчэм. — Клянуся, ён нас бачыў!

— Глупства! — запярэчыў Дзік, да якога ўжо вярнулася мужнасць. — Ён нас чуў і, пэўна, вельмі спалохаўся, бядак! Калі б ты быў сляпы, і калі б цябе акружала вечная ноч, ты спыняўся б ад кожнага хрусту сучка пад нагой, ад кожнага піску птушкі.

— Дзік, добры Дзік, ён бачыў нас, — паўтараў Мэтчэм. — Людзі прыслухоўваюцца зусім не так, Дзік. Ён глядзеў, а не слухаў. Ён задумаў штосьці нядобрае. Чуеш, званочак змоўк…

Ён

меў рацыю. Званочак больш не звінеў.

— Гэта мне не падабаецца, — сказаў Дзік. — Гэта мне зусім не падабаецца, — паўтарыў ён. — Што ён задумаў? Ідзём хутчэй!

— Ён пайшоў на ўсход, — сказаў Мэтчэм. — Добры Дзік, бяжым прама на захад! Я супакоюся толькі тады, калі павярнуся да гэтага пракажонага спіной і ўцяку ад яго як можна далей.

— Які ж ты баязлівец, Джон! — адказаў Дзік. — Мы ідзём у Халівуд, а каб прыйсці адсюль у Халівуд, трэба ісці на поўнач.

Яны падняліся, перайшлі па каменьчыках цераз ручай і палезлі ўверх па супрацьлеглым схіле яру, які быў вельмі круты і падымаўся да самага ўскрайку лесу. Глеба тут была няроўнай — усюды гарбы і ямы; дрэвы раслі то ў адзіночку, то цэлымі гаямі. Нялёгка было знаходзіць дарогу, хлопчыкі пасоўваліся наперад вельмі марудна. Да таго ж яны былі стомлены ўчарашнімі сваімі прыгодамі, змучаны голадам і з цяжкасцю перастаўлялі ногі, якія грузлі ў пяску.

Раптам з вяршыні выспы яны ўбачылі пракажонага — ён быў за сто футаў ад іх і ішоў ім напярэймы па лагчыне. Званочак яго не звінеў, палка не намацвала дарогі, ён ішоў шпаркай, упэўненай паходкай відушчага чалавека. Праз імгненне ён знік у зарасніках кустоў.

Хлопчыкі адразу схаваліся за кустом жаўтазелю і ляжалі ахопленыя жахам.

— Ён гоніцца за намі, — сказаў Дзік. — Ты заўважыў, як ён прыціснуў язычок званочка рукой, каб не звінеў? Хай дапамогуць нам святыя! Супраць заразы мая зброя проста нішто!

— Што яму трэба? — усклікнуў Мэтчэм. — Чаго ён хоча? Ніколі не чуў я, каб пракажоныя кідаліся на людзей проста так, са злосці. Бо і званочак у яго для таго, каб людзі, пачуўшы звон, уцякалі. Дзік, тут штосьці не так…

— Мне ўсё роўна, — прастагнаў Дзік. — Я зусім аслабеў, ногі ў мяне як салома. Хай ратуюць нас святыя!

— Няўжо ты так і будзеш тут ляжаць? — усклікнуў Мэтчэм. — Уцякайма назад, на паляну. Там бяспечней. Там яму не ўдасца падкрасціся да нас незаўважна.

— Я нікуды не пабягу, — сказаў Дзік. — У мяне няма сілы. Будзем спадзявацца, што ён пройдзе міма.

— Дык нацягні свой арбалет! — усклікнуў Мэтчэм. — Будзь мужчынам.

Дзік перахрысціўся.

— Няўжо ты хочаш, каб я страляў у пракажонага? — сказаў ён. — У мяне рука не падымецца. Будзь што будзе! — дадаў ён. — Я магу змагацца са здаровымі людзьмі, але не з прывідамі і пракажонымі. Не ведаю, ці прывід гэта, ці пракажоны, але няхай абароніць нас неба і ад таго і ад другога!

— Дык вось якая праслаўленая храбрасць мужчыны! — сказаў Мэтчэм. — Як мне шкада няшчасных мужчын! Ну што ж, калі ты нічога не хочаш рабіць, дык давай ляжаць ціха.

Званочак адрывіста

дзвынкнуў.

— Ён знянацку адпусціў язычок, — шапнуў Мэтчэм. — Божа, як ён блізка!

Дзік нічога не адказаў, зубы яго ляскалі.

Пракажоны ўжо цьмяна бялеў за галінамі кустоў, потым з-за ствала высунулася яго галава, здавалася, ён уважліва вывучаў мясцовасць. Хлопчыкам ад страху мроілася, што кусты шаргацяць лісцямі і трашчаць галінамі, як жывыя; і кожнаму было чуваць, як б'ецца сэрца другога.

Раптам пракажоны з воклічам выскачыў з-за кустоў і пабег прама на хлопчыкаў. Моцна крычучы, яны кінуліся ў розныя бакі. Але іх страшны вораг хутка дагнаў Мэтчэма і моцна схапіў яго. Лясное рэха падхапіла адчайны крык Мэтчэма. Ён сутаргава затрапятаўся і страціў прытомнасць.

Дзік пачуў крык і павярнуўся. Ён убачыў, што Мэтчэм упаў, і да яго адразу вярнуліся сілы і мужнасць. З воклічам гневу і жалю ён зняў з пляча арбалет і нацягнуў цеціву. Але пракажоны спыніў яго, падняўшы руку.

— Не страляй, Дзікон! — пачуўся знаёмы голас. — Не страляй, храбрэц! Няўжо ты не пазнаў сябра?

Чалавек паклаў Мэтчэма на траву, скінуў з галавы мяшок, і Дзік убачыў твар сэра Дэніэла Брэклі.

— Сэр Дэніэл! — усклікнуў Дзік.

— Так, я сэр Дэніэл, — адказаў рыцар. — Ты ледзь не застрэліў свайго апекуна, шэльма! Але вось гэты… — ён кіўнуў на Мэтчэма. — Як ты яго называеш, Дзік?

— Я яго называю майстрам Мэтчэмам, — сказаў Дзік. — Хіба вы яго не ведаеце? А ён казаў, што вы яго ведаеце!

— Але, я яго ведаю, — адказаў сэр Дэніэл і ўсміхнуўся. — Ён самлеў, і, клянуся небам, яму ёсць ад чаго траціць прытомнасць. Прызнайся, Дзік, што я напалохаў цябе да смерці?

— Страшэнна напалохалі, сэр Дэніэл, — сказаў Дзік, уздыхнуўшы пры адным успаміне аб сваім спалоху. — Даруйце мне, сэр, за дзёрзкія словы, але мне падалося, што я сустрэў самога д'ябла. Сказаць шчыра, я да гэтага часу дрыжу. Чаму вы так прыбраліся, сэр?

Сэр Дэніэл гнеўна нахмурыўся.

— Чаму я так прыбраўся? — перапытаў ён. — Таму, Дзік, што нават у маім уласным Тэнстолскім лесе майму жыццю пагражае небяспека. Нам не пашанцавала, мы прыбылі на самы разгром. Дзе ўсе мае слаўныя воіны? Дзік, клянуся небам, я не ведаю, дзе яны! Мы былі адбіты. Стрэлы касілі нас, трох забілі ў мяне на вачах. З таго часу я не бачыў ніводнага майго воіна. Мне ўдалося цэлым і жывым дабрацца да Шорбі. Там, асцерагаючыся «Чорнай стралы», я прыкінуўся пракажоным і асцярожна пабрыў да замка Мот, пазвоньваючы званочкам. Гэта самы зручны ўбор на свеце; самы дзёрзкі разбойнік пусціцца наўцёкі, пачуўшы звон майго званочка. Гэты гук здольны сагнаць колер з любога твару. Я іду і раптам натыкаюся на цябе і Мэтчэма. Я вельмі дрэнна бачу праз мяшок і не быў упэўнены, вы гэта ці не вы. І па многіх прычынах я здзівіўся, сустрэўшы вас разам. Акрамя таго я баяўся, што на адкрытай паляне мяне могуць пазнаць. Але паглядзі, — перабіў ён сябе, — бядак ужо амаль ачуўся. Глыток добрага канарскага віна адразу яго ажывіць.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

ЧОП ’ЗАРЯ’

Гарцевич Евгений Александрович
1. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ’ЗАРЯ’

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье