Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

I з недарэчнай у гэтым журботным месцы ўсцехаю я знячэўку падумаў, што здолею, абавязкова напішу не проста новы раман, а кнігу, якая спадабаецца гэтым хлапчукам, якая кагосьці на нашай зямлі зменіць, зробіць лепшым, навучыць разумець і бачыць больш, чым дасюль.

Я не пачуў крокаў і ўбачыў дзяўчыну, ужо калі яна ўкленчыла, каб пакласці Раману бела-чырвоныя кветкі.

Яна была прыгожаю. У першы момант найбольш уразіла невялічкая цёмна-каштанавая каса (ужо запамятаваў, калі астатні раз бачыў дзяўчыну з касой). I яшчэ — вялізныя сумныя вочы нязвычнага бурштынавага колеру. Але дзяўчына трымалася так, быццам мяне тут папросту не было, і я даўмеўся, што павінен пакінуць яе на самоце.

Не ведаю, што прымусіла мяне доўга чакаць каля старадаўняе брамы са спілаваным крыжам. Дзяўчына не пярэчыла, калі я пайшоў побач. Я спрабаваў разважыць яе размоваю, але яна адказвала коратка альбо наогул маўчала. Бурштынавыя вочы глядзелі абыякава. Жарынкі нейкае цікавасці бліснулі ў іх толькі тады, калі я загаварыў пра Галубовіча.

— Здаецца, мы з вамі сустракаліся на хаўтурах. Вы добра ведалі Рамана?

— Я кахаю яго,— адказала дзяўчына, і ў яе словах быў выклік.

...Не буду ўспамінаць два доўгія халодныя гады. Не буду ўспамінаць доўгія месяцы, у якія яна выдавала насцярожанай і недаверлівай птушкай, што ў зімовы дзень апусцілася на маё акно падзюбаць крыхотак і гатовая кожнае імгненне ўзляцець.

Навошта? Бо за імі надышлі іншыя дні, дні, што пачыналіся з чакання вечара.

Я зноў і зноў перагортваў Раманаў дзённік (Вінцук даў мне яго як найвялікшую сваю каштоўнасць), і ўжо бачыў многія старонкі будучай кнігі, і ў думках гутарыў, спрачаўся і згаджаўся з яе героямі. Бог ведае колькі я не садзіўся за пісьмовы стол і ўсё часцей прагна прыслухоўваўся да сябе, але таемны радца казаў: яшчэ рана, яшчэ пе час. А ўвечары, як заўсёды знянацку, гучаў яе асцярожлівы падвойны званок...

А потым быў дзень, калі Яніна надоўга ад'язджала. Мы спазніліся і дагналі аўтобус на таксі ўжо ў зарэчным лесе.

Адвячоркам я хадзіў па чэрвеньскіх вуліцах з пачуццём, што гэта не яна, а я некуды з'ехаў

і цяпер беспрытульна бадзяюся па незнаёмым чужым горадзе. Дома кінуўся ў вочы тэлефон, які не загаворыць яе голасам ні заўтра ні паслязаўтра. Каб змагчы нейкі тупы боль, я паставіў на прайгравальнік старую пласцінку.

Я слухаў, заплюшчыўшы вочы, так, як любіла, седзячы ў гэтым фатэлі, слухаць музыку яна. Я не ведаў, што са мною. Праўдзівей, адкрыццё ўжо нарадзілася недзе глыбока-глыбока, у самым пакрыёмым кутку душы, ды я не хацеў даваць яму веры, баючыся памыліцца. Але яму, майму адкрыццю, было цесна там, пад спудам, яно рвалася на волю, яго неслі стрымана-ўрачыстыя хвалі музыкі, яно падымалася, як прыліў, і запаўняла ўсяго мяне... I раптам яно зламала ўсе перашкоды, і я пранізліва і шчасна зразумеў: я кахаю.

Музыка скончылася. Сёння, падумаў я. Зварыць каву і пісаць, пісаць усю ноч. Я ўявіў, як кладуцца на белы аркуш першыя словы, і сэрца захліснула даўно забытая юначая радасць разам з трывогаю.

1) Так мінаецца зямная слава (лац.)

2) Індульгенцыя

3) У сярэднявеччы апостал Лукаш лічыўся апекуном мастакоў

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Добры дзень, мая Шыпшына: Апавяданні, аповесць (Першая кніга празаіка) — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 191 с.

Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццё-выя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць. Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...».

Прадмова Я. Лецкі

Адрэдагаваў на грамадскіх пачатках Міхась Стральцоў

Поделиться:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Беовульф (Сборник)

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Беовульф (Сборник)