Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Пахаваўшы маці, ён так і не прывёў у пуставатую хату другой жонкі. Мо таму, што моцна кахаў першую, а мо і таму, што з гора распіўся, а за п'яніцу не надта хацелі ісці нават у тыя, небагатыя на мужчын гады.

Праз бацькава сябраванне з гарэлкай я і апынуўся ў інтэрнаце, каб спазнаць там усё, што наканавана неабагрэтаму матчыным сэрцам падлетку. I шчасце маё, што дзесьці водбліз роднае вёскі зелянеў малады ясень — у маіх дзіцячых мроях ён чакаў мяне, і мог здаля адвесці бяду, і ў гаркотную цяжкую часіну саграваў душу сваёй чароўнаю цеплынёй.

Напэўна, гэта ён, ясень, зрабіў мяне пісьменнікам. Дзіва, але ў спратах памяці не згубіўся той дзень, калі па валошкавым

небе плылі белыя кучматыя аблокі, і пругкі цёплы вецер разам з чорна-залацістым чмялём пагойдвалі малінавую галоўку бадзяку, а сонца стаяла над самым ясенем, і лістота плавілася і танчэла ў гарачых промнях і знячэўку аднекуль прыйшло шчымліва-незвычайнае жаданне расказаць камусьці, проста незнаёмаму чалавеку, аб гэтым харастве і аб тым, што я ёсць, я жыву і насуперак жалобным бярэзінам на ўзгорку буду жыць доўга і ў маім жыцці будзе безліч цудоўнага... Я яшчэ не ведаў, што гэтае жаданне вернецца да мяне ва універсітэце, нічога не ведаў пра ап'яненне словам, якое спярша бывае ў кожнага, і тады ты не задумваешся, што і як хочаш напісаць, галоўнае для цябе — гэтая хмельная падманлівая ўлада над словам; я нічога не ведаў і пра тое, што прыходзіць потым і што казённа называецца пакутамі творчасці...

Аднойчы ўвосень я прыехаў з інтэрната на святы і не ўбачыў ясеня. Увечары бацька знайшоў мяне, азалелага і навылёт прамяклага пад дажджом, каля высокага свежага пеньчука.

— Базыль ясеня спляжыў,— сказаў бацька ўжо дома, адразу загнаўшы мяне на печ і змусіўшы выпіць нейкага гарачага варыва.— Ірты рабіць будзе. Казаў, ірты з ясеня добрыя.

Праз шмат гадоў былі бацькавы хаўтуры, і назаўтра пасля памінкаў я надумаўся схадзіць да Базыля.

Стары Базыль, даведаўшыся, што трэба госцю, недаверліва паківаў галавой, але палез па драбінах на гарышча і, прапоркаўшыся там з паўгадзіны, скінуў долу крывыя, аброслыя пыльным павучыннем лыжы. Абедзве лыжыны былі расколатыя ледзь не да паловы, аднак Базыль усё роўна заламаў несусветна вялікую цану. Відаць чуў, што госць не будзе таргавацца.

— А ты, кажуць, у пісьменнікі падаўся,— пацягнула ўсцешанага старога на размову.— I па цілівізары цябе паказваюць. Ладную капейчыну, мусіць, аграбаеш, га?.. Не прызнаешся, значыцца, ладную. А праўду гаманілі, што ты ў газеце стаццю напісаў, што не трэба было нашы Бязбабавічы ў Лучазарку перамяняць?

— Праўду.

— А па мне, дык, як той казаў, хоць чортам называй, адно ў пекла не гані. Вось ты напішы лепей стаццю, што хлеб у лаўку трэці дзень не вязуць, вось за гэта табе дзякуй людзі скажуць.

Потым я сядзеў ля цяпельца, раскладзенага на тым месцы, пры замшэлым валуне, глядзеў, як агонь з бяздумнай весялосцю ласуецца сухімі трэскамі ад пасечаных іртаў, і дымок шчыпаў мае вочы...

Дзе ты, блаславёная пара наіўна-мудрай маладосці? Дзе ты, мой сябра і аднадумца Генусь? Дзе падхмеленыя півам спрэчкі на паддашку аднаго з першых хмарачосаў нашае сталіцы, у тваёй кватэры-майстэрні, тры на тры метры?

Гэта ён, Генусь, будучая зорка, а тады яшчэ нікому невядомы графік, самахоць занёс мае першыя опусы ў рэдакцыю, і прычыніўся нейкі цуд — іх надрукавалі.

На сустрэчах з чытачамі я кажу, што не ведаю, ці ўдзячны сябру. Я, зразумела, манернічаю. Хто ведае, мо без з'яўлення ў часопісе тых юначых опусаў не нарадзілася б на свет і першая мая кніжка, аж занадта рамантычная аповесць, якая мела даволі шумны поспех, асабліва потым, калі выйшла ў перакладзе і мяне літаральна з галавой засыпалі лістамі; іх аўтары ў лепшым выпадку заклікалі пісаць працяг, а ў горшым — эгаістычна вымагалі паведаміць ім, што дзеялася з героямі пасля

апошняй кропкі.

Доўгія гады я ўспамінаў той час з паблажлівай памяркоўнаю ўсмешкай. Тады, у маладосці, мне мроілася, што немагчымага няма, і свет існаваў дзеля таго, каб нам з сябрамі было ў ім добра; мы самаўпэўнена і наіўна лічылі, што іншыя тады таксама будуць шчаслівыя. Але мы самі яшчэ не чуліся ў гэтым свеце добра і ўтульна.

Ці згадваеш ты, сённяшні заслужаны і ўлаўраны Генусь, векапомныя вандроўкі на тваім дабітым «масквічку»? Пры першым поглядзе на дапатопную страхалюдзіну, якую ты чамусьці пяшчотна зваў «Каралевай Бонай», міжволі ўскокваў на памяць цыркавы нумар, калі ад машыны паступова адвальваюцца колы і ўсё астатняе і ў рэшце рэшт кіроўца застаецца з абаранкаю ў руках, але на сваіх дваіх. Відаць, самі душы продкаў апекаваліся над намі, бо за два леты мы здолелі аб'ехаць на тваёй Каралеве ўсю Беларусь. Калі Бона, незадаволена чмыхнуўшы, спынялася, бо далей проста не было дарогі, дапамагалі ўласныя ногі, задрыпаны кацярок, што развозіў харч па земснарадах, альбо маторка зычлівага дзядзькі-палешука.

Мы запісвалі словы і песні, якія да нас, можа, не чуў і, магчыма, ніколі ўжо не пачуе ніводзін навуковец. А памятаеш казкі і паданні адвечнага, прапахлага мёдам і вашчынаю дзеда з ляснога пчальніка на Гарыні?! Пра гарады, што, не скарыўшыся жорсткім прыхадням, назаўжды апусціліся ў азёрныя хвалі, пра студні, у якіх сто гадоў стаяла малако, бо падчас набегу крымчакі кідалі туды нашых немаўлятак...

Не засталося, пэўна, ніводнае старой царквы ці капліцы, якую мы не абмацалі сваімі рукамі, не абмералі і не зафатаграфавалі. У адным прынёманскім мястэчку нас, маючы за штосьці сярэдняе паміж шпегамі і злодзеямі, затрымаў участковы, і мы да высвятлення нашага лёсу начавалі пад замком у нейкай адрыне. З гэтага астрогу за ноч можна было ўцячы разоў дзесяць, але я толькі злазіў у суседні сад і набраў ранетаў, каб, па-першае, калі ўжо сядзім, дык было за што, а па-другое, каб пакласці нешта на зуб, бо зняволеных пакінулі без вячэры. Праміне шмат часу, і ад Рамана Галубовіча я даведаюся, што, калі ў тым мястэчку з'явіліся сапраўдныя рабаўнікі храмаў, на іх ніхто не зважаў, і яны сярод белага дня выцягнулі з царквы два дзівосныя абразы скарынаўскіх часоў.

Потым мы напісалі аб усім пабачаным і пачутым. Мы пісалі пра песні, што ўспомніш і збіраючыся ў апошнюю дарогу да Абрама на піва, пра казачна суладныя палескія строі, пра драўлянае дойлідства, да якога нікому не было справы, і пра сустрэтую ў падарожжы экспедыцыю, што спалохалася нас, як чорт ладану, бо, пакуль нашы этнографы лічылі варон, увішныя цёткі і дзядзькі з іншых краёў зладзеявата збіралі на нашым Палессі экспанаты для сваіх музеяў.

Мы ўяўлялі сябе ледзьве не першаадкрывальнікамі. Падступная думка, што мы — апошнія, каму дарагое ўсё гэта, запаўзе ў душу пазней, праз гады. Але яна прыйдзе, і ад яе будзе адзін крок да паняверкі і капітуляцыі... Як мы памыляліся!

Мы ў жадобу плакаліся адно аднаму і казалі прыгожыя словы аб тым, што ёсць і будзе мастацтва, якому мы павінны служыць. Чаму ніхто з нас тады не зразумеў ці не пажадаў зразумець, што мы, у лепшым выпадку падсвядома, зрабілі вельмі выгадны выбар?

Але мы ўсё-ткі, відаць, зрабілі, і нешта вартае. Бо бяруцца ж аднекуль гэтыя хлапчукі з чыстымі і светлымі душамі...

На муры, што нязнанымі продкамі ўзведзены,

Пазіраюць, як козы на новы плот:

Ані д'ябла пра вас мы, браточкі, не ведаем...

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9