Шрифт:
Уладзімір Арлоў
ДОБРЫ ДЗЕНЬ, МАЯ ШЫПШЫНА
Апавяданні, аповесць
Голасам шчырай любові
Чытач, які зацікаўлена сочыць за развіццём беларускай літаратуры, радуецца далучэнню да яе ўсё новых і новых таленавітых аўтараў, напэўна, вылучыў і імя Уладзіміра Арлова. Варта ўчытацца ў апавяданні, як ўсё большую пэўнасць набывае адчуванне натуральнасці манеры, стылю і мовы маладога празаіка, трывалай угрунтаванасці яго твораў у нацыянальныя традыцыі, прывязанасці
Усцешна тым больш, што ў нашу літаратуру на гэты раз уваходзіць аўтар не з далёкай ад індустрыяльных цэнтраў глыбінкі, дзе ўсё яшчэ бруяць крынічныя ручаіны спрадвечнай мовы, а з сучаснага шматлюднага і шматгалосага рада. У гэтага горада, праўда, апрача вядомага на ўвесь ет нафтаперапрацоўчага завода, ёсць яшчэ і багатая гісторыя, памяць пра веча, пра славутага Усяслава Чарадзея, пра паходы і сечы, якія множылі славу старажытнай беларускай зямлі. Полаччына разам з гэтым, апрача мужных ратнікаў, падаравала славянству вялікага асветніка, руплівага збіральніка і дбайнага памнажальніка высокай мудрасці Францыска Скарыну, які з глыбока ўсвядомленай патрыятычнай годнасцю гаварыў пра свой радавод, пра сваё паходжанне «із слаўнага места Полацка».
Ці не адчуванне і ўсведамленне асабістай далучанасці да каранёў, да першавытокаў Бацькаўшчыны паспрыяла таму, што Уладзімір Арлоў пасля заканчэння школы паступае на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Навучанне не абмяжоўвалася старанным засваеннем абавязковай праграмы — паралельна з гэтым ішло актыўнае грамадзянскае пасталенне, прыходзіла глыбокае ўсведамленне сябе сынамі роднага народа, сваёй зямлі, сацыялістычнай Айчыны.
Я не агаварыўся, ужыўшы множны лік. Справа ў тым, што такія адносіны да жыцця і вучобы былі ўласцівы не аднаму Уладзіміру Арлову. Яму, трэба сказаць, пашанцавала на сяброў, якія шмат у чым вызначалі маральную і духоўную атмасферу курса.
Не растрачваць сябе на дробязі, не ганяцца за ілюзорнымі каштоўнасцямі і ўяўнымі прывідамі асалоды і шчасця, а дбаць пра духоўнае пасталенне, шукаць і знаходзіць трывалыя апірышчы ў жыцці, выхоўваць з сябе свядомых грамадзян Радзімы — вось на якія прынцыпы арыентаваліся маладыя людзі. У іх жыло высакароднае імкненне прысвяціць сябе служэнню роднай зямлі, народу, яго гісторыі і культуры. Ці не адсюль браў выток творчы пачатак, імкненне не толькі ведаць сваю мінуўшчыну, але і асэнсоўваць яе ў мастацкім слове. Узнікла і паспяхова рэалізавалася ідэя выдання машынапіснага часопіса «Мілавіца», актыўнымі аўтарамі і выдаўцамі якога сталі многія колішнія студэнты гістарычнага факультэта.
Па-рознаму склаўся іх лёс. Большасць, як і належыць, прысвяціла сваё жыццё даследаванню роднай гісторыі. Спадзяюся, што не адна з яе старонак праясніцца, дзякуючы іх сумленнай працы.
З вершаў на старонках «Мілавіцы» пачынаў і Уладзімір Арлоў. Хто ведае, ці не гэта сталася своеасаблівым пабуджальнікам на далейшую, ужо ў прозе, творчую працу, ці не згаслі б тады мо яшчэ і не дастаткова ўсвядомленыя імпульсы, каб не трапілі ў спрыяльную для росту і пасталення мікраатмасферу сяброўскага разумення, спагады і падтрымкі. Гэта вельмі важна, асабліва на пачатку дарогі, каб ты быў не адзін, не адчуваў сябе самотным, пазбаўленым духоўнай еднасці, а быў сярод роднасных па духу людзей, якія ў сукупнасці ўтвараюць культурнае асяроддзе. Будучы цяпер ужо празаікам з вопытам, са сталай прапіскай на старонках рэспубліканскай перыёдыкі, Арлоў шмат робіць дзеля таго, каб стварыць спрыяльную атмасферу тым, хто спрабуе
Тут патрэбна невялікае тлумачэнне: пасля універсітэта Уладзімір едзе на родную Полаччыну, набывае новую для сябе кваліфікацыю журналіста і па сённяшні дзень працуе намеснікам рэдактара наваполацкай гарадской газеты «Химик», а заадно і кіруе літаратурным аб'яднаннем «Крыніцы». Яго немалая заслуга ў тым, што сярод раённых літаб'яднанняў наваполацкае адно з самых моцных. Нават не кожная вобласць, бадай, зможа пахваліцца, скажам, такімі маладымі перспектыўнымі празаікамі, як Ірына Жарнасек, Міхась Барэйша, Лявон Неўдах, Вінцэсь Мудроў...
Але гаворка наша, зразумела, сёння пра творчасць Уладзіміра Арлова. У чытача можа ўзнікнуць найперш такое пытанне: чым гэтая творчасць адметная на фоне напісанага маладымі беларускімі празаікамі? Найбольш, вядома, сваёй сутнасцю. А яна неадлучная ад асобы аўтара. Калі мы гаварылі пра прынцыпы, якімі кіраваліся ў жыцці сябры і аднакурснікі Арлова, то тут трэба дабавіць, што вернасць ідэалам маладосці знаходзіць натуральны працяг у творах аўтара кнігі «Добры дзень, мая Шыпшына».
Мяняючы прафесію, Арлоў не памяняў сваіх поглядаў, сваіх адносін да жыцця, не забыў таго, што яму дала вучоба на гістарычным факультэце. Памяць мінулага так ці іначай прысутнічае ў яго творах, што ўнутрана збліжае іх з духоўнай спадчынай асабліва дарагога ўсім нам Уладзіміра Караткевіча, які так заўчасна-нечакана адышоў ад нас.
Вельмі ж падобныя вытокі ў гэтых пісьменнікаў — абодва нарадзіліся на Віцебшчыне, выхоўваліся ва ўмовах гарадской рэчаіснасці, абодвум уласціва пачуццё гарачай любові да роднай Бацькаўшчыны. Праўда, напісанае старэйшым наўрад ці ўкладзецца ў важкі дзесяцітомнік, яго ж нашчадак толькі выходзіць да чытача з першай кніжкай. Але ў яго, як кажуць, усё яшчэ наперадзе. I ў першую чаргу ад самога будзе залежаць, як ён здолее распарадзіцца сваім жыццём і надзеленым прыродай талентам. Радуе, што адносіны да творчасці ў Арлова сур'ёзныя, што ён не марнуе свой час на пустое, што прыкметна расце і сталее на нашых вачах.
Арлоў сваёй творчасцю падцвярджае, што арганічным беларускім пісьменнікам можа быць як выхадзец з вёскі, лексічным, сінтаксічным і стылёвым грунтам для якога з'яўляецца нейкі канкрэтны дыялектны пласт мовы, так і сучасны гараджанін. Яму, праўда, звычайна значна цяжэй даецца непасрэднасць адчування самой стыхіі самабытнага быцця народа, у тым ліку і яго выяўлення ў мове: тое, што вясковаму жыхару пераходзіць ад продкаў у спадчыну ў якасці дармовага, а на самай справе неацэннага і нічым іншым не заменнага скарбу, гараджаніну трэба здабываць нялёгкімі намаганнямі. I патрэбна моцная сіла духу, сапраўдны талент, каб выйсці поўным пераможцам з нялёгкай барацьбы з сабой за сябе самога.
Любоў да Бацькаўшчыны ў Арлова неадлучна ад любові да Слова. Гэтая любоў абуджае да творчасці, кліча шукаць моўныя залацінкі як у жывых дыялектах, так і адраджаць словы ад заўчаснага забыцця, уваскрашаючы іх са старонак помнікаў старабеларускага прыгожага пісьменства.
Прываблівае, што Арлоў не самапаўтараецца, не ідзе па інерцыі па знойдзеных хадах і каляінах, а знаходзіць цікавыя сюжэты, адкрывае новыя характары, афарбоўвае твор своеасаблівым настроем. Перад намі маладая проза ў лепшым разуменні значэння гэтага тэрміну — маладая не толькі ўзростам аўтара і герояў, а душэўнай няўрымслівасцю, пошукам, свежасцю пачуццяў, чысцінёй погляду на свет, бескарыснасцю і высакароднасцю памкненняў.
Вечный. Книга I
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной
Дом и Семья:
образовательная литература
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
рейтинг книги
Третий. Том 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Дочь Хранителя
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Соль этого лета
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр
Научно-образовательная:
языкознание
рейтинг книги
