Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Хаўрус і сапраўды даволі каларытны. Толькі вось пытанне: чаго варты чалавек, які кожную пятніцу, забаўляючыся і заядаючы смех пірагамі, цешыцца думкаю, што ён — лепшы?

Жанчыны? Адна з іх сказала, што кахае мяне. Я адчуў, што яе словы — не прыгожы самападман, а праўда, і таму расстаўся з ёю. Не, я не спалохаўся прызнання; наадварот, яно прыемна казытала самалюбства, але разам яно вымагала ад мяне і якіхсьці іншых, чым дагэтуль, адносін, а гэта мне было патрэбна найменш. I потым, у мяне была Марыя; яна ні на што не прэтэндавала і не патрабавала нічога, апроч таго, што я мог ёй даць...

Спакой душы. Цяпер я ведаю, што гэта такое. Гэта калі ў душы спыняецца той маятнік,

што так непрыкметна і лёгка можа замерці і якому так цяжка, а часам і немагчыма зноў пачаць свой рух.

Васіль Максімавіч

...I была ноч, сярод якой у адной кашулі і чаравіках на босую нагу да мяне прыбег Вінцук.

— Раман... Рамана...— Вочы ў яго былі такія, як бываюць, напэўна, за хвіліну да вар'яцтва.

Я кінуўся да тэлефона, каб падняць знаёмага прафесара-хірурга, выклікаць таксі і ўсім разам ляцець у больніцу, але Вінцук моўчкі націснуў рукой на рычагі і, уткнуўшыся ў сцяну, заплакаў.

Наступнага дня я бязмэтна блукаў па вуліцах, а затым неяк няўзнак апынуўся ў прыгарадным лесе і выйшаў на бераг ракі, дзе ўлетку шуміць і вірыцца гарадскі пляж. Зараз, у стылы і хмурны красавіцкі дзень, тут было пустэльна, адно вецер непрытульна шумеў у верхавінах хвояў, і вакол выцягнутых з вады перакуленых лодак туляўся брудны валачашчы курта. Я наўздзіў востра адчуў адпаведнасць гэтай мясціны майму стану і не захацеў пікуды адсюль ісці. Была пакутная асалода ў гэтым сядзенні на ржавым пантоне каля нырцавальнага галубца, у знобкім па-восеньску ветры, у колкім бязладдзі думак, у няўцямным яшчэ пачуцці свае вялікае вінаватасці, джала якой глыбей і глыбей уваходзіла ў душу.

Выплывалі з памяці прададзеная бацькава хата, новы, з аселых тут па вайне, яе гаспадар, што ў мяне на вачах, мацюкаючыся цераз слова, выкідаў у акно даўнія маміны торбачкі з зёлкамі, а за імі выкінуў «багародзіцу»... I зялёная аблачынка майго ясеня, і сквапны бляск у маленькіх чырванаватых вочках старога Базыля... I чамусьці сусед, Маханьчышын Хведзька, які стаў доктарам навук, вывучыў пяць замежных моў, а сваю забыўся. «А ты сам? — паласнула нібы па жывым.— Што роднае слова для цябе? Сродак для атрымання грошай ды свае скібы славы?»

I яшчэ шмат аб чым думалася мне на ржавым пантоне. I, быццам нейкія суддзі, глядзелі на мяне малады ясень з далёкага маленства і з непапраўнага ўчарашняга дня — Раман Галубовіч.

— Ці не надумаў чаго, сынок? — вывеў з цяжкага одуму занепакоены голас. Побач стаяла бабка-вартаўніца ў даўгім кажусе.

— Надумаў.

— А сынок мой, а дзетачка, а выкінь з галавы,— забожкала бабка.— Такі грэх і бог не даруе.

— Супакойцеся, маці,— міжволі ўсміхнуўся я.— Не буду я тапіцца. Рана яшчэ.

Васька па мянушцы Казёл

Звечара заказваеш сам сабе што-небудь клёвае — пра пацаноў ці пра Натку-манадку, а сніцца розная дрэнь... Учора старая з ліфта прыснілася. Ну, што хацела чырвонец зажыліць, пакуль Сява ёй за каўнер усе ейныя тры літры малака не выліў. Сёння зноў таго фраера з музея бачыў.

Цяпер круціся да пад'ёму на нарах, сну ні ў адным воку. У галаву ўсякія гарбылі лезуць. Вось, як ката прадавалі, успомнілася. Гэта яшчэ на самым пачатку было, толькі нас Біл сабраў усіх — мяне, Сяву, Мабуту, Батончыка з Пітам. Любіць Біл, каб не проста грошы трэсці, а з якой-небудзь падколачкай. «Дзядзя інтэлігент, а дзядзя інтэлігент! Купі ў юннатаў няшчасную кысаньку! Вы чуеце, дзядзя інтэлігент не любіць катоў? А яшчэ ў акулярах! Хлопчыкі, здыміце дзядзю акуляры, а то ён тавар кепска бачыць, Ай-яй-яй! Бедныя акуляры! Юннаты зрабілі дзядзю інтэлігенту балюча? Яны больш не будуць. I менш таксама не будуць. Нядорага просім — усе грошы з кашальком. Хлопчыкі, дзядзя

прапануе нам дваццаць тры рублі. Нягуста, але для інтэлігенцыі ў нас скідка. Выпісаць дзядзю пяць капеек на праезд да бліжэйшай бальніцы! Бедная кысанька! Ну хадзі, хадзі сюды, пацалуйся.

Чорт яго ведае, чаму я гэтых катоў і сабак заўсёды шкадую. Біл з пацанамі смяяўся. Добра, пра вавёрку ніхто не чуў, жыцця не далі б. Яна па школе бегала. Нехта ёй так чаравікам урззаў, што нагу перабіў. Жыла ў мяне месяц, арэхі кожны дзень цягаў. Пакуль нармалёва скакаць не стала. Выпусціў у лесе, а яна на дрэва залезла, а адтуль скок-скок і назад да мяне на плячо. Ты што, кажу, не верыш? Бяжы хутчэй на волю!

Пацаны не ведалі, а той мужык аднекуль пра вавёрку дазнаўся. Ну, шэф мой з завода. Паручыўся за мяне, калі нас менты на кіёску павязалі. Як гэта ён казаў? Чалавек, які любіць жывёл... нешта там такое... У гурткі мяне запісваць вадзіў, у секцыю па баскетболу, кніжкі даваў. Казёл! Чхаў я на твае кніжкі! Лепей бы тады загрымеў, больш года не прыпаялі б. А цяпер звінець і звінець. Хоць воўкам вый. Вось жа маць мая...

Мамаша заўчора ліст прыслала, дык узрадаваўся — во да чаго дайшоў. «Як ты там, сыночак, жывеш? Ці хапае табе кушаць? Можа, прыслаць што-небудзь смачненькае?» А сама кожны дзень у сне бачыла, каб сыночка хутчэй пасадзілі. Каб не замінаў ёй гэтага начальніка смярдзючага аблапошваць. Не ведае, казёл, хто з яго тады пыжыка ў цёмным пад'ездзе зняў. Калі б ведаў, не ліпнуў так. Хаця мамаша, канечне, нішто сабе, натынкуецца, дык і не разбярэш, ці ёй дваццаць пяць гадоў, ці колькі там ёй на самай справе ёсць. Казала, бальзакаўскі нейкі ўзрост. Пакуль я прыйду, будзе табе бальзакаўскі ўзрост!

«Ідзі, сынуля, пагуляй. У нас з Эдуардам Антонавічам сур'ёзная размова». Знаем мы вашы сур'ёзныя размовы! Самі ў такія размовы размаўлялі. Не прапёрла б тады з хаты, можа, і не цягнуў бы тэрмін. Якраз дома справа была, Біл даў нож парамантаваць. Той, што з кнопкай і лязо выскоквае. Той самы. Лязо нешта заядала. Тады... не заела...

Ну вось, зноў той фраер у мазгі палез. I чаго нас да музея несла, не разумею. Як усё роўна мёдам там памазана. Капеек нашкрэблі, атаварыліся і туды. Там, праўда, лавы клёвыя, шырокія, як паўтарачныя нары. У карцішкі скінуцца — любата. На грошы Біл не дазваляе, кажа, у каго лішнія, прашу здаць. Затое на вушы ці на ваду гулялі. На вушы — у падкіднога, кожны сам за сябе. Лажануўся — цягні з калоды карту. Пашанцуе, як ніжніка цапанеш або кралю. А то туз вылезе, і адзінаццаць разоў адзінаццацю картамі — па вушах. Біл з трэцяга ўдару юху пускаў. А ў галаве гудзе, як калом перахрысцілі. Табе ўрэжуць, і ты потым, як звер. Альбо на ваду гульня. Прайграў — пі літровы слоік. Батончык аднойчы сем літраў уліў і вырубіўся. Мы ўжо спалохаліся, думалі, загнецца. Здыхляк ён быў, Батончык, яму толькі на шухеры стаяць Біл дазваляў.

Яшчэ на зямлю і на чарвякоў гулялі. Таксама клёва.

Чаго гэты фраер у сваім музеі калупаўся да позняга? Каб не калупаўся, можа, і не было б нічога. Законна, не было б. I ягоная туды цягалася, цыцастая такая кабылка. Знайшлі месца.

Сядзім мы, значыцца, пад ліпай, чарвіўку спакойна ціснем, у карцішкі, само сабой, анекдоты. А тут з музея гэтая парачка вывальвае. Ён, казёл, яе за ручку трымае, гавораць неяк не па-людску. Пацанам, здаецца, да ліхтара, а ў мяне адразу такая злосць, што не магу. Як быццам па партрэту далі, а я доўгу не вярнуў. З дзяцінства ў мяне гэта, як убачу такіх вось задаволеных. Як быццам у іх нешта такое ёсць, што ў мяне адабралі. Сто разоў казаў Білу, давай фраера за шчэлепы возьмем. Не дазваляў. Біл ужо сядзеў. Хто Біла не слухаў, было не фантан.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9