Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Я надзіва добра, да драбніц, памятаю той вечар. У першыя хвіліны, як Алік пацалаваў мне руку, я, дазвання зніякавеўшы, баялася падняць вочы. Да ўсяго ў Вераччынай джынсавай сукенцы я сама сабе здавалася чужой і незнаёмай. Толькі калі Алік змусіў мяне пакаштаваць салодкага кактэйлю, я трошкі пасмялела і потым нават адважылася пайсці з ім танцаваць, хоць і чулася так, нібы ў кожнай руцэ трымала па вялізным клунку.

Верачка з Алікавым сябрам, гаспадаром кватэры, цесна абняўшыся, сядзелі пад таршэрам і сачылі за намі такімі цікаўнымі вачыма, быццам мы не проста танцавалі, а ставілі для іх нейкі спектакль.

Потым мы зноў

пілі ружовы кактэйль, прыкусваючы цукеркамі і акуратнымі маленькімі лусцікамі з сырам і вяндлінай. Алік гаварыў розныя смешныя рэчы, і я безупынку смяялася. Потым стрэліла шампанскае, і мы глядзелі, як у пукатых шклянках падымаюцца і зноў патапаюць аблепленыя дробнымі срэбнымі пацеркамі кавалачкі шакаладу, і спрачаліся, чый усплыве раней. Крадком я пазірала на Аліка, і ён мне падабаўся ўсё больш і больш — уважлівы, з гожым смуглявым тварам і добрай усмешкай.

Алік папрасіў дазволу падвесці мяне дахаты. Па дарозе ён прызнаўся, што хоча падараваць мне што-небудзь на ўспамін аб гэтым вечары, і запрасіў на хвілінку зазірнуць да яго. Я адмаўлялася, бо ўжо было позна і я не ведала, як дазванюся да сваёй гаспадыні, але ён так шчыра засмуціўся, так прасіў... Дый на вуліцы было зімна, гуляў віскуцень, і я зусім застыла.

Алік адразу пабег на кухню ставіць гарбату. У ягонай кватэры было вельмі ўтульна: кніжныя паліцы, кактусы, цэлая зборня забаўных гліняных чарцянятаў, прыгожы стэрэапрайгравальнік з вялікай калекцыяй пластак. На століку каля свяцільні ляжалі часопісы з яркімі вокладкамі. Я хацела пагартаць іх і крыху здзівілася, што Алік неяк паспешліва схаваў часопісы, падсунуўшы мне альбом з фотаздымкамі.

Гарбата з лікёрам добра сагравала. Мы моўчкі слухалі музыку; я разумела, што трэба ісці, але з ім было так хораша. Я чулася амаль шчасліваю, нібыта стаяла перад дзвярыма ў нязнаны, цудоўны і поўны сэнсу свет, дзе кожны новы дзень непадобны да ўчарашняга, дзе я нарэшце буду некаму патрэбнай. Алік цалаваў маю касу, вусны, шаптаў, што сустрэў тую адзіную, аб якой марыў усё жыццё, з якой хоча ніколі не разлучацца. Я захлыналася ў моры пяшчоты...

Праз два месяцы Алік не пусціў мяне ў кватэру.

— Прабач, дзетка, у мяне госці,— растлумачыў ён на лесвічнай пляцоўцы, зачыніўшы за сабой дзверы.

Я стала папракаць, са слязамі гаварыла, што, акрамя яго, у мяне няма на свеце ніводнага блізкага чалавека.

— Усё, дзетка,— бязлітасна ўсміхнуўся ён.— Фініта. Ваша месца занятае, і раю табе больш па гэтым адрасе не звяртацца.

Засталася жыць я, напэўна, толькі таму, што страшэнны боль у тыя дні хутка змяніўся жахлівай тупой абыякавасцю і апатыяй. Відаць, сама душа адчула, што іначай я магу не вытрываць.

Напачатку я была наогул няздатная на які-кольвек самастойны ўчынак, нават забывалася часам есці, і рабіла адно тое, што мне гаварылі...

...Мінулася паўгода ці год, і я пакрысе адышла.

Верачка была адзіным чалавекам, які не пакінуў мяне. Мы сталі сяброўкамі, і неяк неўпрыцям, але ўсё больш і больш уладна пачало зацягваць у свой вір новае жыццё — з рэстаранамі, знаёмствамі, загараднымі пачастункамі... Не магу сказаць, што яно, гэтае жыццё, мне падабалася, але я, прынамсі, не была самотнай.

З вуглаватай сарамяжлівай папялушкі я неўпрыкмет ператварылася ў жанчыну, на якую аглядаліся на вуліцы і якая добра ведала цану свае прыгажосці. Цяпер я насіла сучасную прычоску. Аднойчы каса нагадала журліва-шчасныя

хвіліны, калі мая галава ляжала на маміных каленях, і я ў прыпадку хмяльное зласлівасці некалькі разоў з няўцямнай змрочнай радасцю жыгнула нажніцамі...

Гніль завялася

ў дацкім каралеўстве.

Вільям Шэкспір

Васіль Максімавіч

Почасту я бываў нярады, што сустрэўся з Раманам. Не хацелася даваць веры, аднак менавіта праз гэтага, можна сказаць яшчэ хлапчука я замест звычнай ураўнаважанай працы за пісьмовым сталом мусіў займацца тым, што яшчэ нядаўна з водценем пагарды называў самакалупаннем і аўтавівісекцыяй.

Мурашка сумневу завялася ў душы, напэўна, з таго самага каляднага вечара, калі я парушыў свой прынцып неўмяшання. Прычым гэтая прыкрая жамярыца і не думала супакойвацца, усё часцей сеючы дзіўнае адчуванне нейкай памылкі, пачуццё накшталт таго, якое бывае, калі ў далёкай вандроўцы раптам спахопішся, што пакінуў дома нешта вельмі неабходнае ў дарозе, хоць яшчэ і не даўмеўся — што.

Вечароў, у якія мы ўдвух з Раманам ці яшчэ з кім з іхняй сябрыны заседжваліся пры каве або гарбаце за поўнач, было няшмат. Здаецца, і не гаманілі ні аб чым, апрача беларускай гісторыі (яны ведалі яе, зразумела, не па школьным падручніку), але пасля гэтых размоў чамусьці доўга не ішоў сон, за кожнаю думкай падпільноўвалі блізкія і няблізкія прыгады, што часам не адпускалі, пакуль да акна не падступалася дзянніца.

Варта было заплюшчыць вочы, і з маленства пачынала светла і журботна свяціць мне лёгкая зялёная аблачынка маладога ясеня, што рос пры дарозе паміж вёскай і лесам...

Не ўсё на свеце можна растлумачыць. Я не ведаю, што вабіла мяне сюды, чаму я, прыехаўшы з інтэрната на летнія вакацыі, мог збегчы ад сябрукоў, каб проста пасядзець пад ясенем, прыхінуўшыся спіной да вялізнага цёплага каменя, што ляжаў тут з пракаветных часін. Я любіў падставіць твар сонцу і слухаць жаўрукоў ці галасы вечна ўстурбаваных нечым кнігавак альбо глядзець на недалёкі лес, на разлогія вершаліны дубоў, што сям-там ускудлачвалі яго роўны мур... Не памятаю, якія думкі пераведвалі мяне ў тыя хвіліны, а вось пачуццё жывое ў памяці і цяпер. У ім, гэтым дзіцячым пачуцці, нейкая прыцішаная радасць нітавалася з гаркавым, хоць і звыклым адчуваннем свае закінутасці і самоты.

Каля ясеня паваротка туды, дзе на ўзгорку бялее рэдкі грабянец старых бярэзін. Пад адной ляжыць мая маці. Сухоты спалілі яе перад самым з'яўленнем пеніцыліну, неўзабаве пасля бацькавага прыходу.

Бацька быў у палоне і таму вярнуўся дахаты не адразу па вайне. Ён падаўся мне зусім не тым бацькам, што некалі зладзіў арэлі пад старой грушай каля лазні і аднаго разу прынёс мне з пашы перапалоханае зайчанё. Я доўга не мог звыкнуць да кульгавага, негаваркога і сівога, як дзед, чалавека, асабліва да таго, што яго трэ было зваць татам. Напачатку я штовечар крычма крычаў, каб маці не клалася спаць з чужым дзядзькам, і ўтаймоўвала мяне адно старая ляйчына ў матчыных руках. Душачыся слязамі, я затоена ляжаў на печы, і майго дзіцячага розуму яшчэ пе ставала, каб скеміць, чаму гэта маці дае мне лупцоўку, а чужы дзядзька спрабуе заступіцца. Відаць, з гэтых непаразумелых слёз і пачалося нашае з бацькам новае маўклівае сяброўства.

Поделиться:
Популярные книги

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Где властвует любовь

Куин Джулия
4. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.94
рейтинг книги
Где властвует любовь

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

На грани

Кронос Александр
5. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
На грани

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов