Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пракляцьце!
– ускрыкнуў ён, шалёна сьцiскаючы ручку мяча.
– Амаль цэлы месяц прыйшлося праляжаць у гэтым балотным логаве, i ўсё з-за нейкага ўзброенага хама.
– Ваявода аж скрыгатаў зубамi, i ня дзiва - ён нiяк ня мог сабе прабачыць за тое, што даўся непасаванаму вою выбiць сябе зь сядла. Звычайнаму хаму ў кажуху! Ушчымлены гонар мучыў i катаваў - яшчэ болей, чым пераламаныя рабрыны й разадраны бок.

Са сваiх спадарожнiкаў ён нiкога не хацеў бачыць, i, нават выпраўляючы ганца ў Берасьце да Януша, перадаў загад праз старога Бая. Аб Крэве нават не мармытнуў, каб у Слуцку

ня ведалi, зь кiм маюць да чыненьня.

Бедны ксёндз Карафа цэлыя днi й ночы праводзiў у суседнiм пакоi, молячы Збавiцеля, каб зьлiтаваўся й паслаў успакаеньне разьюшанаму пану. Аднак нябесныя Сiлы ня ўмешвалiся, i Станiслаў заставаўся ўсё такi-ж змрочны i недаступны. Карафа, будучы доўгi час прыдворным духоўнiкам Ваяводы, моцна верыў у прыхiльнасьць Неба да свайго пана. Бо амаль не было таго дня, каб Станiслаў ня меў прыгоды небясьпечнай, адважнай i крывавай, але заўсёды выходзiў зь яе пераможцам. I гэта ўзмацняла веру ксяндза ў яго шчасьлiвую зорку. Толькi адзiн раз за ўвесь час Фартуна[30] здрадзiла свайму ўлюбёнцу. Памятае Карафа той жудасны вечар, калi перапалоханы вартаўнiк, трапечучы як у лiхаманцы, далажыў Станiславу, што Вiтаўт уцёк з Крэўскага падзямельля. Што тады рабiлася... Жудасна й успомнiць. Варту перавешалi, Гараднiчаму адсяклi галаву, палову замкавай службы закатавалi ў тых самых падзямельлях, а рэшту сяклi бiзунамi да безпрытомнасьцi. Станiслаў тады - пырскаў шумавiньнем i крывёй, нiкога не падпускаў i блiзка да сябе...

Так i зараз, толькi стары Бай ды Марыля маглi заходзiць у ягоныя пакоi. Стары Князь зь першага пагляду неўзьлюбiў паляка й таму зусiм не цiкавiўся яго здароўем ды як-бы не заўважаў яго прысутнасьцi ў замку.

Затое Марыля прыкладала ўсё сваё ўменьне й стараньне, каб найхутчэй i як найлепей вылекаваць параненага. Яна кармiла яго, умывала, змазвала й перавязвала яму рану.

Станiслаў з выглядам удзячнасьцi прыймаў яе клопаты, а даведаўшыся аб яе каханьнi, абяцаў па прыезьдзе ў Кракаў пабачыць Ваяводу Фёдара й дапамагчы яму ў яго мiсii. I нават, жартуючы, паабяцаў прыехаць на вясельле - "калi будзем жывы й здаровы".

Надта чыстая была ў Марылi душа, i надта моцным i чыстым было яе каханьне, каб яна магла западозрыць якое-небудзь ашуканства ў словах параненага.

Аднак Бай думаў iначай, хаця нiчога не казаў, i Станiслаў аб гэтым здагадаўся, таму з такой уцехай i нецярпеньнем чакаў першае пробы верхавой язды.

Замкавы двор паступова ажываў, напаўняючыся штодзённым клапатлiвым тупаценьнем, рыпам i гоманам.

Станiслаў маўклiва ўглядаўся ў блакiтную далячынь, адкрываючуюся з вышынi замкавых муроў. Ненавiсьцю палаў яго зоркi пагляд, i таямнiча варушылiся вусны...

З тылу пачулiся нерашучыя, баязьлiвыя крокi. Ваявода разпазнаў крадучуюся хаду ксяндза Карафы, i нэрвова прыкусiў нiжнюю губу.

Не даходзячы некалькi крокаў, ксёндз спынiўся й прыцiшана кашлянуў.

– Ну?... Што трэба?
– не адварачваючыся, запытаў Станiслаў.

– Сыне мой, - пакорна пачаў Карафа - ня будзь на тое паважнай прычыны, я нiколi не патрывожыў-бы Вашага, так патрэбнага, адпачынку... Але сёньня, уночы, прыехаў ганец ад Януша з...

– Зь Берасьця?
– ускрыкнуў, хуценька абарачваючыся, Станiслаў.
– Дзе ён?

Адпачывае, сыне мой. Кажа, што скакаў усю дарогу без адпачынку, двох коней насьмерць загнаў... Не адважылiся мы сон Ваш трывожыць... ды пабаялiся, каб тутэйшыя, баранi Госпадзi, чаго не падумалi...

– Што ён прывёз? Якiя весткi? Хто ён такi? Цi сам прыехаў?

– На выгляд, шляхцiц. Нiчога не захацеў казаць. Кажа, што пан Януш загадаў перадаць самаму Ваяводзе, а прыехаў сам, адзiн...

– Зараз-жа яго да мяне!
– перабiў Станiслаў, i з б'ючымся сэрцам рушыў у пакоi. Карафа ледзь пасьпяваў за iм усьлед.

– Дык, кажаш, сам прыехаў?

– Здаецца, сам...
– пасьледваў нерашучы адказ.

Ваявода нахмурыўся й прыбавiў кроку. Ксёндз адстаў трохi, а потым падабраўшы крысы доўгае сутаны, пусьцiўся прыбежкам да грыднiцы[31], дзе спаў ганец.

Станiслаў прыняў ганца ласкава, але насьцярожана. Быў гэта моцны мужчына ў скураной паддзеўцы, з-пад якой цьмяна паблiсквала кальчуга; доўгiя валасы замацованы праз лоб скураным паскам (так, як гэта робяць сяляне), але наагул меў выгляд незаможнага шляхцiца. Узбраеньне меў простае й лёккае - невялiкi меч i тонкi доўгi кiнжал, накшталт мiзэрыкордыi.

– Хай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!
– прывiтаўся ён, аддаючы нiзкi й пачцiвы паклон.

– На вякi вякоў!
– ласкава адказаў Ваявода.

– Амэн!
– пацьвердзiў Карафа.

– Хто такi будзеш?
– адразу прыступiў да справы Станiслаў.

– Шляхцiц Лазiнскi. Гараднiчы Камянецкага Замку, i верны халоп Яго Каралеўскае Мосьцi ды Яснавяльможнага Пана Ваяводы!

– Ага! Гэта, значыцца, ты й ёсьць той самы Лазiнскi? Добра! Вельмi добра.

Па тону й захаваньню Лазiнскага, Станiслаў адразу зразумеў, што весткi ён прывёз суцяшальныя, i таму з палёккай i задавальненьнем загадаў:

– Ну, пане Лазiнскi, разказвай, што маеш ад Януша?

Ганец нерашуча азiрнуўся на ксяндза, як-бы не адважваючыся разказваць пры iм, i гэтым стараючыся падкрэсьлiць усю вагу прывезеных вестак.

– Нiчога!
падбадзёрыў яго Станiслаў.
– Няхай паслухае й ён, як трэба выконваць мае загады. I няхай засячэ сабе на йлбе! Я ўмею ўзнагароджваць, але ўмею й караць...

– Яснавяльможны Пане Ваявода, - пачаў ганец, - Пан Януш, гэты адважны й строгi Рыцар, загадаў перадаць Яснавяльможнаму Пану, што птушка ўжо ў клетцы. Фёдар, Ваявода з Грозава - злоўлены й сядзiць пад надзейнай аховай у Турна. Пан Януш пытаецца - што зь iм рабiць? Цi чакаць на прыезд Яснавяльможнага Пана, цi мо...?
– i ганец выразна правёў рукой каля свайго горла.

Гэта выклiкала задаволеную ўсьмешку Станiслава, якi тут-жа запытаў:

– А цi ведаеш, пане Лазiнскi, што табе будзе, калi Князь Вiтаўт даведаецца аб парваньнi яго пасла?

– Ведаю, Яснавяльможны Пане, але не баюся, бо служу найвялiкшаму Каралю з Каралёў, якi ня выдасьць сваiх халопаў...

– Ведаеш, то й добра... Але лепей сьцеражыся... Палоннага пакуль не чапайце. Я патрабую пагутарыць зь iм. Але пiльнуйце яго!
– у вачах Станiслава блiснулi маланкi, ад якiх мурашкi пабеглi па сьпiне Карафы.
– Не ўпiльнуеце, не наракайце на мяне тады... вось дастойны айцец Карафа ведае...

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х