Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Граф дэ ля Шэр старанна перакладаў чужаземцам яе апавяданьне.

Усе, за выключэньнем Варкулы, слухалi, затаiўшы подых. Учынак Гараднiчага з рысьсю выклiкаў агульны рогат, а адвага ганца - пашану, i нават зайздрасьць.

Бедны Олiвер праклiнаў у душы й сябе, i сваю долю - за тое, што мiнуў такi зручны момант услужыць Княжне й, выратаваўшы ёй жыцьцё, дабiцца яе прыязьнi.

У канцы апавяданьня Кандрат глыбака ўздахнуў i сеў. Абхапiўшы галаву рукамi, ён абвёў блукаючым паглядам натоўп, сабраны каля саней, i зь лёккiм енкам iзноў павалiўся на сьпiну.

Некаторы час навокал панавала цiша. Паступова,

на белых шчаках Кандрата зьявiўся слабы румянец. Ён iзноў адплюшчыў вочы й, угледзеўшы ўзброеных людзей, цiха, але ўстрывожана запытаў:

– Княжна?... Цi ўратавалi Княжну?...

– Бачце-ка!
– усьмiхнуўся Вiтаўт.
– Стары, сiвы, як голуб, а туды-ж. Нават не пасьпеў прачухацца... Першая думка аб Княжне! Шчасьце маё, што Яроша тут няма, той-бы адразу за сякеру...

Затое Рынгайла аднеслася йнакш. Схiлiўшыся над Кандратам i прыкрываючы яго кажухом, ласкава прамовiла:

– Уратавалi. Уратавалi... I толькi дзякуючы табе, адважны ганец. Ляжы цяпер - адпачывай...

Супакоены Кандрат заварушыўся й, раптам пазнаўшы Вiтаўта, iрвануўся ўстаць, але бязьсiльна абвалiўся йзноў.

– Прабачэньня, Ваша Высокасьць... не магу... Ад Фёдара, Ваяводы Грозаўскага, з Кракава...

– Пачакай!
– перабiў Вiтаўт.
– Адпачывай зараз! Ня час i ня мейсца тут ганцоў выслухваць... Хiба, можа нешта сьпешнае?

– Не, Ваша Высокасьць, сьпешнага нiчога няма...

– Ну дык, як у Замак вернемся, тады дакладзеш! Кандратам завесься?

– Так, Ваша Высокасьць... Кандрат Тур...

– Добра!

* * *

Па дарозе к Замку, у санi да Кандрата падсеў адзiн з чэляднiкаў Вiтаўта, i ад няма-чаго-рабiць падрабязна разказваў прабег паляваньня. Старанна апiсаў усе драбнiцы, не забываючыся ўспомнiць i пра сябе.

Пачынала цямнець. Шэры змрок густой заслонай ахутаў пушчу. У чорным бяздоньнi неба заiскрылiся зоркi. На небасхiле, апiсваючы дугу, скацiлася яскравае сьвятло.

– Глянь-ка, добры чалавек, - перарваў сваё апавяданьне чэляднiк.
– Цi-то душа чыясь вандруе, цi мо', проста чараўнiца з паходняй кудысь выбралася? Як ты скажаш?

– А хто-ж яго ведае...
– буркнуў нехаце Кандрат.
– Толькi мне здаецца, што чараўнiкi й без паходняў ночай бачаць.

– Чараўнiкi бачаць!
– умяшаўся, маўчаўшы дагэтуль, вожчык.
– Але не чараўнiцы!

– Як гэта? Якая-ж розьнiца?
– зацiкавiўся Кандрат.

– А такая, - вытлумачыў вожчык, - што чараўнiк сваю душу самаму Д'яблу прадаў, ня к ночы кажучы. А той i ўпадобiў яго да сябе, i зручнасьць такую даў, каб ночай бачыць. А з кабетаю дык iнакш, бо каму яе душа патрэбна?...

– Ды яшчэ цi мае кабета душу, - дадаў чэляднiк.
– У Пiсаньнi нiдзе таго не сказана!

– I я так кажу, - працягваў вожчык.
– Каму яе душа патрэбна, хоць-бы й мела яна яе? Дык нячысьцiк ёй зручнасьць даў, каб у людзей душу вырывала, цi хiтрыкам, цi маною. А каб у ночы яна магла бачыць, дык упадобiў яе коткаю перакiдацца - iнакш не! Вось, калi ёй кудысь далёка патрэбна, цi ў Чорныя Яры, цi на Мёртвы Камень[24], дык коткаю нiяк туды не дабегнеш, вось яна й запальвае паходню, каб вiдней было. Iнакш дык пiльнуй - на зорку наткнесься, i кудлы паабпальвае, i мятла пагатоў згарыць. Так!...

Кандрат прамаўчаў, бо цалкам пагадзiўся з гэтым тлумачэньнем. Вожчык замоўк таксама, i, лянiва

падхвостваючы каня, занурыўся ў вялiзны каўнер кажуха.

Чэляднiк таксама, трохi памаўчаўшы, вярнуўся да апавяданьня аб паляваньнi:

– ...Дык як там было? Пачакай... Ага! Зубры... Як, знацца, рынуць, гэтыя зубры! I ўсе як адзiн, адзiн другога большыя, i проста на Гаспадара йдуць. Тут мiж намi пярэпалах учынiўся, думаем: "Загiне нашае сонейка, Вiтаўт Кейстутавiч". Нават i я сякеру з рук выпусьцiў. А ён, як зiрне наўкола, аж iскры з вачэй пырскаюць, ды як гукне на цэлую пушчу: "Немцаў бiлi, а гэтых i пагадзе пакладзем!", i сам дзiдаю ў грудзi першага быка ўцэлiў, а потым сякераю як гакне, ажно рэха пайшло. Так усю галаву напалам i разьнёс! Чужаземцы, потым, усе да аднаго хадзiлi глядзець на гэтую зубраву галаву. Надзiвiцца не маглi - якая сiла ў Гаспадара нашага. А адзiн зь iх, той вялiзны са сьмешным iмем, як там яго?... Маркамер, цi як, дык нiяк уверыць ня мог, што сам Гаспадар так секануў, хаця сваiмi-ж вачамi бачыў. Усё абмацоўваў зубра й пальцамi ў чэрап лазiў, ды толькi вохкаў з падзiву. А потым увесь час бажыўся, што яшчэ ў жыцьцi ня бачыў такога цёсу.

Чэляднiк аж заглынуўся ад радасьцi, разказваючы пра адвагу й сiлу Вiтаўта. Яго вочы зьзялi запалам i ўздымам:

– Ну а як звалiў Вялiкi Княжа першага зубра, тады й рэшта паляўнiчых духу набралiся. I я йзноў сякеру падхапiў, так i паклалi ўсiх зуброў да астатку, хто сякерай, хто дзiдай. Толькi кроў пырскала, ды лес стагнаў! Ажно млосьць мяне прабiрала... А тут бабы зь вiскам ды галасам набеглi: "Княжну - галосяць - ратуйце! Лясун на Княжну напаў!" Ну, думаю, калi Лясун, то нiчога не парадзiш, ня жыць ужо небарачцы, i ну хрысьцiцца й лямантаваць. Гляджу, i рэшта конюхаў ды чэляднiкаў хрысьцяцца ды за ўпакой моляцца, аж сьлёзы льлюцца. Шкада Княжну, добрая была, ласкавая. Але хто паадважней ды паздагадлiвей, за зброю ўхапiлiся, ды, завярнуўшы кабетаў галасьлiвых, бегма ў лес пусьцiлiся...

Тут чэляднiк замоўк, i, трохi падумаўшы, запытаў:

– Дык гэта, знацца, ты, добры чалавек, нашу Княжну ад лясуна ўратаваў?

Ад мядзьведзя, - паправiў Кандрат.
– Так Богу было ўгодна!

Вожчык высунуў галаву з кажуха й з дакорам у голасе прамовiў:

– Вось кажаш "ад мядзьведзя", i нават паспрачацца гатовы, а сам нiчога не разумееш, i ў нашых мейсцах ты зусiм новы чалавек, таму й ня ведаеш, якiя выбрыкi нячысьцiк выкiдае, ды яшчэ пад вечар. Не надарма чараўнiца на Мёртвы Камень паляцела, няйначай вестку панесла. Ты вось заўтра лепей выспавядайся, ды бацюхну ўсё добра разпавядзi, што там у лесе здарылася, бо, ня к ночы кажучы, якое й лiха табе яшчэ прычынiцца.

Кандрат задумаўся над гэтай парадай. Без сумневу, трэба яе выканаць, але цi ўдасца, i ён цiха прамовiў:

– Правiдлова кажаш, але-ж заўтра ад'яжджаць мушу...

– Нават i ня думай!
– запярэчыў чэляднiк.
– Ня пусьцяць!

Некаторы час ехалi моўчкi, потым чэляднiк iзноў загутарыў:

– Шчасьлiвы ты чалавек! Не забудзе Княжна табе гэтага, аж пакуль жыць будзе. Вось мне, дык нiколi не пашчасьцiць, заўсёды як што якое, дык перапалохаюся й ня ведаю, што рабiць. Мая бабка кажа, што загавар на мяне накладзены, ад таго й шчасьця ня маю. Слова трэба даведацца, тады сыйдуць чары...

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего