Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось цяпер iзноў той самы Лiхтэнштайн, як заўсёды нахабны й усьмехнены. I йзноў немагчыма спагнаць на iм злосьць: абодва - паслы, i абодва ў чужой краiне.

– Маё ўшанаваньне!
– прывiтаўся Лiхтэнштайн.
– Вось мы й спаткалiся йзноў...

– Спадзяюся, не ў апошнi раз!
– адказаў Фёдар.
– Думаю, што ў другi раз спаткаемся на вузейшай дарожцы...

– Так, так!
– падхапiў у тон Лiхтэнштайн.
– Каб не было як разьмiнуцца!

Фёдар больш нiчога не адказаў. Моўчкi падыйшоў да сталу й замовiў карчмару падсiлак для сябе й сваiх людзей.

Крыжакi,

ужо адпачнуўшы, выбiралiся ў дарогу, на Кракаў.

З надворку данесься iх гучны рогат. Фёдар здагадаўся, што гэта Лiхтэнштайн разпавядае аб здарэньнi ў Жамойцi. Кроў закiпела ў грудзях Фёдара, рукi самi пачалi шукаць зброю, аднак стрымаўся, навучаны горкiм досьведам. Ведаў, што й тут Лiхтэнштайн выкруцiцца. Лепей пачакаць...

Пачулася тупаценьне коней, i за мутным сьлюдзяным вакном прамiльгнуў чырвоны гэрб Лiхтэнштайна, за iм чорна-белы Дзiтэнгаймэра й жоўты Газэндорфа. Некалькi ўзброеных служкаў Ордэну маўклiва выехалi ўсьлед.

Ваявода Фёдар пераначаваў у Люблiне, i зь першым сьвятлом выехаў на Берасьцейскi гасьцiнец. Адпачнуўшыя конi йшлi лёкка, умiнаючы за адзiн перагон вялiзарныя кавалкi дарогi, i праз два днi аддзел з радасьцю ўехаў у браму Берасьця. Як толькi харугва Ваяводы Грозаўскага паказалася на вулiцы з-за цытадэльных муроў, з паблiзу ляжачай карчмы "Залаты рог" выйшаў чалавек, апрануты ў скураную паддзеўку ды зь лёккiм мячом пры баку. На выгляд ён нагадваў Лiтоўскага шляхцюка з засьценку[27], якiя якраз у той час пачалi паўставаць у Беларусi, у вынiку прыняцьця Ягайлам польскае кароны. Быў гэта Лазiнскi. Ён уважна прыгледзеўся да Ваяводы i, зь цяжкасьцю пералiчыўшы пачот, узмахнуў рукой. Зараз-жа з суседняга двара яму падалi асядланага каня. Лазiнскi лёкка ўскочыў у сядло, сьвiснуў батагом, i галёпам скрыўся на бакавой вулачцы.

Фёдар, тым часам, пад'ехаў да дому Берасьцейскага Пасаднiка[28]. Сам стары Пасаднiк выйшаў сустракаць госьця.

– Ну як справiўся, сынку?
– пацiкавiўся ён.
– Чым парадуеш?

Няма чым пахвалiцца - адказаў Фёдар.
– Пацяшальнага амаль нiчога няма, а й сумнага таксама.

– Так, так... Кароль, ён заўзяты! Цяжка зь iм зладзiць, але й уступаць яму нельга, з ног саб'е. Ну ды лiха зь iм, ты, сынку, разьмяшчайся як удома. Адпачнеш з дарогi дзянькоў колькi, а там i далей рушыш...

– Не, не! Заўтра ледзь сьвятло, у дарогу. Сьпяшаюся.

– А як-жа гасьцяваць?... Пачакай! Нiяк i напраўду заўтра ад'едзеш? скрыўдзiўся стары.
– Можа такi пабудзеш? Рады я цябе бачыць...

– Некалi iншым разам. Весткi сьпешныя, а пакуль да Полацка дабяруся, то дарогi гатоў i размокнуць.

– У Полацак табе няма чаго ехаць!
– з крыўдай у голасе прамовiў Пасаднiк.
– Гаспадар Вялiкi Князь у Троках, туды табе й шлях трымаць! Бачу, як сьпяшаесься, калi ў Полацак iрвесься... Напэўна да Келябовiчанкi?...

Ранiцай, Пасаднiк Берасьцейскi правёў Фёдара за гарадзкiя заставы й, моцна пацiскаючы яму руку, прамовiў:

– Сьцеражыся, сынку, як праз пушчу будзеш праяжджаць. Апрышкi завялiся. Людзей рануюць, жанчын гвалцяць, вёскi паляць. Хто супрацiў iм чынiць - жыўцом пад лёд пускаюць. I нiяк не злавiць праклятых... Пачакай! Я - стары дурань не падумаў аб гэтым адразу, можна-ж конную сотню прыставiць

да цябе для бясьпекi. Але ты ўчора скрыўдзiў мяне моцна, а я й забыўся...

– Ня трэба!
– усьмiхнуўся Фёдар.
– Я не баюся. У мяне свае малайцы як на падбор, любому супрацiў паставяць!
– I ён акiнуў ласкавым паглядам сваiх вояў.

– Эх, сынку...
– уздыхнуў стары Пасаднiк.
– Дарэмна адмаўляесься, у iх сiла. Людзi кажуць, каля сотнi будзе. А не давядзi Гасподзь, што станецца з табою, дык не прабачу я сабе нiколi. Да сьмерцi пакутаваць буду. Ды й Вiтаўт Кейстутавiч не прабачыць, строгi ён... А, можа, сапраўды клiкнуць хоць паўсотнi?... Пачакай! Ня доўга затрымаесься, а ўсё бясьпечней будзе!

– Ня трэба! Дзякую за гасьцiннасьць i клопаты.

– Ведаю цябе, Фёдар, яшчэ з калыскi. Заўсёды ты быў такi ўпарты - як вырашыў, так i павiнна быць. Дарма мяне старога ня слухаеш, дабра табе жадаю! Калiсь зь нябожчыкам бацькам тваiм, царства яму нябеснае, разам у бiтву хадзiлi, разам спалi, елi, адным плашчом прыкрывалiся, як браты былi... Паслухайся, Фёдар, каб не шкадаваць потым, ня каяцца!

Аднак Фёдар адмовiўся йзноў. Махнуўшы на разьвiтаньне рукой, прышпорыў каня й пусьцiўся наўскач к чарнеючаму лесу.

Стары Пасаднiк усьлед перахрысьцiў яго й пасьпяшаўся назад да дому, з моцным намерам выслаць наўздагон узброены аддзел.

Глуха шапоча гушчар. Дуднiць убiтая дарога пад капытамi, грукатае зброя, трапятаюцца плашчы й сьцяжкi на дзiдах. Фёдар поўнымi грудзямi ўдыхае мяккае вiльготнае паветра. Як радасна вось так скакаць па роднай зямельцы, дыхаць i ўпiвацца родным вясёлым ветрыкам, любавацца суровым хараством роднага краю. Здаецца, i нядоўга прыйшлося прабыць на чужыне, аднак моцна засумавала душа за чароўнымi краявiдамi Бацькаўшчыны. Прастор i прывольле хмелем напаўняюць галаву маладога Ваяводы. Вобраз каханае дзяўчыны, салодкiм марывам маячыць перад вачамi. Хутка вясна. Зямля ўкрываецца зеляньню. Прачнецца заснуўшая пушча й напоўнiцца клапатлiвымi, таямнiчымi гукамi ды шорахамi. Але ў сэрцы Фёдара ўжо вясна, яно ўзбуджана б'ецца ў грудзях, як-бы стараючыся вырвацца з-пад сталёвага панцыра й птушкай ляцець, ляцець...

– Ану, песьню!
– абарочваецца ён на скаку.
– Павесялей!

Конi пераходзяць на рысь. Разчырванеўшыяся воi ўсьмiхаюцца. Некаторы час едуць моўчкi. I вось, нарэшце, як-бы прабуючы голас, нясьмела чуецца знаёмы, але прызабыты Фёдару напеў. Конi, падпарадкуючыся такту мэлёдыi, зладжана адбiваюць дробат на дарозе.

Песьня мацнее. Набiрае сiлу. Адгалосак разносiць яе далёка па пушчы:

...Ой падносiць дзевiца

Кубак мёду малайцу:

Выпей, усё да донышка!

Меч падпаяшу. Э-э-эх

Кубак мёду малайцу

Пас сама я выткала,

Конь капытам б'е.

Шчыт Ярылу славячы,

Моцны пры сядле. Э-э-э-х

Конь капытам б'е.

Плашч расшыты золатам.

Дзiду сьцiсьнеш доўгую,

Грудзь, плячо шырокае

У поле чыста выедзеш. Э-э-эх

Дзiду сьцiсьнеш доўгую.

Шырокiм разьлiвам разьцякаецца над пушчай удалая песьня. Магутны напеў, хваляй узьнiмаецца насустрач ранiшняму сонцу. Звонкiя галасы, бурлiвымi пералiвамi перакатваюцца над засьнежанымi абшарамi.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего