Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэтак рагочучы й размаўляючы, жанчыны не зьвярталi нiякай увагi на трывожную траскатню сарокi. Як раптам, з трэскам ламанага гальля, з кустоў вывалiў вялiзарны мядзьведзь. Убачыўшы купку людзей, ён спынiўся ў нерашучасьцi.

Перапалоханыя конi з храпам кiнулiся ўцякаць. Дзяўчаты, нарабiўшы вiску, пабеглi сьледам. Але Рынгайла, заблытаўшыся ў крысох доўгага футра, павалiлася на каленi.

Мядзьведзь адразу ўпярэвалку рушыў да яе. Галасны роў касматага зьвяра ўскалыхнуў паветра.

Рынгайла паспрабавала ўскочыць, але, iзноў

пасьлiзнуўшыся, ува ўвесь рост разьцягнулася на сьнягу.

Яе чаляднiцы, зь вялiкiм галасам, схавалiся за кустамi, стараючыся крыкамi прыцягнуць увагу каго-небудзь з паляўнiчых цi чэлядзi й гэтым уратаваць княжну. Аднак паляўнiчыя, поўнасьцю захопленыя атакай зуброў, ня чулi гэтага ляманту, поўнага роспачы й страху.

Пагiбель чароўнае Княжны была немiнучай. Не прабуючы больш падняцца, яна з заплюшчанымi вачамi й б'ючымся сэрцам чакала свайго канца - пакiнутая ўсiмi. З роспаччу заклiкала Ўсемагутнага - прасiла перад сьмерцю прабачыць усе грахi, вольныя й нявольныя.

Мядзьведзь быў ужо за два крокi ад сваёй безабароннай ахвяры. Цяпер толькi цуд мог яе ўратаваць...

Раптоўна, як грукаты Пяруна, прагучэў над лесам моцны голас. Конскае йржаньне зьлiлося з глухiм ровам медзьвядзя...

Рынгайла з надзеяй адплюшчыла вочы й падняла галаву.

Мядзьведзь, ранеты стралой у плячо, пакiнуў разпасьцёртую Рынгайлу й шкутыльгаў убок, пасьпяшаючы насустрач аграмаднаму коньнiку ў прасторным кажуху, накiнутым паверх кальчугi. Коньнiк з усiх сiлаў стрымлiваў упудзiўшагася каня, адначасна накiроўваючы яго на ўзьнесшагася на дыбкi мядзьведзя. Конь прысядаў на заднiя ногi, матляў галавою, пырскаў шумам, i нiяк не хацеў падпарадкавацца.

Адчуўшы, што небясьпека для яе мiнула, Рынгайла паднялася й з надзеяй азiрнулася навокал, але... нi людзей, нi зброi: мужчыны занятыя паляваньнем, чэляднiцы разьбеглiся, а лук i стрэлы засталiся пры сядле. Беднай Княжне, супраць волi, заставалася толькi назiраць, як яе незнаёмы ратаўнiк змагаецца з разьюшаным зьвяром. А як хацелася дапамагчы яму! З жахам яна заўважыла, што коньнiк ня мае дзiды. А з адною сякерай парадзiць цяжка, нават немагчыма.

Аднак адважны незнаёмец ня думаў уступаць. Змагаючыся з канём i адмахваючыся сякерай ад насядаючага мядзьведзя, ён гукнуў:

– Княжна! Уцякайце!... А я затрымаю гэтага чорта тут, пакуль пад'едуць мае спадарожнiкi!

Але Рынгайла была не з такiх, якiя кiдаюць сваiх прыяцеляў у бядзе. Гэта была сапраўдная дачка Кейстута - годная свайго вялiкага бацькi. Уратаваўшыся сама, яна нi за што не жадала пакiнуць адважнага незнаёмца сам-на-сам з разьюшаным мядзьведзем.

– Лук!
– гукнула яна.
– Кiнь мне свой лук!

Коньнiк, працуючы з усiх сiлаў павадамi й пяткамi, усё-ж выбраў зручны момант i, падзiўляючыся адвазе й розуму Рынгайлы, кiнуў ёй свой лук i поўны калчан стрэлаў.

Княжна з радасьцю ўхапiлся за зброю. Цяпер доля мядзьведзя была вырашаная.

Аднак

сталася жудасная неспадзеўка. Мiтусячыся ў страху мiж дрэвамi конь настолькi заняў увагу седака, што той зусiм не ўважаў на тое, што робiцца наўкола, i, з разгону стукнуўшыся галавой аб сук, выляцеў зь сядла.

Адчуўшы волю, конь прыцiснуў вушы й, выкiдваючы кумякi сьнегу, галёпам пусьцiўся па пушчы.

Аглушаны ўдарам коньнiк нерухома ляжаў на сьнягу. Яго сякера адляцела далёка ўбок, шолам зсунуўся з галавы й агалiў доўгiя сiвыя валасы, мокрыя ад поту.

Мядзьведзь зь лютым ровам кiнуўся да нерухомага воя.

На момант Рынгайла аслупянела ад жаху, але вагацца не было калi. Кожны мiг быў каштоўны ды пагражаў сьмерцю яе ратаўнiку. Яна хутка прыладзiла на лук стралу й, з падзiўляючай сiлай, нацягнула цецiву.

У гэты час, у далячынi мiж дрэвамi паказалiся два добра ўзброеныя коньнiкi. Не чакаючы на iх дапамогу, Рынгайла стрэлiла. З болю мядзьведзь закруцiўся на мейсцы. Другая страла павалiла зьвяра на сьнег. Але ён зараз-жа ўскочыў i, пырскаючы сьлiнай, кiнуўся да Рынгайлы.

Аднак дабегчы ўжо ня змог. Уцэлены трэцяй стралой проста ў грудзi, ён з жаласным енкам звалiўся на бок.

Падасьпелыя коньнiкi, пераканаўшыся, што мядзьведзь пакананы, кiнулiся да разпасьцёртага на сьнягу воя. Спрытна саскочыўшы зь сёдлаў, хутка прынялiся нацiраць яму твар сьнегам.

Рынгайла, прыкмецiўшы сьцяжкi на дзiдах навапрыбылых, мiмаволi ўхапiлася за грудзi. Трывожная насалода хваляй падступiла да горла, сьцiснула яго й не давала перавесьцi дух. Не адрываючы рукi ад моцна б'ючагася сэрца, Княжна хутка падыйшла да непрытомнага. Людзей гэтых яна ня ведала, але падсьвядома здагадвалася хто яны, i ад каго прыехалi...

– Кандрат!
– гукнуў у роспачы адзiн з вояў.
– Цi жывы ты?

– А ты не галасi!
– заўважыў другi, адвязваючы безпрытомнаму каўнер кальчугi.
– Увапхнi яму лепей сьнег у рот! Можа тады й ачуняе... Не памёр-жа ён сапраўды?...

Усё гэта Рынгайла назiрала моўчкi, увесь час пераводзячы вочы на вострыя наканечнiкi дзiдаў, са сьцяжкамi Княства Слуцкага.

У гэты час падбеглi ўзброеныя людзi, хто з сякераю, хто з рагацiнаю, а хто й з вывернутай аглобляю. Iх прывялi перапалоханыя чэляднiцы.

Па загаду Рынгайлы, безпрытомнага Кандрата паднялi й панесьлi на паляну, адкуль даносiлiся прызыўныя гукi ражкоў, спавяшчаючыя канец паляваньня.

Кандрата паднесьлi проста да Вiтаўта, i асьцярожна апусьцiлi на пакрытыя кажухамi санi.

– Хто гэта?
– зьдзiвiўся Гаспадар, зь цiкавасьцю ўглядаючыся ў незнаёмы твар.

– Да Вашай Высокасьцi ганец ад Ваяводы Грозаўскага... З Кракава, выступiў уперад адзiн са спадарожнiкаў Кандрата.

– Ганец ад Фёдара?... А што зь iм?

– Гэта я раскажу!
– прамовiла Рынгайла, i падрабязна выклала слухачом аб здарэньнi з рысям ды мядзьведзем.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего