Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Сабралiся ўжо пасылаць другога ганца, калi зь лесу данесьлiся галасы людзей i фырканьне коней. Гэта быў Кандрат, у суправодзе дзесяцi капейшчыкаў на чале з самiм Васiлём.

Убачыўшы Ваяводу, слаўны Сотнiк саскочыў зь сядла й бегма кiнуўся насустрач. Фёдар чакаў з працягнутай рукой...

– Ваша Сьветласьць! Цi не пасьнiў я гэта?
– ускрыкнуў Васiль, пацiскаючы працягнутую яму руку.
– Цi гэта сапраўды ўсё дзеецца? А мо' я яшчэ сплю?...

– Не, Васiль, ня сьпiш!... Як ты трапiў сюды?

– Гэтага-ж

душагуба, Сыча, ганяў! Па сьляду яго й у Камянец прыйшоў. Дзякаваць Богу, што хаця Ваша Сьветласьць жывы й здаровы! Дорага ён заплацiць за гэта, пракляты лiхадзей! Каб мая воля, дык на мейсцы павесiў-бы...

– Пачакай!
– перабiў Ваявода, - Каго?

– Вядома каго, Сыча!

– А каб мая воля, - запярэчыў Фёдар, - я-б яму зь мейсца залатыя шпоры й пас даў!

– Як шпоры й пас? Сычу?... Ён-жа толькi сёньня ўночы Камянецкi Замак захапiў, будынкi папалiў, залогу перабiў, i мала Прышынскага не павесiў...

– ...А мяне з Камянецкага падзямельля выратаваў!

– Так!
– дадаў Кандрат.
– Каб ня Сыч, мы з Кiрымам нiчога не парадзiлi-б!... А Прышынскi - варты шыбенiцы...

Васiль разгублена перавёў позiрк з усьмехненага Ваяводы на Кандрата, на Кiрыма, i далей на сваiх зьбянтэжаных вояў. Ён нiчога не разумеў.

– Як-жаж так?

– А сам Сыч табе нiчога не разказваў?

– Не...

– Сыч думай, што ты кунак[36] з Прышынскi...
– зарагатаў Кiрым.

– Можа й так. Але вось слухай...
– i Ваявода коратка разказаў усё, што здарылася за гэтую ноч.

– Што-ж ты мне адразу не сказаў, стары дурань?!
– накiнуўся Васiль на Кандрата.
– А я ледзь-ледзь утрымаўся, каб не паравешаць апрышак на мурох Замку. А той, Сыч, таксама цаца - маўчыць як вады ў рот набраў... Там нейкi манах яшчэ, прыглушаны й абапалены...

– Цi жывы ён?
– не ўтрымалася Даша, хапаючы Васiля за руку.
– Што зь iм?

– Здаецца, жывы яшчэ, але Прышынскi надта ўжо прасiў, каб яго першым павесiць. Кажа, што толькi празь яго Камянец i паў, - адказаў Васiль. I раптам павярнуўся да аднаго са сваiх вояў.
– Ганi, што ёсьць духу, у Замак! Ды дапiльнуй, каб там безь мяне чаго ня здарылася!... Прышынскага - пад варту!

* * *

Вестка аб тым, што Сыч злоўлены, з Камянца хутка разьнеслася па ваколiцы, i каля брамы Замку сабраўся вялiкi натоўп сялян. Людзi пахмура заглядалi на падворак, дзе маўклiва тоўпiлiся зьвязаныя апрышкi, абкружаныя суровай вартай. Учарашнiя вязьнi, вызваленыя Кандратам i Кiрымам з падзямельля, былi тут-жа. Нiхто не даваў iм веры, што яны не апрышкi...

Пагарэлыя стайнi й грыднiца дымiлi. Груганьнё хмарай кружылася над галавой, прыглядаючыся павешаным i забiтым.

Узброеныя коньнiкi й пешыя, шчыльна ахоўвалi подступы й муры Замку.

Ваявода Фёдар ехаў у санях, ня маючы яшчэ сiлы сесьцi ў сядло. Васiль i яго людзi конна ахоўвалi санi, ахапiўшы iх

паўколам. Даша й Мiколка трымалiся блiжэй да Кандрата й Кiрыма. Рэшта апрышак i палонны чэляднiк засталiся ў лесе пры абозе.

Ад натоўпу сялянаў аддзялiлася невялiкая група старыкоў i, паважнай нясьпешнай хадой, накiравалася насустрач наблiжаючамуся Ваяводзе.

Коньнiкi Васiля, з пахiленымi дзiдамi, адразу шчыльнай лавай засланiлi дарогу.

– З дарогi!
– закрычаў Васiль, выцягваючы меч.
– Не затрымлiвай!

Дзядзькi паскiдалi шапкi, але засталiся на дарозе. Упарта глядзелi на Васiля, не зьвяртаючы ўвагi на вострыя наканечнiкi дзiдаў.

– Чаго хочаце, людзi?!
– гукнуў Ваявода, знакам стрымлiваючы разгневанага сотнiка, гатовага зьмесьцi з дарогi гэтую неспадзяваную перашкоду.

– Да шляхетнага пана Рыцара мы, - указаў на Васiля пярэднi высокi дзед. Паведамляюць людзi, што злавiў ён Сыча. Дык мы ўсёй грамадой прыйшлi...

– Так! Праўду кажа...
– загула рэшта барадачоў.

– Ну й чаго хочаце?
– злосна ўскрыкнуў Васiль.

– Госпадам Богам просiм, - упаў на каленi дзед, - аддай нам яго, Сыча гэнага. Павесiць чалавека ня штука, то й пан Прышынскi ўмеў, колам яму зямля, без суду й праўды. А ты, ад Гаспадара нашага, Вялiкага Князя Вiтаўта, закону й праўды абаронцам пастаўлены... Аддай нам яго - Сыча, знацца - а мы капой i суд учынiм... Як Бог сьвят, разсудзiм... Нiкому крыўды дарэмнай ня зробiм. Пэўна, ты сiлу й моц маеш, але роду ты Лiтоўскага, i звычаю Лiтоўскага ламаць ня можаш! Ад дзядоў i ад прадзедаў ён!... Каб не ў Каменцы ты на яго натрапiў, дык i мовы не было-бы, а так, не дай граху на душу прыняць. Унукi й праўнукi каб не саромелiся за нас...

Ваявода Фёдар заўсьмiхаўся, але Васiль раззлаваўся яшчэ болей, i гукнуў:

– Дай дарогу! Сам Гаспадар судзiць яго будзе! Ня вашага розуму справа!

– Дык, сам ня будзеш яго вешаць?...

– Кажу, што не! Дай дарогу!
– i Васiль крануў каня.

Дзядзькi нерашуча разступiлiся. Запярэчваць аўтарытэту Вялiкага Князя не адважвалiся.

– Слухай, стары!
– раптам гукнуў Ваявода.
– Цi вашых Камянецкiх тут у падзямельлi не было часам?

– Як не было... Чалавек зь пяток. Мая Аглая таксама...

– Хадзi-ка сюды, на санi, ды разкажы!

Дзед баязьлiва зiрнуў на грознага Васiля, ня ведаючы, хто гэты худы й бледны чалавек у санях.

– Iдзi, калi кажуць!
– стрымлiваючы ўсьмешку, сурова падбадзёрыў Васiль.

Дзед асьцярожна прайшоў праз ланцуг капейшчыкаў i нясьмела прысеў на крайчык саней.

Рушылi.

– Ну а зараз, - уздыхнуў Фёдар - раскажы, чым твая Аглая ўгнявiла Прышынскага?

– А ты хто будзеш, добры чалавек?

– Кажы, кажы, ня бойся.

Адчуваючы сябе як-бы палонным, дзед не знаўшоў нiчога лепшага, як разпавесьцi:

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит