Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэй!
– павярнуўся да адной дзiркi Кандрат.
– Дзе тут замкнулi Ваяводу Фёдара з Грозава?

Нявольнiк адразу адступiў у цемру. Толькi забразгацелi ланцугi...

– Гэй, не дурыся!
– гукнуў Кандрат у дзьверы.
– Пытаюся цябе, дзе тут Ваявода Грозаўскi?

– Калi гэта той, што да яго сам пан Януш прыходзiў, - пачуўся голас з суседнiх дзьвяроў, - то ён тут, побач... Наступна за мною... Слабы надта...

Абодва пасьпешна кiнулiся да ўказаных дзьвяроў.

– Ваша Сьветласьць?... Ваша Сьветласьць, вы тут?

У

адказ пачуўся слабы стогн.

– Ваша Сьветласьць, гэта я, Кандрат Тур... I Кiрым тут... Ваша Сьветласьць...

– Ты кажы зашмат!
– раззлаваўся Кiрым.
– На сякера, сякай! Ваявода слабы!

– А цi вам, Шляхетныя Рыцары, пан Гараднiчы ключэй ня даў?
– пачуўся йзноў той-жа голас.

– Якiя тут, да д'ябла, ключы!
– прабурчэў Кандрат.
– Ты кажаш, што ключы ў Гараднiчага?

– Так, пане Рыцар!

– У гэтага Лазiнскага, цi Лазоўскага, цi чорт яго бацьку ведае як яго там? Га?

– Ну так, у Вяльможнага Пана Лазiнскага,...
– асьцярожна адказаў голас, уласьнiк якога, вiдаць, пачынаў здагадвацца, з кiм гутарыць, аднак баяўся верыць у такое шчасьце.

Кiрым бегма кiнуўся да разпасьцёртага шляхцiца й хутка вярнуўся, грукочачы кальцом з ключамi...

Ваявода Фёдар ляжаў у куту на ахапку гнiлой саломы. Схудзелы яго твар густа зарос валасамi й пакрыўся брудам. Безуладныя рукi - нерухома выцягнутыя ўздоўж цела. Чорныя бранзалеты кайданоў выдзялялiся на тле белае скуры. На Фёдару былi надзетыя грубыя палатняныя порткi, брудныя й падзёртыя. Нi кашулi, нi чаравiкоў... Можна было падумаць, што гэта ляжыць высахлы труп, каб не палаючыя шчасьцем вочы ды зубы, прыадкрытыя ў слабой усьмешцы.

Кандрат i Кiрым упалi на каленi перад сваiм Ваяводай i пакрылi ягоныя рукi сваiмi пацалункамi. Буйныя сьлёзы кацiлiся па шчаках усiх трох.

– Ваша Сьветласьць, нарэшце...
– стагнаў Кiрым, пераборваючы горкiя спазмы ў горле.
– Нарэшце мы адшукалi цябе...

– Кандраце... пiць...
– ледзь чутна прашапацеў Фёдар.

Кандрат стрымгалоў кiнуўся шукаць вады, а Кiрым загрымеў ключамi, адмыкаючы жалезныя бранзалеты з рук i ног палоннага.

Напiўшыся вады, Ваявода падбадзёрыўся. Голас яго памацнеў, рукi адчулi прылiў сiл, i ён спрабаваў устаць. Аднак з гэтага нiчога ня выйшла.

– Колькi гэта часу прайшло?
– спытаў ён.

– Каля двох тыдняў, Ваша Сьветласьць, - адказаў Кандрат, падымаючы Ваяводу на рукi.

– А як я аслабеў за гэты час...
– зьдзiвiўся Фёдар.
– Нават на ногi не магу ўстаць, - i, павярнуўшыся да Кiрыма, загадаў - Паадмыкай рэшту вязьняў!

Вызваленыя людзi, са сьлязьмi шчасьця на вачах, кiдалiся цалаваць Кiрыму рукi й ногi. Сiвенькая бабулька ўвесь час хадзiла за iм сьледам i паўтарала:

– Сыночак ты мой родненькi, век буду Богу за цябе малiць, дарма што ты татарын...

Кiрым адмахваўся ад яе, як ад мухi, i пасьпешна працаваў ключамi.

Кандрат, тым часам, знайшоў такой-сякой вопраткi й напрануў яе на Ваяводу, адначасна разказваючы

яму ўсё здарыўшаеся.

Кавалак хлеба падмацаваў Ваяводу й даў яму сiлы ўстаць на ногi.

Зь цёмнага праходу пачалi вылазiць брудныя, змучаныя людзi й накiроўвацца да выхаду. Аднак Кандрат заступiў iм дарогу, i, заглушаючы iхныя радасныя, узбуджаныя галасы, загутарыў:

– Слухайце людзi! Куды-ж вы? Спачатку апранiцеся! Хто-ж то бачыў, босымi на сьнег ды мароз? Ноч там. Ды зброю прыхоплiвайце, там на гары бой iдзе! Сыч з апрышкамi Замак бярэ, дык падтрымаеце яго, па панах з тылу ўдарыўшы. I не сьпяшайцеся выходзiць, я першы пайду! Зразумелi? Зьдзiрайце лахi з гэтых душагубаў!
– паказаў ён на забiтых.
– Яны iм ужо не патрэбныя.

– Слухай, Кандраце, ты сказаў, што Сыч Замак бярэ? Гэта якi Сыч? Можа той, што на яго Васiля паслалi?

– Той самы! Каб ня ён, дык вавек нам-бы Вашай Сьветласьцi не знайсьцi! Малайчына Сыч! Шкада толькi, што ў апрышках ён...

Фёдар задумаўся. Маўчаў i Кiрым. Каля iх сабралiся ўсе вязьнi, узброеныя хто чым - жалезныя скобы, кавалкi ланцугоў, дзьве сякеры, два мячы, дошка ад лавы... Усiх было чалавек каля дваццацi - змучаныя й слабыя, але рашучыя. Бабулька й тая ўзброiлася: - дрыжучай, пажоўклай рукой зацiскала востры ражон, на якiм каты смажылi мяса над жароўняй.

Рушылi к выхаду. Першым iшоў Кандрат, падтрымлiваючы Ваяводу. За iм Кiрым з узьнятай паходняй, i рэшта вязьняў.

Па меры таго, як падымалiся па сходах, усё выразьней даносiўся гуд бойкi. Нэрвовыя дрыжыкi прабiлi кожнага.

Кандрат прыслухаўся каля дзьвярэй i памаленьку адсунуў засаўку. Адчынiў дзьверы. Сьвежае марознае паветра й грукат бойкi ўварвалiся ў глухiя сховы вежы. У Ваяводы закруцiлася ў галаве, i ён згубiў прытомнасьць.

Кандрат узвалiў яго на плячо й, выцягнуўшы меч, крочыў наперад. Кiрым не адставаў, зорка ўглядаючыся ў бакi.

Натоўп ап'янелых вязьняў, ня ў сiлах стрымаць радасны гогат, вывалiў са зьнявiднае вязьнiцы. Слабейшыя падалi безпрытомныя, мацнейшыя хiсталiся на нагах як п'яныя. Упала й бабулька, моцна зацiснуўшы свой ражон. Але людзi хутка падымалiся й гуртавалiся ў купу, каб ударыць па гайдуках, а бабулька так i засталася ляжаць, разьмятаўшы па сьнягу свае сiвыя, як сам сьнег, валасы. Ня вытрымала старэнькае сэрца, не ўтрымалася душа ў змучаным, кволым целе...

Кандрат i Кiрым, аддзялiўшыся ў цемры ад грамады вязьняў, моўчкi падалiся да сходаў на мур.

Раптам, ад муру аддзялiлася людзкая постаць. Кандрат занёс над галавой меч. Кiрым выхапiў кiнжал...

– Дзядзька Кандраце, - пачуўся шопат - гэта я, Мiколка. Я вас адразу пазнаў...

На душы ў Кандрата зрабiлася неяк лёкка-лёкка, як-бы вялiзны цяжар звалiўся з плеч, i ён спытаў:

– Што-ж ты тут робiш, басяк? Дзе Францiшак?

– Ня ведаю дзе. Пабёг... Загадаў вас чакаць, i во, меч даў, каб дапамагаў вам. А я носа разьбiў...

Кандрат усьмiхнуўся. Рушыўшы ўжо дагары па сходах, iзноў запытаў:

Поделиться:
Популярные книги

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Имена мертвых

Белаш Людмила и Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Имена мертвых

Пророчество: Дитя Земли

Хэйдон Элизабет
2. Симфония веков
Фантастика:
фэнтези
7.33
рейтинг книги
Пророчество: Дитя Земли

Очкарик 3

Афанасьев Семён
3. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик 3

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев