Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Пабраўшыся за рукi, абодва падпальшчыкi кiнулiся бегма да гарматы. Але па дарозе Францiшак перадумаў i завярнуў у другi бок. Абагнуўшы панскi будынак, яны выбеглi да вежы. Тут панавала цемра. Сьвятло ад пажару сюды амаль не дасягала. Мiколка з разгону спатыкнуўся аб нешта цьвёрдае й ва ўвесь рост грымнуўся аб зямлю. Кроў пырскнула з разьбiтага носу. Ён гучна засапцеў i абмацаў разьцягнуўшагася на сьнягу вартаўнiка.

– Ага! Знацца, Кандрат тут пабываў!
– узрадаваўся Францiшак.
– А гэта яго сьлед! За нос не бядуй! Дзе лес сякуць, там трэскi ляцяць! Ды ты-ж ня плач, Мiколка, а сьнегу прыкладзi.

Няшчасны хлапчук нiчога не адказаў,

толькi яшчэ мацней пачаў сапцi, ды прыняўся старанна размазваць рукамi кроў. Уся цiкавасьць небясьпечнае выправы адразу зьнiкла, засталося толькi незадаволеньне й горкая крыўда. Мiколка ўжо не любiў Сыча за тое, што адправiў яго сюды, не любiў Францiшка за тое, што прывёў яго сюды. А болей за ўсiх не любiў старога Кандрата Тура, як галоўнага вiнаваўцы разьбiтага носу: паразкладаў забiтых па дарозе й ганарыцца яшчэ сваёй рысяй скурай на плашчы... А можа, Кандрат не наўмысьля паклаў таго тут? Можа, ён сам сюды ўпаў? Дый наўрад цi ён надзеў сёньня свой прыгожы плашч... Вось каб намаляваць яго так, у гэтым плашчы, у панцыры, зь пёрамi на шоламе прыгожы быў-бы малюнак! Вось-бы навучыцца маляваць... I так гэта хочацца Мiколку - намаляваць Кандрата - вялiкага, прыгожага й адважнага Кандрата, што ён забываецца пра свой боль i ўвесь аддаецца марам. Ён ведае, што гэтыя мары ня могуць зьдзейсьнiцца. Не для яго, беднага, бяздомнага валацугi, iснуюць сапраўдныя навука й мастацтва. А як-бы хацелася... I ён марыць, марыць...

– А ну, Мiколка, дапамажы мне перасунуць гэты парог у другое мейсца. Каб не мазолiў тут вачэй... i насоў, - чуецца голас Францiшка. Салодкiя мары абрываюцца. Мiколка хапае за нагу забiтага й дапамагае адцягнуць яго падалей з дарогi. Знаходзяць другога й трэцяга, i цягнуць iх таксама ўбок. Калi з гэтым скончана, Францiшак паварочваецца да Мiколкi й сур'ёзна кажа:

– Тут у вежы, зараз, Кандрат i Кiрым. Яны Ваяводу ратуюць, хутка вернуцца. Дык ты сядзi тут i чакай на iх, дапаможаш iм з Замку выбiрацца, ды й сам разам зь iмi адыходзь... На мяне не чакай... Я пабягу гаспадарку аглядаць. А каб табе боязна не было, на вось меч, што ад палякаў застаўся, ён большы за твой. Ты-ж умееш сячы? Праўда?
– I Францiшак у думках усьмiхаецца, бо Мiколка нават i дзьвюма рукамi наўрад цi здоляў-бы секануць iм.
– У вежу ня грукай. Перапалохаць можаш. Зразумеў? Ну бывай, хлопча... Беражыся.
– I, махнуўшы рукой, Францiшак пусьцiўся бегма й зьнiк у цемры.

Мiколка прыцiснуўся да муру й, дрыжучы ад холаду й страху, прыняўся чакаць...

А Францiшак, тым часам, выскачыў на асьветленую пажарам плошчу. Частка абаронцаў тушыла стайню, частка - скiрты саломы.

Капейшчыкi шыхтавалiся ў лаву за гальлёвым валам. Злаўрога паблiсквалi наканечнiкi дзiдаў.

Брама здавала. Пад аглушаючыя ўдары бервяна, з завесаў вылазiлi вялiзарныя вызубленыя цьвiкi. Вось-вось брама абрынецца...

Каля валу зьяўляюцца гайдукi з паходнямi... Пан Януш спакойна выцягвае меч i становiцца на чале лавы капейшчыкаў. Яго гучны голас, аддаючы загады, гучыць спакойна й упэўнена. Францiшак, зь мiжвольнай пашанай, глядзiць на старога ваяўнiка.

Гарматчыкi запальваюць даўжэзную паходню й падсыпаюць порах на палiцу. Брама вось-вось абвалiцца... Яшчэ ўдар, другi, i хваля напасьнiкаў уварвецца ў Замак...

Думкi Францiшка гарачкава працуюць:

– Што рабiць? Як выратаваць Сыча, якi напэўна ўварвецца першым i трапiць пад стрэл гарматы? Што прыдумаць? Куды кiнуцца?...

Гайдукi падпальваюць гальлёвы вал. Пан Януш паварочваецца

да гарматы... Зараз ён падасьць каманду... I тут...

Францiшак выхоплiвае паходню ад аднаго з гайдукоў i, на злом галавы, бяжыць туды, дзе бачыў перад гэтым бочкi з порахам...

Гайдук разгублена глядзiць яму ўсьлед, не разумеючы, што сталася са сьвентаблiвым айцом...

Апошнi ўдар у браму, i...

* * *

Кандрат i Кiрым, засланяючыся палонным вартаўнiком, асьцярожна спускалiся па сьлiзiх прыступках у падзямельле. З чорнае, заплясьнелае столi падаюць кроплi вады. У нос ударыў гнiлы задух - разкладаючайся саломы, гною й плесьнi. Гук бiтвы сюды не дасягаў, затое выразна стала чуваць галасы двох чалавек, гутарыўшых мiж сабою:

– ...так, Вяльможны Пане, ужо тры днi не даю яму нi пiць, нi есьцi. Ужо ўсю сьцяну языком вылiзаў... Можа, пан загадае яму языка выдраць, псебрату?

– Не, не! Заўтра дасi яму кавалак хлеба ды кубак вады, каб не падох да прыезду Яснавяльможнага Пана Станiслава. Як там, наверсе, у паня Януша ўсё добра пойдзе...

У гэты момант страшэнны выбух скалатнуў паветра. Гутарка абарвалася. Кандрат з трывогай азiрнуўся. Палонны йрвануўся ды з крыкам: "Да зброi!", кiнуўся ўнiз.

У два скачкi Кiрым дагнаў яго й усадзiў яму кiнжал у карак.

Сьмяротна паранены Збых замоўк, але ягоны крык зрабiў сваю справу. Лазiнскi, выхапiўшы меч, засланiў праход. За iм стаў здаравенны кат зь сякерай.

Са злосьцю кiнуўся Кандрат на Гараднiчага. Мiж iмi завязаўся бой не на жыцьцё, а на сьмерць. Кiрым i кат мусiлi заставацца бязьдзейнымi.

Нарэшце Кандрат пачаў пакрысе цiснуць свайго супрацiўнiка. Лазiнскi адступiў некалькi крокаў у тыл.

I тут Кiрым, як пацук, прасьлiзнуў у прасторнае памешканьне падзямельля, апынуўшыся тварам у твар з азьвярэлым волатам. Кат узмахнуў сякерай, але Кiрым пасьпешна адскочыў убок, i, не чакаючы другога замаху, кiнуў зь сiлай кiнжал змагацца з такiм асiлкам мячом было немагчыма.

Кiнжал патрапiў у самае сэрца. Кат дзiка вылупiў вочы, адвесiў нiжнюю губу й выпусьцiў з рук сякеру... Зрабiўшы крок наперад, ён усiм цяжарам звалiўся на каменную вiльготную падлогу, заганяючы кiнжал яшчэ глыбей. У яго сьпiне паказалася дзюбка кiнжала...

Кiрым хуценька падхапiў сякеру й, зь дзьвюх рук, секануў Лазiнскага па галаве. Вострае лязо затрымалася толькi на сталёвым нагруднiку...

Кандрат абцёр рукавом потны лоб i прамовiў:

– Ну, здаецца, усё... А спрытна ён умеў мячом... Цяпер Ваяводу шукаць. Хутка!

На сярэдзiне памяшканьня, у якiм адбывалася гэтая кароткая бойка, горача палала жароўня. Наўкола валялiся ў бязладзьдзi розныя клешчы, скабы, шворны катаўскае знарадзьдзе. Каля аднае сьцяны высiлася маскоўская дыба й вiсеў таўсьценны бiзун. Далей, на сьценах - паразьвешаныя розныя гакi, ланцугi, петлi, абручы. У куту ўзвышаюцца цiскi для крышэньня косткаў...

У супрацьлежнай сьцяне - чарнее вузкая шчылiна праходу. Адтуль даносiцца лязганьне ланцугоў i стогны - там сядзяць вязьнi.

Асьвятляючы сабе дарогу паходняй, Кандрат i Кiрым кiнулiся туды. Па баках праходу цямнеюць некалькi дубовых дзьвярэй, з квадратовымi дзiркамi, у якiя мог пралезьцi чалавечы кулак. Адтуль выглядалi насьцярожаныя, змучаныя вочы. Нявольнiкi, хаця й чулi гукi бойкi, аднак ня ведалi, што гэта мае значыць, i таму маўклiва сачылi за ўзброенымi незнаёмцамi. Стогны зацiхлi. Думка аб тым, што гэтыя незнаёмцы нясуць волю, паветра й радасьць, не прыйшла нi каму зь iх у галаву.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит