Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Калi ты, Ваявода, становiсься ў яго абарону, то й мне дазволь далучыцца... Двох, гэта ўжо сiла!
– з гэтымi словамi ён кiнуў сваю рукавiцу к нагам Сыча.
– Але скажы мне, Ваявода, чаму? Цi мо' ён табе сваяк, цi мо' грошы вiнават?
– прастадушны твар Сенькi выказваў такую мешанiну неўразуменьня й рашучасьцi, што ўсе на пляцы, уключаючы варту й апрышак, выбухнулi рогатам.
Не рагатаў толькi Ваявода Фёдар, ён зьбег з Гаспадарскага падвышэньня й, парыўчата абняўшы Сеньку, прамовiў:
– Я заўсёды любiў цябе! А зараз...
–
– Ваявода, пусьцi...
– нарэшце ўзмалiўся Сенька.
– Духу бракуе...
– i калi Фёдар апусьцiў рукi, павярнуўся да Вiтаўта й папрасiў: - Ваша Высокасьць, дазвольце мне на Суду Гонару баранiць жыцьцё й гонар гэтага Сыча? Ён нявiнны! Ваявода Фёдар так кажа, i я гатоў давесьцi гэта кожнаму, мячом i сякерай, конна цi пеша!
Новы выбух сьмеху пракацiўся па пляцы. Аднак ня шмат хто адважыўся-б падняць гэтыя рукавiцы...
– Хай дачытаюць да канца Скаргу!
– заўважыў праз рогат Вiтаўт. Нельга на палове кiдаць...
Канцлер прыняўся чытаць, але Сенька больш ня слухаў. Страшэнна вылупiўшы вочы, ён выклiкаюча пазiраў на бакi, як-бы чакаючы, што вось-вось нехта кiнецца на Сыча...
– Сыч з Пушчы!
– загутарыў Вiтаўт.
– Ты чуў Скаргу ад пачатку й да канца, адказывай цяпер - баранiся! А мы пабачым, на колькi ты вiнен.
– Вялiкi Гаспадар! I дастойныя Драбы!
– пачаў Сыч.
– Ад сваёй правiны я не адмаўляюся, i з пакорай прыйму кожны вырак, якi Высокi Суд вынясе! Я без супрацiву паддаўся ў Камянцы Гаспадарскаму Сотнiку Васiлю з Копыля, хаця мог адбiцца... Праз усю дарогу сюды, у Трокi, я нават не падумаў уцячы, хаця быў без кайданоў, бо верыў у справядлiвасьць Суду Гаспадарскага. Але са Скаргой я не пагаджаюся! Там поўна такога, аб чым я нават i ня чуў. А закiдаць гэтыя правiны мне, значыць хлусiць! I я гэта давяду! Чаму я павiнен у сьмерцi гусьляра Макара? Хто давядзе, што гэта зрабiў я?
– Доказаў пэўных няма, - заўважыў Канцлер.
– Але калi ты не давядзеш, што гэта ня ты, то вiна падзе на цябе! Хто-ж iншы?
– Я давяду!
– ускрыкнуў Сыч i, павярнуўшыся к апрышкам, гукнуў.
– Мiколка, хадзi сюды!
Дрыжучы як асiнавы лiст, хлапчук выйшаў уперад. I, як-бы шукаючы падтрымкi, ухапiся за руку Сыча.
– Вось!
– указаў на яго Сыч.
– Гэты падлетак - унук таго гусьляра, i быў яму за павадыра. Ён сам ледзь жывы ўцёк, я знайшоў яго ў лесе галоднага й хворага. Спытайцеся яго, i ён скажа, хто забiў яго дзеда!
Апавяданьне Мiколкi было кароткае, але яснае, хаця голас хлопца дрыжэў i зьбiваўся ад страху. Ён добра памятаў, як разьюшаны Рыцар з арлiным крылом на шоламе, наводмаш секануў дзеда Макара па галаве, выгукваючы праклёны. Як сам Мiколка, зразумеўшы небязьпеку, нырнуў у кусты й пад градам стрэл дабраўся да лесу...
– За што той Рыцар разгневаўся на дзеда?
– спытаў зьдзiўлена Вiтаўт.
– Ня ведаю...
– ледзь чутна адказаў Мiколка.
– Ну, а што
– Песьню... пра Караля хацеў...
– страх забiваў хлапчуку дух, i ён аж захлынаўся словамi.
– А дзедка сказаў, што няма ў яго Караля... Мо' дасьць Бог, Гаспадар наш карануецца, тады й песьнi будзе пра Караля сьпяваць...
– Гм...
– спахмурнеў Вiтаўт.
– Досыць! Гэтая вiна адпадае, далей што?
– Далей?
– iзноў загутарыў Сыч.
– Далей Скарга кажа, што я спалiў Чапрукi. А як я мог Чапрукi палiць, калi я ў той час пад Лiдаю быў, зусiм у другiм баку... А Чапрукi вунь аж дзе, пад Бранскам...
– А напад, на працоўны аддзел пад Барысавам?
– Гэта ня ён!
– устаў Кур'ян Рэпiн.
– Я ў той час у Барысаве быў. Воi апавядалi, што нейкi Драб з арлiным крылом на шоламе, напаў на iх, бо нехта з вояў пазнаў у iм напасьнiка на тыя самыя Чапрукi. Тут выглядае так, што нехта яшчэ злыднi правiць, а на Сыча вiна падае. Шукалi мы тады таго Драба па ўсёй Барысаўшчыне, але зьнiк, як у ваду.
Пiсары старанна запiсвалi прабег суда. Ваявода Фёдар крыху падбадзёрыўся пачатак быў нядрэнны. Пасаднiк Вiленскi ўжо зусiм лагодна пазiраў на падсуднага. Толькi Вiтаўт яшчэ хмурыўся ды глядзеў не ласкава.
– Скарга кажа, - прамовiў Канцлер, - што ты, Сыч, захапiўшы Конева, павесiў Самойчыка, Белагрудзкага й Несьцяровiча, абрабаваў маёмасьць, а потым спалiў маёнтак.
– Так, гэта я!
– сьмела адказаў Сыч.
– Але Самойчык i Белагрудзкi былi павешаныя раней, чым быў узяты маёнтак Несьцяровiча.
– Якiм правам ты ўчынiў гэта?
– Абодва шляхцiцы, Самойчык i Белагрудзкi, са сваiмi гайдукамi аблажылi Несьцяровiча, але пасьля няўдачы накiравалiся на Конеўскiх сялян i панцырных баяр. Падпалiлi дзьве хаты, i, ня прыйдзi я на клiч набату, згарэла-б усё Конева разам зь людзьмi.
– А хто даў табе права вешаць без Суда?
– Суд быў! Конеўскiя дзядзькi капой судзiлi...
– i Сыч з палаючымi вачыма разпавёў, як былi ўдзячныя Конеўцы за сваечасовую дапамогу.
– Чым давядзеш?
– не ўнiмаўся Вiтаўт.
Сыч гукнуў у натоўп апрышак, i адтуль выйшлi двое Конеўскiх сялян. Пад прысягай на Крыж, яны пасьведчылi, што Сыч кажа праўду.
– Мала гэтага доваду, - незадаволена заўважыў Вiтаўт.
– Апрышкi за апрышак сьведчаць...
– i, павярнуўшыся да Канцлера, загадаў: - Выслаць у Конева ўраднiкаў, каб дазналiся праўды!
– Я там быў, Ваша Высокасьць!
– умяшаўся Васiль.
– На два днi не пасьпеў, каб захапiць там апрышак. Сыч праўду кажа!
– А Конеўскi маёнтак я ўзяў, бо Несьцяровiч людзей там катаваў...
– i Сыч падрабязна разпавёў пра зьдзек над Дашай, пра парушэньне баярскага прывiлея Францiшка, пра перапоўненыя вязьнямi падзямельлi.
– Дзе гэтыя людзi?
– нахмурыўся Вiтаўт.
– Францiшак - паранены, застаўся ў Камянцы, пры iм i Даша. Вязьнi паварочвалiся дахаты.
– Хто пасьведчыць?
Элита элит
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Офицер-разведки
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
