Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Воля Вашае Высокасьцi для мяне закон! Хоць на край Сьвету!

– Ну, добра, ганi ў Слуцак. Князю старому прывiтаньне маё перадай, пабачся зь сястрой, ды назад. Але доўга не загульвай! Патрэбен мне будзеш. Ды не забудзься, як варочацца сюды будзеш, караваю кавалак прывезьцi... Ну йдзi!
– i Вiтаўт загадкава падмiргнуў.

Наступнай ранiцай, зь першымi праменьнямi сонца, Васiль рушыў у дарогу. Апошнiя словы Гаспадара яго зьдзiвiлi й устрывожылi. Цi не надумалася там Марыля, часам, замуж выскачыць, i Вiтаўт аб гэтым ведае? Каб хаця, яна бядняжка там з адзiноцтва ды роспачы сапраўды якой глупоты

не ўчынiла - цяпер для яе мужа трэба шукаць мiж Драбамi, а можа нават i Войт якi знойдзецца. Дзяўчына яна прыгожая... I Васiль гонiць з усiх сiл. Яго невялiкi пачот не адстае, i конi аж стогнуць ад стомы.

У Лiдзе Ваяводы ўжо не засталi. У Наваградку тое самае - учора вырушыў далей. Але адзiн дзень ужо выйграны.

– I куды яго так нясе?
– не ўтрымаўся Васiль, у роспачы прыглядаючыся да сваiх упрэлых коней.
– Як на пажар!...

Сэрца сьцiснула нейкая невытлумачаная трывога, хацелася ехаць i ехаць, гнаць, што было духу. Аднак у Наваградку прыйшлося заначаваць i падправiць падковы, пачаўшыя непрыемна паляскiваць.

Ноч прайшла хутка. Папярэдняя гонка, клопаты й стома валiлi з ног, i падарожнiкi спалi як забiтыя, толькi дружны храп з прысьвiстам разносiўся па карчме.

Ранiцай, разплацiўшыся за начлег i падсiлак, ускочылi ў сёдлы й, не аглядаючыся, панесьлiся на Мiр. Хутка вежы й званiцы Наваградка засталiся далёка з тылу, ды нарэшце зьнiклi ў блакiтным ранiшнiм апары.

Сустрэчныя сяляне доўга глядзелi ўсьлед пранёсшамуся аддзелу: "Куды iх носiць так? На пажар, цi што?... А мо' вайна?..."

А Васiль гнаў. Гнаў, што было сiлы ў конях i вытрываласьцi ў людзях, толькi шум камякамi адлятаў ад цугляў. Яму здавалася, што ўсё яго будучае шчасьце й шчасьце каханае сястры залежыць ад таго, цi дагонiць ён Ваяводу да Слуцку, цi не. Чаму гэта так, ён-бы не вытлумачыў, але быў гэтага амаль пэўны.

У Мiру даведалiся, што Ваявода едзе ня сам. Спадарожнiчаюць яму: нейкi Князь i высокi санам духоўнiк. Усе тры зь вялiкiмi пачотамi й вельмi сьпяшаюцца. Але Васiль уцешыўся весткай, што, нягледзячы на папярэднюю пасьпешнасьць, Ваявода затрымаўся тут даволi доўга, i выехаў толькi сёньня ранiцай. Нават болей, ён хацеў застацца яшчэ на адну ноч.

У Нясьвiжы было тое самае. Нават здалося дзiўным, не падобным на Ваяводу Фёдара: то крайняя пасьпешнасьць, то невытлумачальная маруднасьць пад канец падарожжа.

Падсiлкаваўшыся амаль на хаду, Васiль iзноў рушыў у пагоню з думкаю: "Сёньня да вечара трэба абавязкова дагнаць!"

– Ходу! Ходу!
– гукае ён i прышпорвае каня.

I яго пачот з грукатам i ляскам зброi нясецца па абшарах Случчыны. Мiльгаюць масткi, пералескi, балотцы, палеткi з адзiнокiм аратым, вёскi й хутары, патанаючыя ў зеленi садоў.

Радаснае трымценьне прабягае па жылах стомленых коньнiкаў пры вiдзе роднага кута. Паўгода таму, выяжджалi адсюль па засьнежаных дарогах, а зараз трапятлiвая сьвежая зелень, стракаты дыван лугоў, прыманьлiвы цень садоў i лясоў. Нават хмары шэрага пылу, i тыя, нiбы, вiтаюць падарожнiкаў.

Недалёка ўжо й Копыль. Уперадзе калыхаецца ды ўецца вялiзарная хмара пылу, суцэльнай завесай засланяючы дарогу, i асядаючы далёка, далёка, на сенажацi...

– Ну, здаецца, яны!
– гукае Васiль i паддае ходу.
– Бач якую хмару паднялi, нiбы полк цэлы...

Сонца

прыпякае ўжо па-летняму. З вышынi блакiтнага неба, яно весела адбiваецца ў сталi ўзбраеньня й трапяткiмi зайчыкамi прабягае па ценiстых прысадах дарогi.

Хмара пылу ўжо зусiм блiзка. Прыўзьняўшыся на страмёнах, Васiль, нават адрозьнiвае ў ёй паадзiнокiх коней... I раптам, аж не паверылася адразу, выразна абазначылася рагатая галава: карова! За ёй другая, трэцяя... Збоку выскачыла цяля... Вялiзарная чарада быдла...

– Каб цябе Пярун ясны!
– не вытрымвае разчараваны Васiль i зварочвае з дарогi на мяккi мурог сенажацi.

Разагрэўшыяся конi нецярплiва фыркаюць, тузаюць павадамi, разьлiваючы малiнавы перазвон збруi.

Чарада быдла з рыкам i мыканьнем, паважнай i нясьпешнай хадой пасоўваецца наперад. Ноздры падарожнiкаў казыча знаёмы пах малака й гною.

Нарэшце паказваецца стары пастух з даўжэзнаю пугай.

– Гэй, дзядзька! Пачакай!
– кратае каня Васiль. Цi ня бачыў, як тут праяжджаў Ваявода з Грозава?

Пастух моўчкi спыняецца, зь цiкавасьцю разглядаючы ўзброенных коньнiкаў. Паступова яго твар разплываецца ў радасную ўсьмешку, i ён кажа:

– А я цябе ведаю, сынку! Дарма, што ты зараз такi пышны. Пазнаў! Пазнаў! Ты-ж з Копыля? Праўда?...

– Праўда, праўда!
– гарачыцца Васiль.
– Цi бачыў Ваяводу, пытаюся?

– Бачыў... Як ня бачыць... А ты-ж Трахiмаў сынок, праўда? Васiлёк Трахiмаў?... Я-ж цябе яшчэ вось такiм памятаю, - паказвае дзед на локаць ад зямлi, - i Марыльку таксама... Дзе-ж яна, сiрацiнка бялявенькая?...

– Цi даўно Ваявода праехаў?
– мала не крычыць зь нецярплiвасьцi Васiль. Будзеш ты адказваць цi не?

– Буду, сынок, буду... А вашае папялiшча так i стаiць непрыбранае пасьля басурманскай пажогi...
– правiць сваё пастух, як-бы не заўважаючы нецярплiвасьцi Васiля.
– Думалi мы ўжо, што й ты з Марылькай дзесь Богу душу аддалi, ажно бач! Жывы! Ды не абы як - Драбам пасаваным стаў!... Зь вялiкiм пачотам вандруе... А Ваявода вось толькi-што праехаў. На Копыль папраставаў... Ды пачакай-жа трохi... Дай нацешыцца на цябе...
– ухапiўся стары за стрэмя, бачачы, што Васiль заварачвае каня.
– Дай хоць разгледзець, а Ваяводу пасьпееш дагнаць. Як раней - дык, бывала, i не адчэпiсься: то дуду яму зрабi, то лук, а зараз паглядзеце на яго - заганарыўся...
– у голасе старога не адчувалася нiякай крыўды, нягледзячы на яго словы - вiдаць, сапраўды цешыўся з сустрэчы. Яго вочы, пад густымi белымi брывамi з ласкай, нават пяшчотай углядалiся ў твар Васiля. I той ня вытрымаў - саскочыў з каня. Абняўшыся й тройчы пацалаваўшыся, вiнавата прамовiў:

– Прабач, дзедка Пiлiп, не пазнаў адразу, хаця й мала ты зьмянiўся, а як прыпамянуў ты дуду ды лук...

– Ну вось, бачыш, сынку, а я ўжо й скрыўдзiцца хацеў. Дарма, што ты Драб, а я пастух... А апасаваў цябе хто? Можа, сам Гаспадар? Га?

– Ён Сам!

– Бач ты! Да чаго дажыў?! Шкада, Трахiма няма, Царства яму Нябеснае, вось-бы ганарыўся... А за што-ж гэта ласка Яго такая?

– Апрышак злавiў, дзедка, вось i апасаваў!

– Ага!
– спаважнеў дзед.
– Гэта, знацца, за апрышак? За гэта варта! Можа самаго Скабеля ўзяў? Ён тут натварыў бяды... А яшчэ людзi кажуць, што Войтам быў...

Поделиться:
Популярные книги

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Вусмиор. По ту сторону барьера

Глакс М. О.
7. Легенды Верхнего Мира
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вусмиор. По ту сторону барьера

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Гладиатор по крови

Скэрроу Саймон
9. Орел
Приключения:
исторические приключения
7.78
рейтинг книги
Гладиатор по крови

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4