Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

I, праз кароткi час, стары шукач прыгод Кандрат Тур цалаваў руку Вiтаўта, трымаючы залаты пас i шпоры. У дадатак пайшоў маёнтак у Быстрыцы.

Кiрым з гонарам прыняў ад Гаспадара ўпрыгожаны самацветамi меч i залаты нашыйны ланцуг, але адхiлiў прапанову перайсьцi Сотнiкам у Татарскi полк пад каманду Хана Саладзiна, а зажадаў застацца пры Ваяводзе з Грозава ў якасьцi збраяносца[41].

Мiколку, з волi Вiтаўта, прыгарнуў Архiрэй Цамбляк i паабяцаў у Наваградку аддаць да навукi. Хлапец з уцехi нават забыўся й падзякаваць.

28. НА ВЯЧЭРЫ

Васiль весела падганяе каня. У празрыстым палудзенным апары

ўжо адзначылiся вежы й Царкоўныя купалы Полацку. Старадаўняя сiвая Сталiца купаецца ў зеленi прысадаў i зiхацiць золатам у праменьнях вяснавога цёплага сонца. Белакаменныя муры Замку й Сабораў, ласкава, i ў той-жа час паважна, клiчуць здалёк сваiм урачыстым хараством. Сталёвым бляскам прамянее магутная Дзьвiна, i як-бы пераконвае разгуляўшуюся Палату.

Мiмаволi наплывае ў душу гордасьць i радасны ўздым. Крадком, Васiль кiдае позiрк на свае шпоры - як пышна яны блiшчаць. Здаецца, вось такая маленькая рэч - залатыя шпоры, а якога духу яны надаюць. Шчасьлiвы той, хто мае гонар iх насiць! Зь iмi прыходзяць: пашана, гонар, багацьце й упэўненасьць у самiм сабе. Васiль радуецца! А зь iм, здаецца, радуецца й увесь Сьвет.

– Ну!
– гукае ўбуджаны Драб з Копыля.
– За мной!
– i пускаецца ўскач з узгорка.

Зь лязгатам i гiкам нясуцца сьледам: збраяносец, стрэмяны й поўтузiна вояў пачоту. Вiхурой праносяцца па слабадзе й выяжджаюць к беламу гарадзкому муру.

Вартавыя ў браме пачцiва салютуюць. Дзясяцкi прыветна ўсьмiхаецца...

Дарогу разпытваць ня трэба. Васiль ведае Полацак так, як свой родны Копыль. Таму, не затрымваючыся, кавалькада выносiцца на брукаваную вулiцу й заварочвае к Верхняму Замку. Прахожыя аглядаюцца ўсьлед запаленым коньнiкам, i сэрца Васiля напаўняецца яшчэ большым гонарам (ён яшчэ не прызвычаiўся да свайго новага стану). З вокнаў, час ад часу, высоўваецца прыгожая галоўка маладзiцы, i доўга махае хусткай белая ручка, усьлед усьмехненым воям. Хай бы цяпер забачыла...

Вясна вакол, i ў грудзях кiпiць маладая кроў... Вясна!...

Князь Брачыслаў Альгердавiч якраз адпачываў у парку, калi яму далажылi аб прыезьдзе ганца з Трокаў.

– Вядзiце сюды!
– пахмура прамовiў ён.
– Тут i прыйму яго...

Пасьля ад'езду Вiтаўта з Полацку, памiж iм i Князем Брачыславам устанавiлiся напружаныя адносiны. Ня мог Брачыслаў прабачыць Гаспадару за тое, што ён перадаў каманду над Дружынамi маладзейшаму векам Князю Жыгiмонту Карыбуту. Скрыўдзiўся Брачыслаў моцна, бо заўсёды й паўсякчас шанаваў Вiтаўта, ды служыў яму верай i праўдай.

А Гаспадар, са свайго боку, адчуваючы насьцярожанасьць Брачыслава, i не здагадваючыся, чым яна выклiканая, з падозрай глядзеў у бок Князя Полацкага роднага брата Караля Ягайлы й, значыць, прэтэндэнта на Вялiкакняжы Пасад.

Не дайшоўшы некалькi крокаў да Князя, Васiль ветлiва пакланiўся й, зьняўшы шолам, прамовiў:

– Ад Гаспадара Вялiкага Князя Лiтоўскага, Вiтаўта Кейстутавiча, ушанаваньне табе, Княжа Брачыслаў Альгердавiч!

– Што жадае ад мяне Гаспадар наш, Вялiкi Князь?
– спытаў, гледзячы кудысь убок, Брачыслаў абыякавым голасам. Ён чакаў пачуць у адказ нешта непрыемнае, балючае, бо за гэты час, у думках, вытварыў перакананасьць, што Вiтаўт шукае сваркi, каб усунуць яго з Полацкага Пасаду.

– Яго Высокасьць, Гаспадар Вялiкi Князь, жадае бачыць Вашу Сьветласьць

у Троках. Не пазьней як за тры тыднi!
– голас Васiля гучаў як загад.

– Ну, я так i ведаў!
– не ўтрымаўся Князь i, гнеўна зiрнуўшы на ганца, запытаў: - Цi ведаеш, для чаго гэта яму спатрэбiлася? Даў-бы ўжо супакой пад старасьць!...

Васiль зразумеў, што робiцца ў душы гэтага слаўнага воя, бо чуў у Троках аб непрыязьнi Вiтаўта, i пасьпяшаў з адказам:

– Яго Высокасьць хочуць чуць радаў Вашай Сьветласьцi на нарадзе!

– Што?!
– аж падскочыў ад неспадзеўкi Князь i, ня верачы сваiм вушам, загадаў: - Паўтары яшчэ раз тое, што ты толькi-што сказаў!

– Яго Высокасьць хочуць чуць радаў Вашае Сьветласьцi на нарадзе!... усьмiхаючыся, паўтарыў Васiль.

– Ты пэўны таго, што кажаш?... I ўсьмiхацца пакiнь, вялiкае вагi ты весткi прывёз! Давай граматы!

– Зусiм пэўны, Ваша Сьветласьць! Вось граматы...

– Гм...
– толькi й прамармытаў Князь, прымаючы скрутак. Ён разгубiўся. Надта-ж неспадзявана прыйшлi гэтыя запросiны й захапiлi зьнянацку. Але сумневу не магло быць - ганец трымаўся пэўна, ды ў дадатак, усё гэта было вельмi падобнае на Вiтаўта, зь ягонымi маланкавымi рашэньнямi. Аднак, апроч радаснага ўсхваляваньня (старая крыўда ўжо забылася, здавалася ня вартай увагi) у душу Князя закралася падозра - а што, калi Вiтаўт рыхтуе нейкi страшэнны ўдар, якi скрышыць адным махам усе надзеi й самаго Брачыслава...

– Дык калi, кажаш, Гаспадар жадае бачыць мяне?

– Не пазьней трох тыдняў!

– I дзеля чаго?

– Прадбачыцца сустрэча з Каралём Ягайлам!

Князь задумаўся - калi-б Вiтаўт задумаў якiя падкопы, дык пашто яму было прысылаць гэтага, такога шчырага на выгляд, Драба? I спатканьне з Каралём, а Брачыслаў брата ненавiдзеў...

– Як цябе клiчуць?
– раптам спытаў ён, пiльна прыглядаючыся да ганца.

– Васiлём, Ваша Сьветласьць, Васiлём з Копыля...

– Даўно пасаваны?

– Нядаўна, Ваша Сьветласьць.

– Добра! З моладу мала хто можа гэтым пахвалiцца... Будзь сёньня маiм госьцем. Чакаю цябе на вячэру, - i Князь рухам рукi даў ведаць, што хоча застацца сам, бо надта ўзрушальная была навiна. Яе трэба абмяркаваць.

Адмовiцца ад такой ласкi, як вячэра за княжым сталом, Васiль не пасьмеў, хаця меў на вечар другi намер. Прыйшлося ўдзялiць рэшту дня на падрыхтоўку. Вопраткi запасной з сабой не захапiў, а купляць не хацелася, таму збраяносец i стрэмяны ўзялiся начышчаць i вытрэпваць тое, што было.

К вызначанаму часу, Васiль выглядаў як малады перад шлюбам - блiскучы й сьвежы. Нават рубец на шчацэ сьвяцiўся па-сьвяточнаму i як-бы дадаваў большае мужнасьцi ягонаму й без таго суроваму й прыгожаму твару.

Нарэшце, гук ражка абвесьцiў аб пачатку вячэры. Васiль накiраваўся ў грыднiцу, але адразу не ўвайшоў. Выгляд масыўных дзьвяроў, утыканых квадратовымi цьвiкамi й са стрэльчатымi завесамi, нагадаў, як яшчэ нядаўна суправаджаў сюды Ваяводу Фёдара на Гаспадарскую Нараду. Як гэта Нарада зьмянiла яго жыцьцё. Той раз iшоў просты купецкi сын, волей лёсу апрануты ў баявыя дасьпехi й прыстаўлены збраяносцам да Ваяводы, а цяпер iдзе Рыцар Пагонi - Драб Вялiкага Княства Лiтоўскага, уласьнiк Копыльскi й Княжы госьць. Зьмена вялiкая. Нават i паверыць цяжка. Цi ня сьнiцца ўсё гэта?

Поделиться:
Популярные книги

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат