Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

29 чэрвеня 1985 г. Субота. Цікавае мерапрыемства прапанавала сёньня Марыя: у якасьці прагулкі наведаць Камароўскі рынак і Дом мэблі, які побач з ім. Я з задавальненьнем пагадзіўся. Паставіў на нулі свой крокамер, які, паслухаўшыся ўрача, я нядаўна набыў, і мы пусьціліся ў дарогу.

Дом мэблі ў цэлым пакінуў у мяне добрае ўражаньне. Думаю, што ён адпавядае свайму прызначэньню – вядома, са ськідкаю на нізкую якасьць савецкіх вырабаў і высокія цэны на замежныя вырабы.

Сёньня ў Доме мэблі самы дарагі гарнітур каштаваў шэсьць тысячаў рублёў. Гэта “жылы пакой” з Фінляндыі “Кінгстон”. Бываюць і значна даражэйшыя камплекты. Неяк на выстаўцы-продажы непадалёку ад маёй кватэры я бачыў гарнітур цаною больш чым дзевяць тысячаў рублёў. Гэтая

мэбля прапануецца народу. А сярэдні ж месячны заробак гэтага народу – недзе каля 150 рублёў на аднаго чалавека, які працуе і зарабляе. А на кожнага наогул – і старога, і малога – прыкладна адна трэць гэтай сумы. Хто ж можа дакупіцца да такой мэблі?

Кажуць, што праз гэты Дом мэблі прайшло два японскія камплекты па трыццаць чатыры, здаецца, тысячы рублёў. Праўда, гэта ўжо былі не “жылыя пакоі”, а цэлыя “кватэры”. Яны складаліся з абсталяваньня пярэдніх пакояў, да гасьцінных, спальняў, сталовых, кухняў. Прыходзь і жыві! Гэтыя “кватэры” быццам бы купілі сусьветнавядомая гімнастка Вольга Корбут і сьпявак Віктар Вуячыч, што жыць без эстрады ня можа, а эстрада без яго магла б, як казаў Рыгор Барадулін…

Адсюль мы накіраваліся на Камароўскі рынак. Непадалёку ад уваходу на рынак нашую ўвагу зьвярнула вялікая чарга. Наблізіўшыся да яе мы ўбачылі, што там прадаюцца “дзяржаўныя” гуркі – па 1 р. 30 к. за кілаграм. Гуркі гнілыя. Пакупнікі лаюцца, нярвуюцца, але ж стаяць. Яны перакананыя, што там, на рынку, значна даражэйшыя. Раптам падыходзіць да “хваста” чаргі маладая жанчына, і паказваючы сваю сумку, прыглушаным голасам кажа:

– Чаго ж тут стаяць за такім дзярмом. І там па рубель дваццаць кіло, але паглядзіце, што за тавар.

Чалавек восем, у тым ліку і я, нахіліліся над яе торбачкай. Адзін з іх голасна сказаў:

– Чым стаяць тут за дзяржаўным гнільлём, лепш у “прыватніка” ўзяць.

Апошнія словы вымаўляў гэты мужчына, ужо ідучы да рынка. За ім пайшлі ўсе тыя, хто глядзеў у тую торбачку. Мы пайшлі таксама.

Мая Марыя ня любіць бавіць час на рынку. Яна заўсёды хуценька купляе тое, што ёй трэба, і бяжыць дамоў. А мне падабаецца тут. Падабаецца глядзець на гэты рознакаляровы натоўп. Падабаецца гэтае рознагалосьсе, гэты шум, што віруе над усім навакольлем. Тут, на рынку, добра адчуваеш хісткасьць дзяржаўнай эканомікі, яе няздольнасьць забясьпечваць народ усім неабходным. А з другога боку, тут яскрава бачыш вялікую жыцьцёвую сілу прыватнай ініцыятывы. А ёй жа дзяржава ня толькі што не дапамагае, але пастаянна чыніць усялякія перашкоды.

У савецкай дзяржавы няма магчымасьці наладзіць сваю гаспадарку, затое хапае і магчымасьці, і кемлівасьці перашкаджаць “прыватніку”. Арсенал гэтых “магчымасьцяў” агромністы. У ім ня толькі такія сродкі, як падаткі, але і такія, як турмы і ссылкі. А ў прамежку паміж імі – ленінска-сталінскія законы, якія нікому не дазваляюць мець зямлю, уласную цяглавую сілу, машыны.

І ўсё-такі гэты “прыватнік” жыве! Жыве сам і памагае жыць іншым. Ён пасьпяхова канкурыруе з “магутнай” дзяржаўнай гаспадаркаю. Нярэдка свае тавары, вырабленыя ў жахліва неспрыяльных умовах, ён прадае па такой самай, альбо ніжэйшай, цане, чым у дзяржавы. Часьцей за ўсё, вядома, гэтыя цэны перавышаюць дзяржаўныя ў некалькі разоў. Спажывец пакутуе, але купляе, таму што іншага выйсьця ня бачыць і ня ведае. Нейкае грамадства пакутнікаў! Дзяржава пакутуе ад свайго няўменьня, няздольнасьці наладзіць справу. А яшчэ больш яна “пакутуе” маральна, бо гэтая яе няздольнасьць нараджае “капіталістычны” элемент прыватніка. “Прыватнік” пакутуе ад пастаяннага прыгнёту з боку дзяржавы. Пакутуе ён і маральна, што варункі вымушаюць яго абдзіраць свайго гаротнага бліжняга. А гэты “бліжні” толькі і ведае ў сваім жыцьці, што пакутаваць. Пакута – яго пастаянны жыцьцёвы стан. Усё астатняе – эпізоды на агульным манатонным бязрадасным фоне.

Значыць, мы на рынку, на яго адкрытай частцы. Адразу купілі кілаграм цудоўных агуркоў сапраўды за рубель дваццаць. Пасьля, не сьпяшаючыся, проста

хадзілі і глядзелі. Глядзелі, што прадаецца, цікавіліся цэнамі. Прадаецца ўсё, што толькі родзіць нашая зямля. А цэны? Дыяпазон іх шырокі. На адзін і такі самы тавар ня толькі можа быць розная цана ў розных прадаўцоў. У аднаго прадаўца яна можа мяняцца, скажам, кожную гадзіну. Але ж ўсё-так і выразна ўлаўліваеш аптымальную цану, ад якой могуць рабіцца адхіленьні ў той ці іншы бок...

Назад мы паехалі тралейбусам. Праз хвіліну-другую да нас падышла нашая дачная суседка Валя Коўтун. Пацікавіўшыся маім здароўем, паведаміла, што хутка паедзе ў Італію! На цэлы тыдзень! Ад Саюзу пісьменьнікаў СССР едуць усяго толькі тры чалавекі – Расул Гамзатаў, нехта Воранаў і яна.

– Ой, уздыхнула Валя, – гэта ня так лёгка паехаць у такую дарогу. Трэба ж і адпаведна апрануцца і нешта ўзяць з сабою. А вы ж ведаеце, як гэта ў нас цяжка.

– Усё ўжо купілі? – пытае Марыя.

– Што вы, што вы? Нідзе нічога няма ж. “Нашага” поўна, але каму яно трэба? Імпарту няма. Вымушаная была схадзіць да намесьніка Старшыні Савету Міністраў Ніны Мазай. “Я вам веру, што нічога не знайшлі”, – сказала яна.

Валя не закончыла сваё апавяданьне – не сказала пра вынікі паходу ў Савет Міністраў. Мы не паглыбілі сваю цікаўнасьць аж туды. Упэўнены, што тая “вялікая” Ніна памагла – навучаныя горкім вопытам, яны трымаюць недзе пэўны фонд імпартных тавараў, непрыстойна апранутага “савецкага пісьменьніка” ня выпусьцяць за мяжу…

Вось такі быў у мяне гэты дзень. На “табло” майго крокамера – усе адзінкі. Апрача апошняга “акенца”, дзе заўсёды стаіць нуль. Значыць, нахадзіў 11110 крокаў.

4 ліпеня 1985 году. Гэтымі днямі зноў займаўся помнікам маці. Па некалькі разоў на дзень езьдзіў у пахавальнае бюро, як называюць мінчане сьпецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня.

Мае турботы аплаціліся нечаканым пабочным вынікам, вынікам маёй назіральнасьці. Мяне аж дрыжыкі ахапілі, калі я зьвёў у адно тое, што так часта мільгала перад маімі вачамі ўсе гэтыя дні.

Я езьдзіў толькі 72-м аўтобусам, бо толькі ім можна даехаць туды без перасадкі. Ад Дому мадэляў, адкуль я пачынаў свой маршрут, аўтобус некалькі сотняў метраў бяжыць, як мне здавалася, прама на гарадскую турму. Але ж да турмы яшчэ далёка, а аўтобус раптам зварочвае ўправа і даволі далёка едзе прама. І о дзіва! Справа ад аўтобуса зноў турма! Ня тая, іншая. Тая засталася зьлева ўперадзе, падобная на замак, дыхтоўная, пабудаваная рускім царызмам для беларускага народу. А гэтая, відаць, будавалася ўжо для таго самага народу савецкай уладай, бо вельмі брыдкае даўжэзнае ў некалькі паверхаў памяш­каньне.

Вось так, паміж турмамі, і пралягае мой маршрут… А зрэшты і маршрут усяго майго народу! Чаго-чаго, а турмаў яму ўдосталь. Хоць і поўна іх на Беларусі, але ж уся надзея якраз не на беларускія – гэтых было б малавата. Дапамагаюць іншыя братнія народы. Турэмная ж справа ў СССР – інтэрнацыяналізаваная адмыслова. У маскоўскую ці саранскую турму куды прасьцей патрапіць нам, чым у маскоўскі ці саранскі універсітэт. А што б рабіў беларускі народ без сібірскіх, мардоўскіх, казанскіх, якуцкіх, калмыцкіх канцлагераў? Не было б дзе сеяць хлеб, каб “мы” вымушаныя былі трымаць “сваіх” зьняволеных у “сваёй” рэспубліцы! Гэта ж колькі зямлі марнавалася б?

А яшчэ нехта кажа, што савецкі інтэрнацыяналізм – блеф! А ён жа вось тут, на практыцы, у турэмна-лагернай палітыцы. Я сапраўды ня ведаю нікога, хто б сядзеў “дома”. Усе, каго я ведаю, адбывалі, ці адбываюць свой тэрмін у іншых братніх рэспубліках…

У тым пахавальным бюро я ўбачыў, што яно таксама можа паспрыяць трапіць ня толькі на могілкі, але і ў турму. На сьценах “бюро” ўсюды вывешаныя строгія папярэджаньні, выпіскі з абавязковых да выкананьня пастановаў, загадаў і распараджэньняў. Усе гэтыя дакументы катэгарычна забараняюць рабіць на могілкі помнікі прыватным чынам. Устанавіць на магілу можна толькі помнік, зроблены на дзяржаўным прадпрыемстве.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Барон не признает правила

Ренгач Евгений
12. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не признает правила

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда