Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

– І Пташнікаў харош! – бунтуе цэнзар. – Якімі ён паказаў нашых дзяцей? Жорсткімі, ваяўнічымі!..

Сёньня я ўжо трымаў у руках некаторыя з пералічаных тут кніг. Пагартаў і гэты “ваенны” зборнік. Таму і жыву цяпер гэтымі праблемамі. І пасьля цэнзара сёе-тое засталося чытачу на роздум… Ганаруся, што “ў рамках” “генеральнай лініі партыі” я з вялікімі цяжкасьцямі, але ж пасьлядоўна праводжу лінію, патрэбную майму народу, яго сапраўднай культуры; ганаруся, што прывучыў да гэтага таксама шматлікі атрад выдаўцоў і аўтараў.

10 ліпеня 1985 году. Нешта апошнімі днямі мне “шанцуе” на Пепяляева. То мне падрабязна перадаюць пра яго зьдзекі над літаратурай, то

я занатоўваю некаторыя фрагменты з нашых “узаемаадносінаў”, то сустракаю яго асабіста. Гэта было сёньня, на вуліцы Карла Маркса. Мы з кінарэжысёрам А.Гутковічам ішлі з лячэбнай гімнастыкі, а ён бег “паглядзець на Гарбачова”, які вось-вось павінен прыехаць у Менск і пад’ехаць быццам бы сюды, як яму “ сказалі таварышы з ЦК”. Ён сьмела падышоў да нас, пастаяў побач хвілінку, слухаючы нашую размову, потым бесцырымонна сказаў:

– Міхаіл, я хацеў бы з табою пагаварыць.

Я без асаблівага шкадаваньня разьвітаўся з Аляксандрам Захаравічам, бо мы ўжо зьбіраліся разыходзіцца, і з цікаўнасьцю застаўся з гэтым чалавекам. “Што ж ён мне скажа? – думаю я – Што-небудзь пра нашую “крамолу”? А можа, будзе падлізвацца, калі адчуў, што перабраў меру? “Падлізваньня” аднак не было, хоць і была лісьлівасьць. Пепяляеў паводзіў сябе, як для цэнзара, паважна. Ён паведаміў мне, паколькі я адсутнічаў, якія “памылкі” дапусьцілі “мае” аўтары і рэдактары, даў “прынцыповую” палітычную ацэнку гэтым памылкам… Пепяляева, як высьветлілася, шакіравала перш за ўсё тое, што “некаторыя плююць на 40-годдзе перамогі, пішуць і прапускаюць усё, што ў галаву стукне”.

– Я, можа і паверу, Міхаіл, – сакоча цэнзар, – што недзе пракідваліся гуманныя немцы. Няхай сабе. Але ж цягнуць гэта ў юбілейную літаратуру… Ну, ты мне прабач…

Дарэчы Пепяляеў выпадкова сутыкнуўся з нашай літаратурай – замяняе нашага цэнзара, які цяпер у адпачынку. І вось ён быў вельмі зьдзіўлены, як гэта атрымліваецца ў нас, што “заўвагі і патрабаваньні цэнзара выдавецтва абмяркоўвае з аўтарам”.

– Абсурд нейкі, дый годзе, – гаворыць Пепяляеў, – аўтару раскрываецца прозьвішча цэнзара! Такое ў нас хіба раз у сто гадоў магчыма. А ў вас гэта, я чуў, сістэма.

– Так, мы сапраўды не хаваем перад аўтарамі яго памочнікаў, – зьедліва “падтакваю” я. – І аўтары нам удзячныя за гэта.

– Удзячныя, кажаш? Чыгрынаў і размаўляць са мною ня стаў. Падняў усіх супраць мяне. Я вымушаны быў даваць тлумачэньне начальству.

Пра гэта мне Серафім не казаў, таму мне цікава было слухаць гэтую горкую споведзь цэнзара. Сваімі рэмаркамі я непрыкметна ўцягваў яго глыбей у яе. І ён мне сказаў, што і яшчэ дзьве нашыя кнігі гэтымі днямі “працярпелі ўмяшаньне Галоўліту”, а якія – ён ня памятае(!). Вельмі зьдзіўляўся Серафімам, што, будучы галоўным рэдактарам, “дапускае такія памылкі”. “Мала таго, – кажа ён, – свае памылкі Андраюк падвоіў, аддаўшы гэты самы ўступны артыкул у часопіс “Полымя”. Мы і там яго правілі!”

На разьвітаньне Пепяляеў мне кінуў, што яго ня трэба абвінавачваць, бо ён “чысты, як голуб” і не сабе стараецца.

15 ліпеня 1985 году. Другі дзень у санаторыі “Нясьвіж”. Наш “нумар” 221 (ён нядаўна лічыўся як 61-ы) у цэнтральным корпусе, на супрацьлеглым канцы галоўнага фасаду. Зьнешняя сьцяна “нумару” складае фрагмент якраз гэтага супрацьлеглага фасаду. Ён, як і галоўны, часта паказваецца на ўсякіх паштоўках, буклетах, прасьпектах. Больш аніякіх заманлівых якасьцяў нашае жыльлё ня мае. Гэта як на канец ХХ стагоддзя жалю годны “нумар”, без элементарных выгодаў. Два ложкі, дзьве тумбачкі, два рознакаліберныя крэслы, дзьве вешалкі для ручнікоў, гардэробная

шафа ды гэтак званы дыван на сярэдзіне падлогі – вось і ўсё, што павінна нагадваць нам утульнасьць і камфорт. Праўда, у парозе яшчэ вісіць на сьцяне рэпрадуктар “Сож”. І ўсё, калі не лічыць трохражковай люстры, настольнай лямпы і штораў на акне. “Нумар” больш высокі, чым доўгі. Сьцены жаўтаватыя, гладкія, голыя, без усялякіх архітэктурных ды іншых упрыгожаньняў. У галавох майго ложка – ацяпляльная батарэя на 13 рабрын, яна проста прычэпленая да сьцяны і падлогі, без дэкаратыўнага кожуха ці рашоткі. Падлога – паркетная са сьлядамі колішняга лаку, без аніякага бляску. Дзьвюхстворчатыя высокія дзьверы, пафарбаваныя бяліламі. Насупраць дзьвярэй – найбольш цікавы архітэктурны прадмет нашых “апартаментаў” – тое, што павінна лічыцца вакном.

Чаму я так не акрэсьлена кажу пра вакно? Яно ж альбо ёсьць альбо яго няма. А тут і ёсьць, і няма. Ёсьць, як шчыліна, праз якую паступае ў памяшканьне сьвятло, і няма, як архітэктурнай адзінкі. Само сабою знайшлося правільнае слова “адзінка” – тут мы маем дачыненьне акурат з паловаю адзінкі. Справа ў тым, што нашае недаакно – палова ад сапраўднага акна. Цэлае на нашую долю не дасталася. Таму што якраз “па акну” некалі перагарадзілі вялікі пакой на два. У абодвух атрымалася па палове арачнага вакна. Нашая палова, якую нам трэба ўспрымаць, як нешта цэлае, дзьвюхстворчатая.

У кожнай створцы аж па дзесяць падоўжаных уверх шыбінаў. Гэтыя створкі аздабляе зьверху “свая” палавінка арачнага закругленьня і тут яшчэ чатырнаццаць шыбінаў рознай велічыні – па зьнешняй паўакружнасьці чатыры найбольшых, ніжэй столькі ж меншых, ніжэй яшчэ чатыры меншых за іх і пад імі дзьве найменшых, ужо зусім трохкутных. Левая шыбіна правай створкі на двух завесах – значыць, адчыняецца: зьлева-направа. Гэта адзіная нашая фортка. Але ж пакуль цёпла, непатрэбная і яна – круглыя суткі адчыненае “ўсё” вакно.

Вонкавая сьцяна нашага пакою амаль метровай таўшчыні. Можна ўявіць сабе шырыню падаконьніка! Некалі можна было на ім слаць даросламу чалавеку, улічваючы, што шырыня поўнага, неперагароджанага, вакна – два метры. Распусьці аканіцы, што ўмацаваны ва ўнутраную частку сьцянной тоўшчы, і сьпі сабе на здароўе…

Невядома, як было б спаць на цэлым падаконьніку, а на нашых ложках спаць ня надта зручна. Яны ж таксама зьяўляюцца толькі палавінкамі шлюбнага ложка, нават і стаяць у розных кутках пакою. А муж і жонка – усё-ткі адно цэлае. Колькі шчасьлівых хвілінаў беспаваротна забіраецца ў людзей такім вось архігасьцінным метадам іх “добраўпарадкаваньня”!

Наш пакой у самым цэнтры фасаду, што глядзіць у бок Марысінага парку. На абодвух флангах фасаду – гранёныя вежы. У цэнтры – нашае арачнае вакно, па ягоных баках – па два прамавугольныя вакны. Пад нашым арачным – арачныя ж дзьверы. Праз іх у замак можна трапіць і з валу, і з двара, дзе калісьці была карэтная, а цяпер крыху правей ад яе пабудаванае аднапавярховае памяшканьне, дзе “адпускаюць” усялякія лячэбныя ванны. З тых дзьвярэй можна трапіць і ў наш пакой. Дзеля гэтага трэба прайсьці праз невялікі вестыбюль са шматлікімі дзьвярыма – пад шыльдамі “Лабараторыі”, “Мужчынскі пакой”, “Рэнтгенкабінет”. За двума дзьвярыма – жылыя пакоі. Адны дзьверы вядуць на другі паверх – пад нашыя дзьверы… Трэба... пераадолець яшчэ пятнаццаць рыпучых прыступак звычайна цемнаватай драўлянай крутой лесьвіцы. Па ёй я хаджу ўніз і ўверх кожны дзень – у “мужчынскі пакой”. У гэтым памяшканьні ўсё зроблена “напавер” – альбо пераробленае, альбо папсутае, а больш за ўсё зусім адсутнічае…

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Барон не признает правила

Ренгач Евгений
12. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не признает правила

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда