Дынастаманiя (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дынастаманiя (на белорусском языке)

Дынастаманiя (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Холi Рот

ДЫНАСТАМАНIЯ

– Ну, вось, прыехалi, - сказаў таксiст i з цiкавасцю зiрнуў у мой бок.

Я вылез з машыны, заплацiў за праезд, прайшоў дзве прыступкi, адчынiў дзверы - i спынiўся. Усё нiяк не мог перавесцi дых i супакоiць тахканне ў грудзях. Акрамя таго, мяне бянтэжыў выгляд будынка. На iм была шыльда "Палiцэйскi ўчастак", але такой мiзэрнасцi я нiколi ў жыццi не бачыў. Потым зразумеў, што мне нiколi не даводзiлася бачыць палiцэйскi ўчастак знутры; усе мае ўяўленнi пра такiя ўстановы бралiся з кнiжак. Можа, на самай справе ўсе палiцэйскiя

ўчасткi былi падобны на гэты цесны пакойчык, у якiм толькi i было, што стол i некалькi крэслаў.

Адзiны чалавек, што знаходзiўся ў пакоi, быў ужо ў гадах, па-хатняму без кiцеля, у акулярах. Седзячы за сталом, ён чытаў газету. Калi я ўвайшоў, ён апусцiў яе, зграбна варухнуў носам, каб апусцiць нiжэй акуляры i, узняўшы бровы, глянуў паверх iх у мой бок. На ўсе тры жэсты спатрэбiлася толькi частка неабходных на гэта намаганняў - i мне варта было б пазайздросцiць такой здольнасцi зберагаць сваю энергiю, калi б не той незайздросны стан, у якiм я знаходзiўся. Я ўспрыняў узнятыя бровы як запытанне i ў якасцi адказу сказаў:

– Я хачу заявiць пра забойства. Мне здаецца... Вось тут, ведаеце...
– Я быў у глыбокiм шоку, але ўсё ж спакваля да мяне дайшло, што тыя блытаныя фразы, якiя я вымаўляў, гучалi не вельмi пераканаўча.

Чалавек за сталом - на маю думку - палiцэйскi - спытаў:

– Труп?

– Не. Прынамсi - не. Яго нiколi не было. Праўда, не зусiм так. Калi дазволiце...

– У нас звычайна не бывае забойстваў без трупаў. Я маю на ўвазе - у гэтым горадзе. Да таго ж, як правiла, у нас забойствы не здараюцца. Падазрэннi ўзнiкалi, але яны нiколi не спраўджвалiся. Але ж i гарадок вельмi малы. У яго ўсё яшчэ наперадзе.

– Тут, ведаеце, не да смеху.

– А я што, жартачкамi займаюся? Ваша прозвiшча?

Я адкрыў рот, каб сказаць, што не варта марнаваць часу, але потым зразумеў, што нарэшце надышоў час традыцыйных фармальнасцей, i з удзячнасцю пачаў прытрымлiвацца звыклага парадку.

– Уiльям Дэнтэл.

Палiцэйскi ўзняў бровы, i я зноў назваў сваё прозвiшча, вымаўляючы кожную лiтару паасобку.

Ён выцягнуў з шуфляды стала "гросбух" у чорнай вокладцы i, апусцiўшыся нiжэй у крэсле, намацаў недзе ў самым канцы шуфляды шарыкавую асадку. Разгарнуў свой "гросбух" недзе на палове i запiсаў туды маё прозвiшча. Почырк быў размашысты i гэтым самым сведчыў аб шырынi характару, пра што нельга было здагадацца па знешнасцi палiцэйскага.

– Узрост.

– Сорак год.

– Занятак.

– Камерсант, працую ў кампанii "Сiмсан-Блюэ".

– Што займаецца цяжкiм машынабудаваннем? У асноўным шахтавымi механiзмамi?

Я сцвярджальна кiўнуў галавой.

– Прыехалi, каб сустрэцца з клiентамi на шахтах, цi не так?

Я зноў кiўнуў галавой.

– Спынiлiся ў гатэлi "Бентаўн"?

Гэта быў адзiны гатэль у горадзе. Я сцвярджальна кiўнуў галавой.

– Калi прыехалi?

– Сёння, у другой палове дня. У пяць гадзiн. Згодна з дамоўленасцю, мяне прымуць ва ўпраўленнi шахт заўтра ў восем гадзiн ранiцы.

– У пяць гадзiн. А ў дванаццаць - з Пiцбурга.

Гэта ўжо было не пытанне.
– Такiм чынам, вы прабылi тут дзве гадзiны, i вы сведка забойства.

– Я гэтага не гаварыў.

– Так, вы гэтага не гаварылi. Наогул сказалi мала што. Можа, пачняце з чаго-небудзь? Хоць бы з таго, каго забiлi?

– Ну, зразумела, так. Але - гэта здарылася пятнаццаць гадоў назад.

Палiцэйскi паклаў на стол асадку, зняў акуляры, якiя з'ехалi на кончык носа, склаў газету i нахiлiўся ўперад, абапёршыся на складзеныя на стале рукi. У гэты момант я заўважыў на крэсле за яго спiнай кiцель. Палiцэйскi быў у званнi капiтана.

– Дык вы лiчыце, што мне не трэба нiкуды спяшацца? Мы - вы i я - не паiмчым пад звон капытоў на абарону законнасцi?

– Не, мы якраз i павiнны гэта зрабiць. Але я павiнен спачатку ўсё растлумачыць.

Палiцэйскi затрымаў на мне позiрк, вiдаць, на якую хвiлiну, але яна мне здалася вельмi доўгай. У капiтана ясныя карычневыя вочы, надзвычайна ясныя на чалавека яго гадоў, а яму было, вiдаць, за шэсцьдзесят - так мне здалося спачатку. Ён яшчэ не пачынаў лысець, i галаву ўпрыгожвала шапка шыкоўных, густых сiвых валасоў. Я заўважыў, што ў яго вымаўленнi не чуваць было мясцовага акцэнту, хоць жыхароў мястэчак у гэтым канцы Пенсiльванii часам нават цяжка зразумець.

– Я начальнiк палiцыi гэтага горада. Мой абавязак - забеспячэнне парадку. Адзiн са шляхоў адпаведнага выканання гэтага абавязку - гэта ашчадныя адносiны да ўласнай энергii, а не марнаванне яе на розных вар'ятаў. Я не прашу прабачэння за такiя словы, таму што вас я не назваў вар'ятам - пакуль што. Праўда, вы на яго i непадобны, хоць гаворыце як самы сапраўдны вар'ят. З другога боку, у "Сiмсан-Блюэ", вiдаць, не трымаюць вар'ятаў. Звычайна. Ёсць што-небудзь у доказ таго, што вы - Уiльям Дэнтэл i што Ўiльям Дэнтэл працуе ў "Сiмсан-Блюэ"?

– Вядома, - адказаў я.
– А як жа.

Я пачаў выкладаць дакументы, а iх у кiшэнях аказалася значна больш, чым я думаў: вадзiцельскiя правы, вiзiтныя карткi, страхоўка на выпадак шпiталiзацыi, якая праляжала ва ўнутраным клапане партаманета не менш пяцi гадоў, пад ёй аказалася картка сацыяльнага забеспячэння. Дзве крэдытныя карткi. Я зiрнуў на капiтана, але той не падаваў знака, што гэтага дастаткова. Таму я дастаў з унутранай кiшэнi i паказаў тры лiсты. Усе яны былi напiсаны на маё iмя на адрас кампанii "Сiмсан-Блюэ", i ўсе яны мелi дачыненне да камерцыйных заказаў.

На гэтым я спынiўся.

Палiцэйскi ўважлiва вывучыў кожную паперу. Праверыў вадзiцельскiя правы, пазiраючы раз-пораз у мой бок, калi чытаў дадзеныя наконт "колеру вачэй, росту, дня нараджэння". Разгарнуўшы зноў свой чорны "гросбух", запiсаў туды мой хатнi адрас. Потым вельмi ўважлiва разгледзеў кожную вiзiтную картку i аддаў iх мне.

– Ну, добра, мiстэр Дэнтэл, - сказаў ён.
– Я паспеў ужо павячэраць. Дык вы хацелi расказаць гiсторыю?

– Менавiта так, - адказаў я з удзячнасцю.
– Яна доўгая, блытаная, i калi вы толькi...

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Последняя из рода Блэк

Anastay
5.00
рейтинг книги
Последняя из рода Блэк

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация