Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:
Такi адказ мяне здзiвiў.
– Але тым не менш ты хочаш выйсцi замуж за грошы?
– Нейкiм чынам так.
– Таму што ты нiколi не была закаханая?
– Я была закаханая.
Мяне адразу ж пачала тачыць рэўнасць.
– З кiм?
– Не з кiм, а ў каго. Не забывайце пра граматыку, сэр. У чалавека, не падобнага на цябе, у бедалагу, якi вучыцца на iнжынера. Ён не можа забяспечыць мяне цяпер i нiколi не здолее што-небудзь зарабiць. Ён слабы чалавек, я гэта ведаю, але ён, ну, як бы гэта сказаць, адпавядае. I ўсё ж ён не той, хто можа зарабляць грошы.
– Я не слабы i магу зарабляць грошы.
– Ты просiш мяне
– Не.
– Я так i думала, што ты не папросiш.
– I разам з тым яна ўсмiхнулася.
– Ты б не пайшла за мяне замуж, - сказаў я, гуляючы з агнём, якога я баяўся, але, вiдаць, ад якога не мог далёка схавацца, - хаця б таму, што ў мяне такая бандыцкая морда.
– А, гэта.
– Яна не пярэчыла, толькi схiлiла галаву крыху набок i ўважлiва агледзела мяне. Потым сказала: - Гэта прываблiвае мяне.
– Як наконт таго, што я змагу зарабляць грошы? Няўжо ты мне не верыш?
– Я веру. Цалкам. Але грошы мне патрэбны цяпер. Мне дваццаць два гады. Я не хачу чакаць яшчэ трынацццаць год. Хачу, каб наступныя трынаццаць год былi поўныя такiх начэй, як гэта - калi весела, калi на мне прыгожае адзенне, калi вакол цудоўныя рэчы.
– Гэта сукенка прыгожая.
Твар яе зрабiўся непрыгожым, i я першы раз убачыў яе такой.
– Гэта сукенка, - сказала яна, - танная i нiкчэмная. Калi яна такой не здаецца, дык толькi таму, што мне дваццаць два гады. Яна б выглядала яшчэ лепей, калi б мне было шаснаццаць. Але калi мне будзе дваццаць шэсць, дваццаць сем, я ўжо не змагу выкруцiцца з такiмi таннымi трантамi. Я не прыгажуня, а магла б ёю быць. Дзякуючы грашам. Толькi iм.
Гэта быў якраз той момант, калi яна выглядала вельмi непрыгожай.
– Трынаццаць год, - сказаў я.
– Чаму трынаццаць год? Трынаццаць i дваццаць два - што, узрост трыццаць пяць год азначае для цябе нешта асаблiвае?
Эн усмiхнулася i адразу папрыгажэла.
– Азначае што-небудзь?
– перапытала яна лагодна - Так, мой даражэнькi Бiл, ён нешта азначае. У трыццаць пяць я атрымаю ў спадчыну маёмасць майго бацькi. Вельмi значную. Зраблюся даволi багатай. У трыццаць пяць. Ён пакiнуў пасля смерцi вельмi дакладна абумоўленае завяшчанне - тады мне было сем год. Яго аргументам было тое што ўсе жанчыны - легкадумныя, пустыя, бязглуздыя. Гэта каб са мной не жанiлiся дзеля грошай. Але калi ў трыццаць пяць я ўсё яшчэ не буду замужам, то, можа было б лепш, каб са мной жанiлiся дзеля грошай. Нельга дараваць бацьку за яго завяшчанне, але прычыны зразумець не цяжка. Мая мацi была легкадумная i пустая. Яна збегла з другiм мужчынам. Бацька перажыў мацi, але нiколi не дараваў ёй i нiколi не дараваў мне. Ён пажадаў, каб суд апекаваўся мною, i прасiў у пасмяротным пасланнi, каб я выхоўвалася "ў сцiпласцi". На справе гэта азначала - у беднасцi. На маю думку, бацькава воля выконвалася дакладна. Калi б ён аказаўся тут, каб пацiкавiцца, як iдуць справы, ён бы, вiдаць, адчуў, што апекуны перастаралiся.
– Яна нейкi час памаўчала.
– Можа, ён не ведаў або не разумеў, якую жудасную рэч рабiў, што тварыў. Можа, ён сапраўды не ведаў?
Эн глыбока ўздыхнула. Потым пачала гаварыць зноў:
– Я не люблю гаварыць пра гэта. Я сама здзiўляюся, што гавару пра гэта. Але ты - добры хлопец. Бачыш, я хачу мець сям'ю, хачу дзяцей, але я не хачу ўвесь час выкручвацца наконт грошай i адносiцца да сваiх дзяцей так, як мой бацька адносiўся да мяне, без усялякай на гэта патрэбы. I нават болей
– яна змоўкла i потым сказала амаль з адчаем: - Да дынастыi.
– Дынастыi?
– усмiхнуўся я.
– Паслухай, Эн, я быў з табой не да канца шчыры.
– Так?
– адказала яна ў разгубленасцi, ачуўшыся ад ахапiўшых яе думак i цяпер намагаючыся ўспомнiць, хто такi Ўiльям Дэнтэл.
– Вось як?
– перапытала яна.
– Ну, не зусiм так. Гэта праўда, што я бедны, але паслухай, на самай справе я магу iм i не быць. Мае бацькi - даволi заможныя людзi. I яны дапамаглi б мне. Ахвотна. Да таго часу, пакуль я змагу зарабляць гэтыя грошы, а я ведаю, што змагу.
– А, - нарэшце яна ўсвядомiла маю прысутнасць i ўспомнiла, хто я такi. Але яе рэакцыя была не тая, якую я чакаў. Яе звычайна такiя ясныя вочы заслала смуга, а маленькiя зрэнкi зрабiлiся яшчэ меншымi. Потым яна пахiтала галавой, не таму, каб даць адмоўны адказ мне, я верыў, што не, але ў адказ на нейкую думку, на нейкае сваё ўяўленне.
– Ведаеш, ты вельмi добры хлопец, Бiл, - сказала Эн.
– Занадта добры, у нейкiм сэнсе.
Яна перавяла позiрк з майго твару i глядзела на некага паверх маёй галавы.
– Хто гэта?
– Каго ты маеш на ўвазе?
– Вунь той, прыгожы мужчына, што каля бара?
– А, гэты.
– I я расказаў ёй пра незнаёмца.
Поль, - ну не памятаю яго прозвiшча, вiдаць, таму, што яго заўсёды клiкалi "Барон". Звычайна гаварылi "Поль", "Барон" альбо "Барон Поль". Бясспрэчна, ён быў прыгожы, хоць i па-тэатральнаму, з тых, што занадта прыгожыя, каб iм верыць, а для недаверу ёсць падставы.
Яго мацi была каралевай нейкай маленькай балканскай краiны - я забыўся якой. Яна была самая сапраўдная каралева, з самых сапраўдных Бурбонаў. Бацька ж быў садоўнiк. I, як гаварылi з усмешкай, не галоўны садоўнiк. У сувязi з гэтым пераказвалiся жартачкi наконт палюбоўнiка ледзi Чатэрлей. Маленькая краiна пайшла прахам, i Поль, як i бацька, нiколi, як бы мовiць, не вылез з гразi. Ён зарабляў сабе на жыццё, калi можна назваць яго занятак заробкам, тым, што адкрыта i не тоячыся задавальняў пажаданнi дам.
У яго адкрытасцi было нешта такое, што раззбройвала. На маё здзiўленне i нават крыху сорам, а таксама насуперак атрыманаму выхаванню, я нават адчуваў да яго сiмпатыю.
– Я даўно хацеў табе сказаць: "Не будзь занадта адкрытая", i вось нарэшце, Эн, ты дала мне такую магчымасць. Не будзь такая адкрытая. Ён самы сапраўдны жыгало. Каторы раз ты мяне здзiўляеш. Я нешта не заўважаў, каб ты звяртала ўвагу на iншых мужчын. У цябе ж добрыя манеры.
– Я ўхмыльнуўся.
– Звычайна.
Яна не адводзiла вачэй ад Барона, i ўхмылка знiкла з майго твару.
– Звычайна, - паўтарыў я крыху пагрозлiва.
– Але павiнен прызнаць, што ён надзiва прыгожы.
– Так, - яна сцвярджальна кiўнула галавой.
– Але перш за ўсё ён дзiвосны тым, што выглядае якраз на таго, якi ён ёсць на самай справе. Нават вопраткай. Вось гэта i прымусiла мяне спытаць пра яго. Я нiколi не бачыла самага сапраўднага жыгало раней. Ты знаёмы з iм?
– Так, як i ўсе. Крыху.
– Пазнаём мяне з iм, калi ласка.