Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:
– Усё роўна расказвайце, калi ласка.
– Вочы ў капiтана i былi ясныя. У такiя вочы не цяжка гаварыць праўду.
Калi вайна закончылася, я, як i многiя iншыя амерыканскiя салдаты, падумаў, што прыйшоў час атрымаць кампенсацыю за страчаныя гады. Мне трэба было вучыцца яшчэ два гады ў тэхнiчным каледжы Карнегi, каб атрымаць дыплом горнага iнжынера, i я быў поўны жадання завяршыць курс. У маiм выпадку гэта было значна лягчэй здзейснiць дзякуючы фiнансавай дапамозе, прадугледжанай мне як удзельнiку вайны. Мае бацькi былi даволi заможныя людзi, але мне ўжо было дваццаць чатыры гады, i я з прыемнасцю ўсведамляў, што не давядзецца iх
Але спачатку... Атрымаўшы дзембельскiя грошы, я падумаў, што наперадзе вакацыi - два тыднi за кожны з шасцi год: чатыры ваенныя i два акупацыйныя. Гэта азначала цэлых тры месяцы.
– Дзе, - спытаўся Ўiльям Дэнтэл у Ўiльяма Дэнтэла, - самае прыгожае, самае дасканалае i, апрача таго, самае вясёлае месца для адпачынку ў свеце?
Уiльям Дэнтэл знайшоў адказ на сваё пытанне i апынуўся на Блакiтным беразе Францыi.
Каны. Красавiк 1947 года. Мне дваццаць чатыры гады. Знаёмствы, мноства знаёмстваў. Горад кiшэў ад былых салдат, якiя, паразважаўшы, зрабiлi тое ж, што i я. Былi там i дзяўчаты - францужанкi, англiчанкi i нават амерыканкi. Што ж датычыцца людзей сталага ўзросту, дык iх было мала. Яны дабiралi тое, чаго ў свой час не хапiла ў жыццi. Але калi старыя, тыя, хто мог сабе гэта дазволiць, прыехалi, каб адагрэць на сонцы састарэлыя косцi i змораныя душы, моладзь, не зважаючы на тое, магла яна сабе дазволiць такую раскошу цi не, прыязджала ў пошуках радасцi, якую ў яе ў свой час адабралi падманам. "Раскоша" была не такая ўжо недасягальная. Прыгожы прыморскi праспект - Бульвар Круазет - амаль цалкам аднавiў свой даваенны шык, але, на жаль, пакуль што не даваенныя цэны.
Зразумела, назбiралася ў Канах i мноства "п'явак": iгракоў, махляроў, сутэнёраў, пачынаючых мафiёзi i звычайных аферыстаў - яны таксама ў гады пературбацый былi пазбаўлены магчымасцi даць волю сваiм схiльнасцям, трымацца выбранага аднойчы шляху жыцця. I вось яны кiнулiся, як гэта заўсёды робяць людзi такога гатунку, туды, дзе жывецца проста, вольна, у лёгкай эйфарыi, ад якой да неабачлiвасцi - усяго адзiн крок.
Спачатку была Iрэн. Яна была сама асалода. Потым былi тры iншыя - я ўжо не памятаю iх iмёнаў, - усе яны былi для мяне асалода. На iх месцы з'явiлася Валеры - англiчанка, хоць у яе было такое iмя. Валеры спецыялiзавалася на тым, што проста ляжала на пляжы. З яе фiгурай гэтага было дастаткова.
I вось з'явiлася Эн.
За пятнаццаць год не было такога тыдня, каб я не ўспомнiў пра Эн.
Цяпер я жанаты мужчына. Маю двух сыноў, добрых хлопцаў. Жонка - мiлая, чароўная жанчына, якую я люблю амаль усёй душой. Частка душы назаўсёды засталася з Эн. Усе пятнаццаць год я ўспамiнаў пра яе, i сэрца маё млела, а першыя гады было яшчэ горш - я нават плакаў. Ростам я за метр дзевяноста, дзякуючы перабiтаму носу выгляд у мяне нават крыху пагражальны, мне даўно пайшоў трэцi дзесятак, а я палову начэй аблiваўся слязьмi.
Спадзяюся, вы прабачыце некаторыя сантыменты - нiяк не магу суладаць з пачуццямi, што ахапiлi мяне. Справа ў тым, што толькi паўтор параджае стэрэатыпы, а паўтараюцца толькi глыбокiя iсцiны. Як i Ўiт'ер*, я хацеў бы сказаць, што ў высновах майго жалю былi тыя самыя сумныя словы: "Гэта магло б адбыцца".
* Дж.Г.Уiт'ер (1807-1892) - амерыканскi паэт i барацьбiт супраць рабаўладання.
Быў час, ведаеце, калi я пачынаў думаць пра жанiцьбу з Эн, аднак не
Эн занесла ў горад чарговая хваля студэнтаў-медыкаў - як амерыканцаў, так i французаў - з Сарбоны. Кампанiя, з якой яна вандравала, была размаiстая, схiльная да ўсялякiх розыгрышаў i нават крыху iстэрычная; наколькi я разумею, студэнты-медыкi часта бываюць менавiта такiмi, а ў 1947 годзе ўсе iх звычайныя схiльнасцi былi яшчэ больш выразныя.
Эн нi ў якай меры не нагадвала сваiх спадарожнiкаў. Яна сядзела ў баку ад натоўпу - стройная дзяўчына, на выгляд - амерыканка. У яе была вельмi танклявая фiгура, далiкатныя формы эфектна прыкрываў незвычайны купальнiк срэбныя нiткi па ярка-зялёным полi. Тады яшчэ амаль не чулi, каб вось з такiх парчовых тканiн шылi купальнiкi. На яе твары лунала ледзь прыкметная ўсмешка размова вакол не заслугоўвала большага. Хлопцы абмяркоўвалi, на каго пасадзiць труп. Я вырашыў рызыкнуць.
– Яны што, з iмi ездзяць?
– З кiм?
– З трупамi.
– Гэта неабходны аксесуар iх жыцця.
– Але...
– i тут я зразумеў, што яна мела на ўвазе не прафесiянальнае жыццё, а iх маладосць.
– Вы не iх кола?
– спытаў я.
Яна адмоўна пахiтала галавой, прамыя валасы, вельмi проста падстрыжаныя, веерам разляцелiся ў сонечных промнях.
– Я каля iх, - адказала яна, - а маё кола - гэта, свет добрага старога вольнага мастацтва.
– Але тады чаму вы каля iх?
– Мне яны падабаюцца. Акрамя таго, можа, у мяне таксама ёсць якая-небудзь паталогiя?
– Не паверу. Што з'яўляецца аб'ектам вашых пошукаў?
– Тут я павiнен растлумачыць, што гэта просталiнейнае i ў той жа час пытальнае звяртанне да суразмоўцы было маёй манерай у 1947 годзе. У мяне склалася ўражанне, што яно iнтрыгавала дзяўчат. У той час мне бракавала сталасцi, каб зразумець, што пытаннi, якiя датычацца асабiста суразмоўцы, iнтрыгуюць i дзяўчат, i хлопцаў, i мужчын, i жанчын, i старых. А я думаў, што знайшоў новы рэцэпт.
Аднак у выпадку з Эн гатовыя рэцэпты не падыходзiлi. Праўда - вось што было ў выснове яе ўвагi да мяне. Дзякуючы майму пытанню яна ўпершыню засяродзiла на маёй асобе надзiва пранiклiвы позiрк сваiх вачэй. Яны былi вялiкiя, ясныя, з маленькiмi зрэнкамi. Вочы былi адзiнай яе красой, але яе прывабнасць, заснаваную на кантрасце светлага i цёмнага, яшчэ больш падкрэслiваў загар, а таксама тое, што невыразныя рысы змаглi змясцiцца на худзенькiм тварыку з крыху завостраным падбародкам.
– Я шукаю мужа.
Такi адказ асадзiў мяне назад - як псiхiчна, так, вiдаць, i фiзiчна.
– Гэта нязвыкла?
– спытала яна з ледзь прыкметнай усмешкай.
– Ну, не. Я мяркую, што не. Але...
– Нязвыкла гаварыць праўду?
– Ну, так. Я мяркую, што так.
– Вось у гэтым якраз i рознiца памiж намi, - сказала яна.
– Вы мяркуеце пра некаторыя рэчы, а я iх ведаю.
У словах Эн гучаў рэалiзм i не адчувалася паблажлiвасцi. Яна ўстала вельмi грацыёзна, прычым без штучных намаганняў цi какецтва.