Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я ўсмiхнуўся? Ну, што ж, гэта залежыць ад таго, якiм пачуццём гумару чалавек валодае. Я якраз пытаўся ў сябе, цi не ўзяла Эн гэта падобнае на жаночае iмя ў свой старанны разлiк, i вырашыў, што гэта было немагчыма. Таму што я таксама ўспомнiў той незвычайны, але не вельмi падыходзячы купальнiк. Адзiная рэч, што я бачыў на ёй, каштоўнасць якой не была заменшана. "Дзеля яго эканомiла на адзеннi некалькi месяцаў", -

сказала яна мне.

Палiцэйскi ўтаропiўся ў мяне на цэлую хвiлiну - адну доўгую хвiлiну.

– Вы ўпэўнены, мiстэр Дэнтэл?
– спытаў ён.

– Абсалютна ўпэўнены. Пастарэла, стала больш халоднай, прыгажэйшай. Тыя самыя вочы.

– Я звярнуў увагу на вочы мiсiс Фраўнфелд на адным дабрачынным мерапрыемстве, - сказаў паволi палiцэйскi.
– Калi яна падавала мне кубак пуншу, яна была вельмi чароўная, вельмi прыемная. Але тады я падумаў, што мiсiс Фраўнфелд магла быць пад наркотыкам.

– Не думаю. Проста зацыкленая сваёй мэтанакiраванасцю. Можа, гэта i лухта з боку гледжання медыцыны, але я заўсёды так лiчыў.

Палiцэйскi зiрнуў на гадзiннiк, што вiсеў за маёй спiнай. На тэлефон на стале. Потым глянуў на мяне.

– Нiчога, каб яго чорт узяў, не ведаем мы пра гэтых Фраўнфелдаў, - сказаў палiцэйскi суха.
– Вiдаць, таму, што ў горадзе няма iм роўнi па сацыяльным статусе. Ходзяць чуткi - упэўнены, што гэта бабскiя плёткi, - што яна - вартая таго, чаго яна вартая, як бы сказала мая мацi. Жыве сваiм жыццём, як кажуць жанчыны. Не паважае мужа. Але ж ён - не моцны мужчына. Слабы падбародак. Завостраны. Адзiнае, што я ведаю напэўна, - ён горны iнжынер. Як i вы.

– Як я i як чалавек, якога яна любiла, - не камерсант i не багаты, ён быў слабы, але, як бы сказаць, адпавядаў ёй. Мае востры падбародак, так? Як яго жонка i кузiна? Значыць... "Дынастыя", - сказала яна. Можа, у яе бы думка, што калi яна выйдзе замуж за адзiнага сваяка, створыць нешта накшталт дынастыi, i грошы застануцца ў сям'i.

Рука палiцэйскага паволi пацягнулася да тэлефона, лягла на апарат i засталася там нерухомай.

– Не толькi яе, але i яго, - сказаў ён, вiдаць, сам сабе.
– Саўдзельнiк... Значыць, вы сказалi наступнае: яна не магла атрымаць спадчыну на працягу трынаццацi год. Але калi б яна "памерла", яе кузен - чалавек, якога яна любiла, - атрымаў бы спадчыну. Такiм чынам, яна арганiзуе "сваё

забойства", кузен атрымлiвае спадчыну, яна выходзiць за яго замуж i адразу ж атрымлiвае грошы... Трэба праверыць дэталi, пацвердзiць тое-сёе - завяшчаннi, пасведчаннi аб нараджэннi, аб шлюбе, тую частку трупа ў шматках ад зялёнага купальнiка. I, - ён глянуў на мяне, - нетаропкасць, упэўненасць, маўчанне - пакуль мы не забяспечым дакладнасцi. Вы далучыцеся да мяне ў забеспячэннi гэтых засцярог, мiстэр Дэнтэл?

– Так.

– Пракурор штата, - сказаў ён задумлiва, - занадта высока для мяне.
– Ён па-ранейшаму трымаў руку на тэлефоне, разважаючы аб нечым.
– Вы прыедзеце, калi спатрэбiцеся нам, мiстэр Дэнтэл?

– Я буду чакаць тут.

Мне здалося, што палiцэйскi сумняваецца.

– Не менш двух тыдняў. А можа, i намнога больш.

– Я чакаў на Блакiтным беразе два месяцы.

Ён глянуў на мяне з цiкавасцю.

– Вы адчуваеце неабходнасць адпомсцiць?

"Цi так?" - падумаў я i паволi сказаў:

– Усё менш з кожнай хвiлiнай. Спачатку мне зрабiлася шкада тых тыдняў агонii, ад якiх пакутаваў малады Ўiльям Дэнтэл, а потым многiх год з iх начамi, поўнымi болю i жалю. Але цяпер я думаю толькi пра звычайную справядлiвасць. Я лiчу, што мы павiнны зрабiць гэта, каб перамагла справядлiвасць. Дзеля Поля. Як я гаварыў Эн, ён быў сапраўды сiмпатычным хлопцам i чэсным, згодна з яго магчымасцямi.

Гм. Ну, ведаеце, яна таксама. I я думаю, што вы маглi б таксама адчуваць у нейкай меры ўдзячнасць.

– За што?

– Нягледзячы на тое, што ваш твар мог бы зрабiць адпаведнае ўражанне на прысяжных, вашы бацькi былi неадпаведна заможныя. У вас не хапала матывацыi забiць яе, а матывацыя да яе забойства была адна з умоў шлюбу.

Ён прасачыў, як мой твар асвяцiла здагадка, усмiхнуўся, а потым перайшоў на з'едлiвы тон.

– Цi жадаеце вы, мiстэр Дэнтэл, афiцыяльна заявiць, што вы лiчыце: забойства было здзейснена над адным баронам Полем - мы павiнны даведацца яго прозвiшча - што забойства было здзейснена ў адносiнах аднаго барона Поля iмярэка, у горадзе Каны, у Францыi, у адна тысяча дзевяцьсот сорак сёмым годзе?

– Так.

Палiцэйскi ўзяў слухаўку.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

На пятьдесят оттенков темнее

Джеймс Эрика Леонард
2. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.87
рейтинг книги
На пятьдесят оттенков темнее

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия