Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прабачце, - сказала яна i пайшла да кампанii будучых медыкаў.

Праз некалькi дзён я зноў нечакана сустрэўся з Эн. У вадзе. Гэта здарылася звычайнай ранiцай а палове сёмай на Блакiтным беразе, калi там чыстае неба, цёплае паветра, не вельмi цёплая вада i амаль пусты пляж. Цудоўны час, каб паплаваць.

Шалёна махаючы рукамi, паказваючы тым самым калi не ўменне, дык фасонiстасць у плаваннi аўстралiйскiм кролем, я нарабiў вакол сябе столькi пены i шуму, што не заўважаў нiчога навокал, нават Эн, якая аказалася зусiм

блiзка, пакуль яна не крыкнула:

– Прывiтанне!

Эн была за паўтара метра ад мяне, уся мокрая. Ну, канечне, яна наскрозь прамокла, падумаў я сам сабе i зразумеў, што такое ўражанне ўзнiкла таму, што на ёй не было купальнай шапачкi. Гэты раз яна была не такая прывабная падобная больш на мокрую мыш. Але вочы здавалiся яшчэ большымi на маленькiм i вузкiм тварыку.

– Прывiтанне, - адгукнуўся я i перастаў малацiць рукамi i нагамi па вадзе.

– Вы, вiдаць, плаваеце?
– Гэта быў не камплiмент, а пытанне, шчыра зададзенае.

Гэта шчырасць прымусiла i мяне быць сумленным.

– Не зусiм, - прызнаўся я.
– Спускаю пару - да буя i назад - амаль толькi на гэта мяне i хапае.
– Я паволi перабiраў рукамi ваду, цяжка дыхаючы, дзiвячыся сваiм паводзiнам.

– Вось як.

Можа, мой адказ яе расчараваў? Што, калi ў яе вачах я быў героем тыпу Апалона? Я скарыстаў свой рэцэпт i хуценька памяняў напрамак гутаркi.

– Ну, а вы? Нешта не вiдаць, каб вы вельмi стамiлiся, а адплылi мы даволi далёка.

– Ну, я наогул не плаваю. Калi сказаць, што зусiм, дык не. Умею неяк трымацца на вадзе, крыху плаваю на баку. Магу даплыць куды захачу, але на гэта часам патрэбна цэлая вечнасць.

– Ну, што ж, давайце працягнем нашу гутарку i пагаворым пра вечнасць, напорыстасцi ў мяне тады хапала.

Калi яна выйшла з вады, зноў кiнуўся ў вочы блiскучы зялёна-срэбны купальнiк. (Пазней я зразумеў, што ён у яе быў адзiны.) Намоклая тканiна блiшчэла яшчэ больш.

– А ваш купальнiк нiшто сабе, - заўважыў я.

У адказ не пачулася рознай лухты накшталт таго, што "гэта ўсё старое i вынашанае".

– Ён i павiнен быць нiшто сабе. Яго саткалi мне на замову. Дзеля яго я практычна паўгода эканомiла на адзеннi.

– Ён прыгожы, але...

– Але што?

– Неяк, здаецца, гэта не ваш стыль.

Яна засмяялася.

Калi я таго ж дня запрасiў Эн павячэраць, яна спытала:

– Вы прапаноўваеце павячэраць разам цi запрашаеце павячэраць з вамi?

Я папярхнуўся i адказаў нязвыкла па-даросламу:

– Разам, як культурныя людзi.

– А, - сказала яна з той жа ледзь прыкметнай сумнай усмешкай.
– Не забывайце, што я вандрую са студэнтамi-медыкамi. Калi б у iх i былi грошы, яны ўсё роўна не вельмi схiльныя на выдаткi. А ў iх грошай няма, так што пытання не ўзнiкае. Тым не менш прабачце.

Эн, апранутая ў сукенку "на выхад", выглядала вельмi прыгожа. Яна была

падобная на сапраўдную даму. Я перастараўся, выбiраючы рэстаран. Тыя тры месяцы я не мог дазволiць сабе часта хадзiць у рэстаран, але калi шыкануць адзiн раз, дык гэта не павiнна спустошыць бюджэт, разлiчаны на дзевяноста дзён, думаў я... пакуль не ўбачыў рахунку.

Потым, стараючыся надаць твару абыякавы выгляд i ўсё ж не вельмi весела, палез за партаманетам.

Эн не манерылася наконт рахунку. Яна, вядома ж, нiколi не манерылася. Уважлiва паглядзеўшы на лiчбу ў рахунку, якi ляжаў да яе дагары, спытала:

– Ты багаты?

– Не.

– Тады гэта жахлiва многа.

– Ага.

– Ты не шкадуеш?

I адразу ж пачуццё жалю знiкла.

– Не, - адказаў я.
– Вячэра была добрая.

– Табе падабаецца добра жыць. Мне таксама, - сказала яна з сур'ёзным выглядам, кiўнуўшы галавой.

– Я б нiколi не падумаў, што для цябе гэта мае значэнне.

– Няўжо? Ну, тады ты зусiм памыляешся. Я хачу жыць добра, а на гэта патрэбны грошы. Таму, - усмiхнулася яна, - я хачу выйсцi замуж.

– Хочаш выйсцi замуж за грошы?
– спытаў я, уражаны яе словамi.

– Нейкiм чынам - так, - адказала Эн.
– Нейкiм чынам.

Я сустракаўся з ёю кожны дзень i кожны вечар на працягу амаль месяца. Калi дакладна, то на працягу дваццацi шасцi дзён.

Увесь гэты час мы разважалi, зразумела, пра жыццё. Прынамсi, я. Эн гаварыла мала. Яна слухала i, калi штосьцi яе закранала, часам выказвала сваю думку. Яна заўсёды была шчырая. Альбо здавалася такой. Калi яна не хацела быць шчырай, то папярэджвала пра гэта.

Калi вы яшчэ не зразумелi самi, то я вам павiнен сказаць, яна была вельмi незвычайная асоба. Вельмi незвычайная як на жанчыну. I надзiва незвычайная як на маладую жанчыну. Яна гаварыла, што думала, i думала, што гаварыла, ведала, што хоча, i старалася простым шляхам гэта самае атрымаць.

– Цi не марнуеш ты са мной часу, - спытаў я Эн, як мага стараючыся паказаць, што гавару гэта з гумарам, адчуваючы разам з тым нейкае шчымленне i ўсё большую разгубленасць у душы. (Я ўсё-такi мог дазволiць сабе ажанiцца. Нельга сказаць, што гэта было мне раз плюнуць, але бацькi з радасцю паспрыялi б адзiнаму сыну, якi цэлы i здаровы вярнуўся з жудаснай вайны... Я нiколi ёй пра гэта не сказаў.)

– Мабыць, так, - адказала Эн, не збiўшыся пры гэтым у танцы. Я танцаваў з ёю ў той вечар у "Казiно" ў Монтэ-Карла. Яна выглядала цнатлiвай i невыказна прыгожай у доўгай белай сукенцы.

– Давай сыдзем з круга.

Здавалася, яна на нейкi момант здзiвiлася, але нiколькi не збянтэжылася. Грацыёзна, не вiхляючыся, пайшла да нашага столiка.

Я сеў з такiм грукатам, што ўсё навокал страсянулася, i спытаў:

– Няўжо ты не верыш у каханне?

– Канечне, я веру ў каханне.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2