Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

І ты рушыш у глыб вострава, скуль няхутка вернешся да людзей, каб распавесці ім гісторыю свайго вяртання…

Менавіта з вусцішнай адзіноты пачынаецца і лепшае беларускае эсэ, якое Ігнат Абдзіраловіч прароча назваў “Адвечным шляхам”.

Паслухаем аўтара:

“ Нашы часы – часы агульнай заблутанасьці, часы паўстаньня праменных, быццам, ідэалаў і іх канечнага зьніканьня праз недаўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і сьветлым, штодзённа аплятаецца жыцьцёвым брудам і пылам. Так зьнікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасьць. У

такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, сьвятым і жаданым”.

* * *

Нікому невядома, хто прыдумаў драму, паэму, раман? А вось у жанра эсэ ёсць канкрэтны аўтар -- Мішэль Мантэнь. Гэта яму першаму, яшчэ ў ХУІ стагоддзі, надакучыла хавацца за літаратурных герояў і ён ад уласнага імя сам распавёў праўду пра сябе, як пра чалавека з усім, так бы мовіць, “залішне чалавечым”.

Эсэ – мужны жанр. У апавяданні аўтар распранае на людзях героя – у эсэ ён распранаецца сам. Толькі каб напісаць эсэ, адной адвагі мала. Трэба яшчэ мець ахвоту здумляцца. Без мыслення эсэ ператвараецца ў замалёўку, эцюд, нарыс… У што заўгодна, але не ў эсэ.

Усе ведаюць знакамітае выслоўе Рэнэ Дэкарта:”Я мыслю – значыць існую”. Дык вось, першая частка гэтага выслоўя (“Я мыслю…” ) і ёсць формулай эсэ.

Няма эсэ без твайго ўласнага “Я” перадусім, але і няма эсэ без “Я”, якое мысліць.

Разам з тым, не трэба залічваць эсэ толькі да інтэлектуальнай літаратуры. Бо калі быць больш дакладным, дык эсэ -- не зусім мысленне, а вольнае дыханне мыслення. Гэта значыць, што эсэ мысліць не мысленнем, а ўсёй сваёй дрогкай субстанцыяй. Як, скажам, у яшчэ адным вялікім беларускім эсэ – паланезе “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага.

* * *

Эсэ – самы еўрапейскі літаратурны жанр. І не толькі таму, што яно нарадзілася ў Францыі. Славуты еўрапейскі індывідуалізм не ў малой ступені сфармаваны менавіта еўрапейскай эсэістыкай. Бо гэта якраз эсэ наперад калектыўнага “мы” высунула персанальнае “Я” і тым самым звярнула ўвагу на чалавека ўпаасобку ад Бога і Дзяржавы.

Калі заўгодна, ва ўлонні эсэ чалавек нарадзіўся як каштоўнасць. А без апошняга не магло быць ні Вялікай французскай рэвалюцыі з яе мэтай “Свабода. Роўнасць. Братэрства”, ні дэмакратыі, якая пазней апанавала чалавецтвам па ўсёй зямной кулі.

Неяк Людовік ХІУ ганарліва сказаў: “Францыя – гэта я”. Пасля з’яўлення эсэ кожны адукаваны паспаліты займеў трыбуну, каб амбітна заявіць:”Я – гэта сусвет”.

* * *

Эсэ – палігон свабоды. На ягонай тэрыторыі кшталтавалі свой досвед не толькі свабода слова і мыслення, але і воля да годнага жыцця. Прынамсі там, дзе яна была, гэтая воля… Не выпадкова вялікая расейская літаратура не мела жанра эсэ і нават назву кнігі Мішэля Мантэня “Essais” расейцы перакладалі як “Опыты”.

Дэспатыя ведае толькі адно “Я” – “я” самадзержцы і адну свабоду – свабоду дэспата.

Да самага апошняга часу амаль не было эсэ і на Беларусі. Хаця распачыналася наша літаратура не з вершаў і не з прозы, а з геніяльнага эсэ Францішка Багушэвіча, якое чамусьці лічаць

усяго толькі прадмовай да паэтычнага зборніка “Дудка беларуская”. Чаго варты хаця б адзін сказ адтуль: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!”…

Дарэчы, і сама Беларусь пачыналася з гэтага эсэ. Вось чаму эпітэт “генільнае” тут абсалютна да месца… Але адпаведнага працягу гэты вялікі пачатак не меў. Станаўленне беларускай літаратуры спалучалася з фармаваннем нацыі і таму перадусім бралася пад увагу не персанальнае “я”, а калектыўнае “мы”: мы – беларусы.

А пазней эсэ на Беларусі не было таму, што тут пачалася эпоха бальшавіцкага таталітарызму.

Ясная рэч, эсэ і таталітарызм з’явы несумесныя. Пры таталітарызме аўтар можа і мусіць пісаць не пра мітрэнгі ўласнай душы, а толькі пра тое, што мацуе паноўную ўладу. Да таго ж таталітарызм не дапускае нават магчымасці свабоднага мыслення. А без незацуглянага мыслення якое там можа быць эсэ?

І вось што яшчэ цікава. Як сітуацыя прыгнёту задоўжыцца, дык нават потым, калі маналіт таталітарызму распушыцца ў парахню, літаратар ужо не ўяўляе сабе, што можна пісаць не дзеля грамадскіх патрэбаў, а чаго самому схочацца. Па прыклады няма патрэбы далёка хадзіць. Старэйшыя беларускія пісьменнікі да гэтай пары так і не адважыліся скінуць парадныя мундзіры, каб распрануцца да галізны і ўвайсці ў сцюдзёную ды празрыстую плынь эсэістыкі.

* * *

У Францыі эсэ аднойчы выбухнула свабодай, у Беларусі наадварот – свабода выбухнулі эсэістыкай. З пачатку дзевяностых (прыдбання незалежнасці) эсэ запанавала ўсюды: у філасофіі, літаратуры, гісторыі, журналістыцы… І толькі нашыя літаратуразўнаўцы дасюль не зважаюць на гэты феномен. Яны па-ранейшаму шукаюць плён айчыннага красамоўства ў паэзіі ды прозе – і не знаходзяць. Што натуральна. Бо ўсё самае вартае, што адбылося ў беларускай літаратуры за апошнія паўтары дзесяцігоддзі -- адбылося ў жанры эсэ.

Ёсць яшчэ адзін надзвычай цікавы момант, што да эсэ на Беларусі…

Ужо колькі стагоддзяў таму на прасторах нашай бацькаўшчыны сутыкнуліся і з тае пары існуюць у супраціве дзьве ментальнасці. Адна з іх, уласна еўрапейская, вызнае за асноўную каштоўнасць індывідуума. Другая, расейская, аддае перавагу “саборнасці” – калектывісцкаму “мы”.

Няма сумневу, што беларуская літаратура і надалей будзе падзеленая адпаведна менталітэту яе аўтараў. Але калі чалавек сам заблытаецца, да якога свету ён належыць (еўрапейскага ці расейскага), папытайцеся ў яго: ці піша таварыш эсэ?

* * *

Эсэ ўжо болей як чатырыста год, але і па сёння дакладна ніхто не ведае, што гэта такое? Таму пра эсэ заўсёды можна казаць, што яно ёсць, але ніколі нельга сказаць, чым яно ёсць?

Рэч у тым, што выразнай мяжы паміж эсэ і якім іншым тэкстам няма – прынамсі, вонкі. Адрозненне палягае не ў форме і нават не ў змесце, а ў прычыне, якая кліча эсэ аб’явіцца.

Артыкулы, нарысы, трактаты ёсць рэхам на нейкія з’явы ці падзеі. І таму яны не могуць быць не напісанымі – ні тым, дык іншым аўтарам.

Поделиться:
Популярные книги

Пророчество орла

Скэрроу Саймон
6. Орел
Приключения:
исторические приключения
8.27
рейтинг книги
Пророчество орла

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2