Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:
Свабода

Свабода, як зубная шчотка, у кожнага свая. Гэта толькі разумнікі ў бібліятэках панавыдумлялі, быццам ёсць нейкая агульная для ўсіх свабода. Каб яны не ў кнігі ўглядаліся, а ў жыццё, дак хутка ўцямілі б, што свабода рэч надзвычай канкрэтная і таму з чужой волі іншаму не шмат карысці.

Паразумеемся. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя гарызонты і кшталты свабоды. І калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён напэўна будзе мець рацыю, як палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.

Прыкладам,

асабіста для мяне, як для літаратара, свабода слова гэта не абстракцыя, а тая ж самая прылада працы, што асадка ці аркуш паперы. Гэта значыць – зусім рэальная каштоўнасць, за якую мне мае сэнс змагацца, бо без магчымасці нязмушана выказваць свае думкі, я не здолею напоўніцу адбыцца ў сваёй дзейнасці -- а з гэтага як бы не дажыву наканаваны мне век. І таму той, хто адымае ў мяне свабоду слова, адымае ў мяне не нешта абстрактнае, а крадзе маё, забірае ў мяне частку мяне самога. З гэтага зусім натуральтна будзе, калі я крыкну яму:”Злодзей!..”

Але якую каштоўнасць ўяўляе свабода слова, скажам, маім бацькам, якія за ўсё сваё жыццё не прачыталі ні воднай кніжкі, ніколі не гарталі газет (за выняткам хіба тых выпадкаў, калі там друкаваўся фотаздымак іхняга сына), а па тэлевізары глядзелі адно меладраму.

Дык што ім да таго, ёсць там нейкая свабода выбараў у парламент ці яе няма, забараняюць выдаваць камусьці газеты ці не. Вось калі б па вясне забаранілі бульбу садзіць, а перад калядамі калоць парсюка – тады іншая рэч. З газет і парламента сытым не будзеш, а з бульбы ды парсюка сам пражывеш, дзяцей выгадуеш і на ўнукаў яшчэ ўспееш пацешыцца…

Адсюль недавер паспалітага чалавека да ўсялякіх свабод, што разумнікі выдумляюць, бо не бачна з тых вымудраў карысці таму, хто жыве з мазаля. Пэўна, разумнікам з іхняга шчыравання і абламаецца нейкая выгода, а простаму люду пры любой ўладзе адна свабода: жыццё паміж хлевам і полем да рэшты стаптаць.

* * *

Рыхтуючы гэтае эсэ, я старанна перагарнуў два ладныя тамы “Прыказак і прымавак” і не менш ладны том “Выслоўяў” з “Бібліятэкі народнай творчасці”. Уявіце сабе, сярод тысяч і тысяч самых розных трапных выразаў, у якіх найлепей выяўлены геній беларускага народа, мне ўсяго аднойчы сустрэлася слова “свабода”. Выпадковае, як занесенае аднекуль ветрам, яно выглядала чужаніцай у простай мове. Што, зрэшты, і натуральна, бо свабода аніякім чынам не адзіночылася з тагачасным жыццём беларуса.

Рамантыку, мабыць, немагчыма даць веры, што ў пэўную эпоху нашыя продкі не мелі патрэбы ў свабодзе і нават ведаць не ведалі з чым яе ядуць. Яны марылі аб лепшай долі, шанавалі людскасць, здаралася, на здзек адказвалі гвалтам, але ім і да галавы не было дбаць пра нейкую там свабоду.

Але хай рамантык лішне не дзівіцца. Свабода без хоць якой улады – гэта не свабода, а ўсяго толькі беспрытульная воля жабрака. У Рымскай імперыі свабодныя плямёны варвараў добраахвотна прасіліся да рымлянаў у рабы, бо стан рабства забяспечваў больш высокі ўзровень дабрабыту, чым жыццё ў нішчымнай волі. Прыкладна з той жа прычыны рабы-негры ў Паўночнай Амерыцы самаахвярна падтрымлівалі сваіх рабаўладальнікаў у вайне з канфідэратамі, што хацелі іх вызваліць ад рабства. Найбольш незадаволенымі адменай прыгоннага права ў Расейскай імперыі былі не памешчыкі, а прыгонныя, якім раней у бядзе і нястачы законам гарантавалася падтрымка пана.

Яшчэ раз паўторымся: свабода без улады – гэта жабрацтва. А беларуская вёска, дзе раней і табарыўся ўвесь наш народ, не валодала хоць каліўцам якой ўлады. І нічога

такога нават на даляглядзе яшчэ не паўставала. Дык што беларусам было да нейкай там свабоды? З чаго ім мелася пра яе дбаць і змагацца, калі ўся іх улада як была адно над скацінай ў полі ды жонкай ў хаце, гэтак і надалей мусіла застацца, колькі б яны не перарабілі паўстанняў і рэвалюцый.

* * *

Была яшчэ адна прычына, якая надоўга размінула беларусаў з свабодай. Пасля “крывавага патопу”, арганізаванага маскоўцамі ў сярэдзіне ХУІІ стагоддзя, наш край шляхецкіх вольнасцяў спрэс зняможыўся ды заняпаў. Таму далей яго раз-пораз лёгка апалоньвалі не тыя, дык іншыя прыхадні. Каго тут толькі не было, хто тут толькі не панаваў: шведы, французы, немцы, палякі, расейцы… З чаго беларусы неўпрыкмет звыкліся з акупацыяй, як з ціскам атмасфернага слупа, і пакрысе зусім перасталі зважаць прыгнёт. І толькі мова ім нагадвала, што тут адбывалася насамрэч.

Вызначаючы час той ці іншай падзеі, беларусы і па сёння кажуць: гэта было за палякамі, за немцамі, за саветамі… Гэта ж як далёка і надоўга трэба было размінуцца з свабодай, каб паспела ўнармавацца мова, якая ўжо нават не ўтрымлівала граматычнага ладу самастойнага існавання!

Аднак ўсё некалі мінае. Спакваля беларуская вёска пераехала ў горад, набудавала заводаў, інстытутаў, стадыёнаў -- і шмат чаго яшчэ ў дадатак. Цяпер у беларусаў амаль усё было, як у людзей. Не ставала толькі ўлады, каб прыўласціць сабе ўвесь гэты наробак

І тады яны пахапалі бел-чырвона-белыя сцягі і выйшлі на вуліцы ды плошчы гарадоў. Праўда, там, на вуліцах ды плошчах, яны пра ўладу ні слоўка не казалі, а казалі толькі пра свабоду. Але ж і раз’юшыныя буржуа, падчас Вялікай французскай рэвалюцыі, крычалі таксама пра “Свабоду. Роўнасць. Братэрства”, а не пра ўладу, якую яны гвалтам паспрабавалі адваяваць у распешчанай і разбэшчанай акрыстакратыі.

* * *

Тады, пад бел-чырвона-белымі сцягамі, беларусы не зваявалі сабе свабоды. І з гэтага па сёння многія з іх чэзнуць у роспачы. Але, як на мой цяперашні розум, дык бадай што і дарэмна чэзнуць, паколькі за свабоду можна толькі змагацца, але яе нельга заваяваць.

Кожная вайна за свабоду канцуецца альбо паразай тых, хто за яе ваюе (згадаем Спартака, Яна Гуса, Кастуся Каліноўскага, Чэ Гевару…), альбо паразай самой свабоды, калі яе ваяры перамагаюць. Бо заваяваную свабоду верагодна ўтрымаць адно тэрорам ці дыктатурай, як гэта было ў выпадку Вялікай французскай рэвалюцыі, Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, шматлікіх лацінаамерыканскіх рэвалюцый…

Свабоду нельга заваяваць – яе можна толькі дачакацца (ці не дачакацца). Але яе можна дачакацца адно ў тым разе, калі мы яе будзем чакаць, і чакаць менавіта як свабоду.

Толькі не трэба блытаць чаканне з пасіўным перабываннем у абыякавасці. Калі мы моцна некага чакаем, дык рыхтуемся да сустрэчы. Чаканне свабоды – гэта падрыхтоўка да сустрэчы з свабодай.

Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакакюць. Таму яна і не з’явілася на Беларусі пасля распаду савецкай імперыі. Адсюль і паўстае задача кожнага, хто заангажаваны прыйсцем свабоды на Беларусь -- мацаваць і вялічыць прастору яе чакання. А сродкі ў гэтай справе могуць быць самыя розныя: ад культурніцкай працы да палітычных акцыяў. Толькі пры гэтым трэба выразна ўсведамляць, што сэнс і культурніцкай працы, і працы палітычнай не ў здабыванні свабоды, а ў стварэнні сітуацыі яе масавага чакання. І калі мы ў сваім мностве станем чакаць свабоду – яна Беларусь не праміне!

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества