Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Між іншым, пра рукі. У маёй бабулі, даўно нябожчыцы, я бачыў іх нерухомымі толькі на фотаздымках. І потым яшчэ аднойчы – у труне. Дык вось, неяк сядзелі мы з ёй на ганку яе хаты. Яна абірала бульбу і нешта распавядала, я цешыўся з яе цудоўнай беларускай мовы. Сёння ўжо не ўзгадаць, пра што вялася гаворка, толькі між усяго іншага яна мімаходзь прамовіла: “Як паміраць – дык дзень губляць”.

Мяне аж скаланула. На схіле доўгіх гадоў, калі гэтымі укарэлымі, спрэс парэпанымі рукамі ўжо перацярэбленая гара працы, шкадаваць не жыцця, а той работы, з якой яна не зможа ўправіцца у дзень сваёй смерці... Ахвоці мне!

Натуральна, тады я і думаць не думаў, што праз

гады паспрабую распавесці пра тое, як беларусы працаваць умеюць. Разважаючы над абранай тэмай, я вельмі хутка даўмеўся: ніякім асаблівым умельствам мы тут не вылучаемся. Што ўжо там казаць пра сем велічных цудаў свету, калі нават дробнюткую вош не мы падкавалі. Але разам з тым я зразумеў, што мы ўмеем рабіць нешта куды больш істотнае за хоць які цуд – мы ўмеем рабіць саму працу! І ўмеем як мала хто яшчэ, сведчаннем чаму нашае доўгае прамінулае, дзе нас ад злыбяды гісторыі баранілі ні замкі, ні войскі, ні грошы, а толькі нашыя мазалі. Між іншым, колькі за гэтую пару народаў і царстваў -- што некалі ганарліва апалоньвала свет, -- пазнікала да звання, а мы, якія за працай свету не бачылі, лашчымся сонейкам ужо трэцяга тысчагоддзя ад Раства Хрыстова.

Таму не палічыце за пустую рыторыку і мае наступныя словы: беларусы не для свету створаныя, яны створаныя для працы. Якраз апошняга я і не разумеў, калі скалануўся ад словаў любай бабулі: “Паміраці – дзень губляці”.

Але цяпер і я последам за ёй кажу: не ведаю, калі мяне прычакае мой апошні дзень, затое ўжо наперад мяркую, што гэта будзе самы лайдацкі дзень у маім жыцці.

Бровар

Яшчэ была ноч, а мы ўжо ўсхапіліся і паехалі. Ад грукату двух матацыклаў прачнулася ўсё мястэчка. Прынамсі, мне так здавалася. Вядома, у страха ня толькі вочы, але і вушы вялікія. А баяцца было чаго – мы ехалі ў Белавежскую пушчу гнаць самагонку.

Увогуле я законапаслухмяны грамадзянін. Нават вуліцу пераходжу выключна на зялёнае святло. Ды надта цікава было, як мае сябрукі робяць тое, што забаронена рабіць, але дазволена спажываць. І аднойчы я напрасіўся да хлопцаў у хаўрус, уяўляючы сабе, як мы крадком зашыемся пад густое кустоўе, сцярожка раскладзем цяпельца бяз дыму, паставім на яго ладны чыгунок са змеявіком і, апасліва слухаючы цішыню, будзем чакаць, каб хутчэй зацурчэў першачок…

Ужо прыкметна развіднела, калі мы спынілі матацыклы ў гушчары і пехатой рушылі скрозь непралазныя нетры.

– Трохі далей Віскулі, – паказалі мне рукой.
– Тут Брэжнеў любіў паляваць.

На тую пару Брэжнева ўжо не было, аднак яшчэ і далёка было да снежня 1991 года, калі блізу гэтай глухой балаціны Ельцын, Шушкевіч і Краўчук паставяць крыж на Савецкім Саюзе. А потым добра хапануць адмысловай белавежскай самагонкі за спачын імпэрыі...

Неўзабаве мы выплюхалі на сухую выспачку і я ледзьве не абамлеў… Якое там кустоўе, якое цяпельца?! Тут быў сапраўдны бровар, адно што бяз даху і сценаў. На добра ўтаптаным лапіку сушы там і cям стаялі вялізныя бочкі (хіба іх з верталёта сюды скідвалі?), злучаныя паміж сабой гнутымі трубамі і гумовымі шлангамі. Ля дбайна ўпарадкаванага кастрышча былі ўкапаныя козлы для пілавання дроваў, трохі ўбаку – стол і лаўка, а пад невялічкім навесам ляжалі розныя прылады ды начынне...

Натуральна, хлопцаў мая разгубленасць усмак пацешыла. Каб дадаць дзіва, яны пачалі выцягваць то з-пад адной, то з-пад другой купіны закаркаваныя паперай пляшкі.

– Тут самагонка сама расце, – патлумачылі.– Галоўнае, каб потым не забыцца, дзе ты яе пасадзіў.

– Можа першачка

дачакаемся?—наіўна запытаўся я.

– Хто ж цёплую самагонку п'е? – здзівіліся хлопцы і ўключылі «Спідолу».

Я кінуўся сьцішаць прыймач.

– Ты што? – спынілі мяне. – Іншыя з магнітафонамі і дзеўкамі прыязджаюць, феерверкі ладзяць… А мы цішком.

– Нічога сабе цішком, – абурыўся я.– А як ляснік пачуе?!

– Чаго яму слухаць, ён і так прыйдзе, – супакоілі мяне.

Ляснік сапраўды прыйшоў, але толькі пад вечар, калі саракалітровы бідон быў амаль поўны. Колькі гаёваму з бідону адлівалі, я не глядзеў. На тую пару мяне ўжо мала што цікавіла і нічога не палохала. Ачмурэлы ад самагонкі ды заедзі, а найбольш – ад саладжавага паху выпаранай бражкі (ён слупом стаяў да самага неба), я і думаць забыўся на свае ранейшыя страхі. Што там ляснік, цяпер я ўжо не баяўся ні дзікоў, якія прыходзілі да гэтай балаціны ласавацца адпрацаванай бражкай, ні нават амапаўцаў, якіх гады ў рады пасылалі на зачыстку пушчы, каб яны, не шкадуючы аўтаматных куляў, рабілі з жалезных бочак альтанкі для скразнякоў.

Зрэшты, на страхі і лішняга часу не заставалася. Трэба было секчы і цягаць сухамліны, а потым пілаваць іх на дровы, трэба было вёдрамі насіць з балаціны ў бочкі халодную ваду, а з бочак выбіраць гарачую і зліваць у другую балаціну, трэба было сачыць за вогнішчам і гатаваць абед, а яшчэ і халодную самагонку трэба было спажываць, што таксама адымала і час, і сілы.

Дарэчы, працы было б значна больш, ды хлопцы прыладзіліся замест дроваў паліць салярку. З прымацаванай на дрэве каністры яна па тонкай трубцы самахоць цякла ў фарсунку, а тая пырскала па дне самай вялікай бочкі роўным і моцным полымем. Таму дровы мы падкладвалі адно ў вогнішча пад той бочкай, з якой празрыстым струменчыкам цвыркаў у вядро гатовы прадукт. Толькі мне на яго нават глядзець было млосна, не кажучы ўжо пра тое, каб каштаваць ды ласавацца. Я быў настолькі правэнджаны алкагольнай парай, што каб сёньня патрапіў на вячэру канібалам, дык назаўтра яны не ўніклі б апахмелкі.

Ужо добра сцямнела, калі мы разбоўталі ў бочцы з вадой мех мукі на новую порцыю бражкі, пасеялі пад купінамі некалькі пляшак цёплай самагонкі (хай астываюць да наступнага разу) і сяк-так упарадкаваўшы начынне, пацягнулі праз балота паўнюткі бідон з-пад малака.

Як мы ехалі дахаты (і як даехалі) – гэта асобная гісторыя, але нават пасля лазні я і сам ад сябе нос вярнуў. Цяпер я добра разумеў, чаму мой дзед, які жыў на хутары за кіламетры тры ад бліжэйшай вёскі, мог некалькі начэй запар чакаць ветру ў пусты далягляд, каб паставіць на агонь бражку з цукровых буракоў. Бацька ж, наадварот, пільнаваў ціхай пагоды, бо ў мястэчку суседзі з усіх бакоў. Ужо на пенсіі, ён зрэдзьчас «ціснуў» сабе на летняй кухні некалькі літраў таксама «цукроўкі», толькі не з буракоў, як дзед, а з кубінскага рафінаду.

А вось як вырашаюць праблему смуроду ў горадзе, я і дагэтуль не ведаю. Адзін з маіх гарадзкіх сяброў, хімік па адукацыі, падчас гарбачоўскага рушэння за агульную цвярозасць рабіў на гаўбцы такі напой, што яго і піць было шкада, хіба адно замест дэзадаранту на сябе пырскаць…

Дарэчы, якраз з гэтым сябрам мы добра насёрбаліся ў Туве самагонкі з малака. Дзён дваццаць наш спартовы хаўрус бадзяўся сам-насам высока па гарах, а як спусціўся ніжэй у даліну, дык сустрэў пастухоў і яны вынеслі нам з юрты тазік (пазней дакладна ў такі будуць грукаць Бум-Бам-Літаўцы), поўны нейкай бляклай вадкасці. Самагонка была слабенькая, як нашае піва… Зрэшты, пасля трох тыдняў голаду і холаду мацнейшая нам была б і залішне.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества