Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзеці ночы

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Не даязджаючы да вакзала, яны выйшлі з тралейбуса. Ве­цер мацнеў, вырываў з рук прахожых парасоны. выкручвау іх, ламаў спіцы. Буйныя, як гарошыны, кроплі, бомкнуўшы, разбіваліся аб шэры і шурпаты асфальт, дзяўблі ў непрыкрытыя галовы і плечы.

— Кветкі маглі ўзяць і на вакзале. А гут змокнем, што мышы. Змые з нас фасончык.

— Не бурчы, Юрка! Тут купім танней.

— Ага, на запалках сэканомім і адбухаем палац з мансардамі.

— Бяры ружы ў кабеты пад накідкай. Шкода яе.

— Ты ўсіх шкадуеш, Нінуль. А хто цябе абагрэе?

— Мяне не трэба. Я сама дзяучына моцная.

— Сёння гуляем?

— Так, гуляем!

ІІІ

Бацька Максіма Гурона быў вядомым у Беларусі вчоным. Што ні кажыце, а фізік-лазершчык са

светлай галавою і прагматычным розумам, ва ўсім — рэспектабельны мужчына — займаў пасаду загадчыка кафедры ў Акадэміі навук рэспублікі. У Інстытуце фізікі ён быў у перабудовачны час адным з прэтэндэнтаў і на пасаду віцэ-прэзідэнга Акадэміі на­вук. Жыццё, здавалася, лашчыла з усіх бакоў сям’ю Гуронаў. А як жа інакш? Бацька ж, Віктар Георгіевіч, лічыце, што ўхапіў. як гавораць. Бога за бараду. Чатырохпакаёвая кватэра ў цэнтры горада, побач са славутай плошчай Перамогі, службовая машына і асабістая іншамарка, хоць не частыя, але усё ж і не рэдкія паездкі за мяжу, трохпавярховая дача ў наўгадзіне язды ад Мінска, маладжавая хагняя работніца і выпешчаная жонка Валянціна Фёдараўна ды кемлівы сын. Што яшчэ натрэбна было савецкаму чалавеку? У хатнія гаспадыні Гуроны, праўда, узялі далёкую жончыну родзічку. Так настаяла Валянніна Фёдараўна, яна не хацела упускаць у сваё сямейнае гняздзечка жанчыну з вуліцы. Хто яго ведае, як там будзе з чужачкай? А раптам Георгіевіч захоча ласкі свежага цела, пяшчоты новых рук? «За мужчыну ва ўсім да канца не будзь унэуненай»,— так меркавала Валянціна Фёдараўна і дужа не аднускала з рук сямейныя лейцы кіравання. Падрос сынок Максімка, пайшоу у медыцынскі інсгытут, а Валянціна Фёдараўна без сунынку штудзіравала кнігі і манаграфіі па сусветным мастацтве і культуры, захапілася ўсходнімі рэлігіямі, збірала карціны і сама круцілася з мальбертам каля нацягнутых на падрамнік палотнаў. Віктар Георгіевіч аддана працаваў і кіраваў лабараторыяй, Максім вучыўся. Адным сло­вам. сям’я Гуронаў цвёрдымі нагамі стаяла на моцным і. здавалася, непарушным падмурку жыцця. Хапала прысмакаў для жывага і кідкай апраткі для цела. Чэргі існавалі не для сям’і Гуронаў. Жыві і радуйся. Але вось завіхурылі перамены, чорным, крылата-нястрыманым канём-стаеннікам загарцавала па Краіне Саветаў перабудова. Усіх захліснула, як скептычна гаварыла Валянціна Фёдараўна, «дзермакратыя». I парушылася размерана-ціхае жыццё сям'і Гуронаў.

— Уцякаць трэба, уцякаць адсюль, пакуль яшчэ жывыя! — даводзіла жонка Віктару Георгіевічу.— Не сёння. то заўтра застанемся жабракамі, выкінуць і цябе і нас з сынам у яму са смеццем. А ты ж вучоны, лічы, што з сусветным імсм!

— Так ужо і з сусветным,— спрабаваў нясмела адбрыквацца фізік-лазершчык.

— Няўжо не бачыш. ш го ўсё затоптана бруднымі абцасамі хамлоўшчыкаў? Трашчыць па швах гое, да чаго імкнліся, ува што верылі? 11е думаеш пра нас, паклапаціся хоць пра Максіма. Яму ж яшчэ жыць і жыць. Дай хлопцу магчымасць праявіцца, паказаць сябе.

— Яму гэта ніхто не забараняе.

— Д зе яму бліснуць? Цяпер, тут? Ты ашалеў! Разуй вочы і паглядзі вакол сябе, усё гарыць ясным агнём! — нераходзіла ўрэшце на крык выпешчаная Валянціна Фёдараўна. Яна пачынала нервова пакусвацъ доўгія, накрытыя лакам пазногці. Мышыныя зубкі лёгенька клацалі па дагледжаным манікюры.

— Сунакойся, кунічка мая,— заспакойваў жонку Віктар Георгіевіч.— Усё наладзіцца. а калі не...— паспешліва працягнуў ён,— ёсць у мяне на прыкмеце некалькі краін.

— I ты маўчаў? — скрушна вымавіла Валянціна Фёдараўна і наіграна бяссільна апусцілася ў скураное крэсла каля тарэра. Яе любімае месца, месца гаспадыні ў вялікай, па-царску абстаўленай зале.— Л куды, куды запрашаюць, Віценька? — нафарбаваныя вейкі аж задрыжэлі ад цікаўнасці над зеленаватымі вачыма, точаны і напудраны носік зморшчыўся між пакацістых нарумяненых шчочак.

— У Канаду звалі, ад фінаў ёсць прапановы, ну і італьянцы не раз клікалі да сябе. Так што, бачыш, выбраць можна.

— Геній ты мой! Вырагавальнік наш залаты.— Валянціна Фёдараўна ад радасці аж слязіну пусціла левым вокам.

А як жа Манька? Яна ж хатняя работніца, твая родзічка. Куды яе?

— Адправім дамоў у вёску. Вось і ўвесь клопат.

— Варта пагаварыць з Максімам. Рантам ён не захоча нікуды ехаць. Што тады будзем рабіць?

— Яшчэ не выбралі. куды збіраць чамаданы. Я думаю, што ў Італію,— Валянціна Фёдараўна ажзакаціла вочкі.— Там цяплынь і мора, гам проста зямны рай. Праўду я гавару, Віцечка?

— Ыгы.

— Значыць, вырашылі. Перабіраемся ў Італію. А з Максімам я пагавару сама. Ён мяне хутчэй зразумее. Будзь упэўнены.

У мітусні і клопатах прабег не адзін месяц. Валянціна Фёдараўна ў сваіх марах жыла ўжо не ў перабудовачнай краіне, а ў далёкай і сонечнай Італіі. Яна паспела перагаварыць ужо на гэту тэму з дзесяткамі сваіх сябровак. I яны, не то жартуючы ад зайздрасці, а мо і сур’ёзна, называлі жонку Гурона не інакш як Валечка-італьянка.

— Умора званіла наша італьянка...

— Валечка-італьянкатак пахудзела і падцягнулася...

— Ці не хочаш купіць дачу ў італьяначкі?

— Здурнела Валечка-італьянка — ехаць у Божы свет як у капейку...

— Пашэнціла Валечцы-італьянцы з мужам. Ён галава...

I усё ж адна турбота не давала спакою Валянціне Фёдараўне: ніяк не магла яна ўгаварыць сына ехаць разам з імі. Максім з нершай гаворкі адмовіўся наадрэз накідаць Мінск. Ніякія довады на яго не дзейнічалі. I слёзы, і мольбы Валянціны Фёдараўны — усё ўпустую. Не слухаў ён і неракананняў бацькі. Стаяў на сваім.

— Калі закарцела — едзьце. Мне вальней будзе,— адмахваўся хлопец ад сваіх продкаў.— Тут яшчэ непачатае поле для ворыва і севу.

— Што, што ты тут пасееш. сынок?—заходзілася ў істэрыцы Валянціна Фёдараўна.

— Умеючы — многае,— бурчэў Максім і ўключаў музычны цэнтр.

— Засганешся адзін-адзінюсенькі ў бурлючым катле. Ніхто не падсобіць і не заступіцца, рукі не будзе каму падаць, калі рантам спатыкнешся. Мы ж будзем далёка. А ў бацькі ў Турыне якія вялікія перспектывы. Яго адразу на вяршыню навуковай гары запрасілі. Гэта табе не нейкі там клерк.

— Ну і добра, што так усё складваецца. Будзеце падкідваць мне грошы. А з ноўным кашальком усюды прыпяваючы жыць можна...— Максім на хвіліну задумаўся.— Ты б хоць да бабулі ў вёску з’ездзіла, расказала, што і як. А го кідаеце старую...

— Я ёй пісьмо напісала,— перабіла сына Валянціна Фёдараўна.— Яна ёмкая старая, зносу яшчэ доўга не будзе.

— Так гаворыш пра сваю маці? — скептычна ўсміхнуўся хлопец.— Відаць. і я ў цябе, дарагуша, пайшоў. Твой характар з генамі пераняў.

— Сам жа чуў, як у вёсцы нра яе гавораць? Ведзьма, і ўсё. Ніхто за вочы не назаве баба Грыніна. Ведзьма. Другога імя быццам і не ведаюць.

— Ну і што, калі плявузгаюць. Для цябе ж яна маці.

— А табе бабуля. Ці даўно ты да яе наведваўся? Маўчыш? Вось і маўчы.Перад самым ад’ездам Гуроны свой канфлікцік уладзілі. Сеўшы за святочны стол з такой важнай прычыны. Віктар Георгіевіч і Валянціна Фёдараўна сышліся з Максімам на тым, што ён кожны год будзе прыязджаць да іх у Турын падчас канікулаў. Пагасцюе, прыгледзецца і, калі мрыйдзецца жыццё ў Італіі на душы, пераедзе назаўсёды, зноў увальецца ў сям’ю.

— Ты, Максімка, глядзі тут за ўсім, будзь гаспадаром,— даводзіла Валянціна Фёдараўна. Твар у яе расчырванеўся ад выпітага віна, вочы паблісквалі жывымі іскаркамі. Пасля доўгай і турботнай бегатні на інстанцыях. клопатаў, якія звальваліся адзін за другім, яна мо толькі сёння вечарам вальней уздыхнула. Усё, можна сказаць. было зроблена. Заставалася толькі дабрацца да аэрапорта, сесці з Віктарам Георгіевічам у самалёт, і далёкая жаданая Італія прыме іх пад сваё неба.— Не заводзь, сынок, новых сяброў, не вадзі людзей з вуліцы ў кватэру,— настаўляла маці.— Зараз адразу не разбярэшся, хто сябар. а хто пакарыстаецца тваёй нявопытнасцю, ды яшчэ і абчысціць да ніткі. Мы з банькам вырашылі, што развітальная вячэра павінна быць толькі сямейнай. Былыя сябры засталіся ў мінулым, нам трэба прыглядвацца ў Турыне да новых. I дзяўчат абы-якіх сюды не вадзі.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая