Дзеці ночы
Шрифт:
Мы наваг началі зарабляць грошы,— Ларэнца ад задавальнення пацягнуўся, раскінуўшы рукі ў бакі.— За пятнаццаць тысяч даляраў мы запрашаем прыняць удзел у нашых месах усіх жадаючых. Але запомні — не месы без чалавечых ахвяр. На такіх службах прысутнічаюць толькі вывераныя людзі, так патрабуе Гаспадар. I яшчэ ты павінен ведаць. Максім. што я галоўны прэтэндэнт на прастол чорнага папы — главы д'ябальшчыкаў усяго свету. А ты будзеш маім намеснікам у сваёй краіне. Так загадаў Гаспадар. Ягонае слова — мне закон. Ты гатовы да прыняцця такой ношы на сябе?! —Ларэнца с грэльнуў вачыма ў Гурона.
— Так, я гатовы і згодны! — не раздумваючы. адказаў Г урон.
— Paeta sunt servanda,—
— Я ведаю. У мяне яе і зараз няма.
— I Іра нас на ўсім свеце Fama cresit eundo. Odi et ашо гэга! Сёння вечарам мы нададзім табе вярхоўны сан. Станеш маімі вачыма на сваёй зямлі. Павер. гэта не лёгка, але ганарова.
Цябе выклікаў сюды Гаспадар дзеля таго, каб ты набраўся сілы, моцы і беспаваротнай веры ў Яго. Наш горад Турын з даўніх часоў лічыцца акультнай сталіцай хрысціянскага свету. Тут у нас размешчана трыццаць тры магічныя месцы. Тут, у Турыне, перасякаецца трохкутнік белай магіі, вяршынямі якога лічацца Прага, Ліён і Турын, з трохкутнікам чорнай магіі з вяршынямі ў Лондане, Сан-Францыска і зноў жа — Турыне. Вось бачыш: сталіца Паўночнай Італіі якраз і ёсць тое месца, дзе сутыкаюцца ў бязлітаснай барацьбе сілы дабра і зла.— Аляксандры перадыхнуў пасля даўгаватай гаворкі. Ён падышоу да вялікага, у тры чалавечыя росты, вісячага на сцяне люстэрка і адчыніў велікаватую паліраваную шкатулку, што стаяла на століку, надобным да марской ракавіны, дастаў адтуль скрутак у чорнай хустцы, разгарнуў і паднёс пад твар Максіма бальзаміраваную чалавечую руку.
— Яна адсечана ў адной англійскай арыстакраткі падчас чорнай месы ў 1732 годзе.— Аляксандры ўталопіўся позіркам у вочы Гурона.— 3 тых часоу гэта рука выкарыстоўваецца ў магічных таінствах для слжэння Гаспадару вышэйшых яго іерархаў. Сёння вечарам, як я і казаў, на гары Музінэ, тут недалёка, чатырнаццаць кіламетрау ад нас, тваё, Максім, пасвяшчэнне.
— Я гатовы! — упэўнена, зноў не задумваючыся, адказаў хлопец.
— Quod erat demonstrandum! — выдыхнуў Ларэнца.
...Праз трыццаць шэсць гадзін Максім знаходзіўся ўжо дома, у сваёй мінскай кватэры. Ен успамінаў карціны Аляксандры. Паўсюль на палотнах быў намаляваны д’ябал. Ды з такой праўдзівай даставернасцю, што ахопліваў жах нават яго, Гурона. Адну з карцін Ларэнца падараваў Максіму.
Хлопец па прыездзе дамоў прымацаваў падарунак у сваім пакоі, у куце пад імправізаваным алтаром, які цяпер ужо, пасля ад’езду бацькоў, не хаваў у скрыню.
— Сredo,— ціха прамовіў Гурон.
ІV
Прыцемкам ужо захмялелая Нінка гуляла ў людскім натоўпе пасажыраў чыгуначнага вакзала. Вячэрняя цеплыня паветра прапахла за гарачы сонечны дзень выхлапным дымам машын і мазутам. Ад'скрынь са смеццем, што стаялі каля латкоу прадаўцоў бананаў ды апельсінаў з мандарынамі, патыхала кіславагай прэласцю.
— Во, блін, не бульбяной, бананавай краінай сталі мы,— успомніла Нінка гундзенне незадаволенай Кірылаўны.— Так і ўзірайся пад ногі, a то, не дай Бог, паслізнешся на шалпінні і распластаешся на асфальце, як карова на лёдзе. Добра, калі задніцай ляснешся, а, крый божа, патыліцай дзеўбанешся? Каюк! Асабліва бабе маіх гадоў. Не, нешта робіцца не гое. Цяпер. паглядзі, Нінка, памідоры даражэй бананаў каштуюць. А раней жа я чула, што наша Беларусь — рэспубліка вечна зялёных памідораў. Не, яшчэ раз — не. Яна — бананава-апельсінная.
— А табе баліць? — азвалася Нінка.
Кірылаўна прамаўчала.
У пасляабеддзе, калі дачнікі нястрымнай плоймай кінуліся
— Весялімся, дзяўчаты! — гукнуў ён, калі згледзеў Нінку з Кірылаўнай.— Клёвае дзельца правярнуў.— Хлопец агледзеўся вакол.— А куды гэта мешчанчукі з усяго горада прыбоем валяць? Ці аб'яўлена вучэнне па грамадзянскай абароне, га? Нешта ж не чуў я пра такое.
— Сёння пятніца, Юрачка,— заблішчэлі ў Кірылаўны вочы. калі яна заўважыла віно ў руках хлопца.— Бягуць шалудзівыя на свае ўчасткі і дзялкі, будуць варыць і парыць для сваіх млыноў-жыватоў прысмакі.
— Нам спяшацца няма куды. Праўда, дзяўчаты?
— Ага, Юрачка. Мы каля цябе пасядзім,— хітравата выскаліла старая бяззубы рот.
— Пайшлі на ўлюбёнае месца. На Дружную, пад ліпы. Там наш выязны рэсгаран. Ціхі і без менгоў.
Кірылаўна пасля трэцяй плянікі добра захмялела. Пачаланесці пашлаватую бязглуздзіцу. Нінка з Юркам даііілі агюшняе віно ўдваіх.
— Завяду старую ў яе лежбішча, а то і асунецца тут на зямлі. Старасць паважаць трэба. Калі раней не акачурымся, то нейкая добрая душа і нас прыгледзіць, паможа. Я праўду кажу. Нінка?
— Праўду, праўду. Вядзі ўжо.
— Ты пачакай. Мо разжывуся недзе яшчэ на піва. Супраць нічога не маеш?
— Глядзі сам,— абыякава прамовіла дзяучына.
— Не любіш ты мяне. Нінка, ахладзела агюшнім часам,— п'янавата ўздыхнуўшы, прамармытаў Юрка.— Усё лётаеш недзе ў сваіх, адной табе вядомых, марах. А мяне як быццам і няма.
— Не вярзі бязглуздзіцы. Падымай Кірылаўну і вядзі.
— Можа, памагла б? — лагодна папрасіў хлопец.
— Тут недалёка да падвала. Адзін справішся. А то, калі ўгледзяць пагоннікі, што вядзём пад рукі,— заграбуць. Вы ўдваіх асцярожненька і даклыпаеце.
— Няхай будзе па-твойму. Доўга не затрымаюся, мігам буду тут.
— Я нагуляю паблізу.
— Мы пайшлі.— Юрка прыўзняў Кірылаўну пад пашкі, патрымаў, пакуль яна цвёрда не стала на ногі, і асцярожна павёў з-пад ліп на тратуар, дзе заўважна паменела ўжо людзей.
Увачавідкі цямнела. Загарэліся ліхтары паўз дарогі і на супынках аўтобусаў з тралейбусамі. Нінку ахапіла незразумелая санлівая млявасць. Каб не задрамаць, яна вырашыла прайсціся па прывакзальнай плошчы, развеяцца.
«Сумна. Як мне сумна і адзінока. Хочацца душэўнага спакою і цеплыні. А дзе ўсё гэта прыдбаць? — Нінка нацягнута ўсміхнулася сама сабс.— За грошы не купіш, ды і грошай тых няма.— Няведама адкуль пад горла падкацілася льняным зблытаным матком ні гак крыўда і нават адчай. 3 ку гкоў вачэй йаўз нос пакаціліся бупнымі і ядранымі, быццам прыхопленыя марозцам журавіны, слёзы.— Гэга не я плачу, а віно,— супакойвала сябе дзяўчына.— У мяне ж усё добра і нармальна. Чаго хацела — тое і маю. Навошта тады макрэдзь развадзіць на гвары... Не, усё ў мяне абы-як. Відаць,
дурнею пакрыху, але настойліва і беспаваротна. Ад Вілена ніводнай вестачкі. Дзе ён?.. Юрка усё больш співаецца, а за ім скочваюся і я, як гарошына па нахіленай дошчачцы. Трэба нешта мяняць адзін раз і назаўсёды. Толькі дзе ўзяць сілы? Няўжо я стала такой бязвольнай і мяккай, што цеста? Не, не хачу. Не хачу!»
Нінка павольна крочыла пауз жалезную агароджу, якая аддзяляла прыпынак таксовак ад пешаходнай прывакзальнай тэрыторыі. Яна пільна ўглядалася пад ногі. Збоку здавалася, што дзяучына нешта шукае. Блякла-малочнае святло ад ліхтароў бессаромна зрывала з людскіх плячэй іх цені і кідаііа на чорны асфальт, зблытвала і скручвала ў мудрагелістыя вузлы фантастычных канфігурацый.