Дзеці ночы
Шрифт:
— Маці, ён жа дарослы хлопец,— паспрабаваў умяшацца Віктар Георгіевіч.
— Рана Максіму яшчэ жаніцца, няхай вучыцца. Гэта ніколі неўцячэ ад яго. Жаніцьба — справа нажыўная. Калі будзе мець галаву, го і дзяўчына дастойная сама па сабе прыб’ецца. Ды мы 1 там, у Італіі, прыгледземся,— Валянціна Фёдараўна шматзначна зірнула на сына.— Кажуць, што людзі там тэмпераментныя...
Максім слухаў бацькоў і, здавалася, не чуў іх. Яму хутчэй хацелася застацца аднаму ў кватэры, выправіць продкаў у іх казачную краіну і жыць сваім жыццём. Тым. якое нязгасна, з дня на дзень разгаралася ў душы, бунтавала кроў у жылах, часам нават засціла вочы.
Максім
«Запал 1 адну са свечак, што я табе даў...— адразу ж вушы Максіма лавілі голас старога Ахрэма з Зялёнага Лугу,— пастаў на ўкуцці перад перавернутым крыжам. Яшчэ не забыў, як я вучыў цябе, га?»
«Не забыу»,— заўсёды паўтараў адны і тыя словы Максім. Даставаў з хованкі чорную свечку таўшчынёй з таўкач, выцягваў з-пад канапы скрынку з імправізаваным алтаром Гаспадара, раскладваў на кутнім століку. Перш чым запаліць свечку, праколваў указальны палец на правай руцэ і выціскаў шэсць кропель крыві на чорны воск свечкі. Пстрыкала запальнічка, і пякучае вочка свечкі ўспыхвала ў пакоі. Максім чакаў Гаспадара — і ён прыходзіў. Нябожчык Ахрэм, ранейшы важак гарадской абшчыны, сыходзіў, саступаў месца таму, кам сё жыццё служыу.
«Радуйся, Гурон! — у адну з начэй, калі хлопец яшчэ і не ведаў, ды і бацькі самі не здагадваліся пра свой пераезд у Італію. важна прагаварыў Гаспадар.— Хутка ты будзеш вольны і магутны. Ты па праву гатовы заняць месца Ахрэма. Ты саспеў. Гурон! Цяпер выбірай у сваю сям'ю дзяцей паслухмяных, тых, хго народжаны пад маім знакам, знакам ночы. I назавцца яны ўсе гуронаўцамі. Я адпраўлю тваіх бацькоў у гое месца, дзе павінен нарадзіцца ва плоці я сам. Твае паедуць туды, а ты застанешся тут, бо тваё месца на гэтай зямлі, будзеш араць поле і сеяць, гадаваць парасткі вернікаў маёй сілы. Гэта краіна на ўсёй зямлі — самае прыдатнае месца. Тут людзі без веры і голасу. Ты дасі ім веру, паможаш паверыць у мяне адзінага. А моладзь! — Гаснадар у экстазе цірнуў кашчавыя і схія далоні рук адна аб адну, і з іх пасы пал іся жаўтаватыя іскаркі.— Моладзь без ідэй, з прагнілай душою і пустой галавою,— вось нам і трэба, Гурон, пачынаць сяўбу. I кінутае зерне ўзыдзе!..»
— Ці не задрамаў ты, сынок? — Валянціна Фёдараўна лёгенька дакранулася да пляча Максіма.— Зусім не ясі, вазьмі бутэрбродзік з ікрою. салацік з крабамі. Хто ж без мяне гут за табою прыгледзіць? — твар жанчыны агарнуўся сумам.— I ў каго ты ўдаўся такім упартым? Паехаў бы разам — і ніякіх праблем.
Ад слоў маці хлопец увесь напруціўся. Вочы лязом наласнулі на твары Валянціны Фёдараўны. Тоўстая вена ад напружання выступіла на высокім і гладкім ілбе Максіма. Між чорных дугападобных броў, на пераноссі. сабралася складка ад раздражнёнасці. А прамы рымскі нос ад унутрана прыхаванай злосці нібы пабольшаў, выцягнуўся да верхняй губы.
— Сто разоў гаварыў: вы едзеце, а я застаюся. Так трэба! I на гэтым паставім кропку. Надыдзе дзень, калі я да вас прыскочу.— Белыя і завостраныя зубы Максіма, здавалася, ірвалі словы на кавалачкі, на дробныя шматкі. I яны, так падалося маці з бацькам, крывавілі над святочным сталом.
— Усё! Супакойся. Вып'ем за добры налёт і мяккую насадку,— Віктар Георгіевіч наліў фжэры.— Не грэціруй ты, маці, будучага ўрача. Яму трэба моцныя нервы,— фізік-лазершчык усміхнуўся.
— Апошні
Максім спрактыкавана, двума глыткамі асушыў фужэр, чым, відаць, азадачыў Валянціну Фёдараўну.
— Мужчына! — задаволена крактануў Віктар Георгіевіч.
— А вы думалі? — голас Максіма пагрубеў, басавітыя ноткі скалыхнулі крышталь люстры на столі. а па-юначы пульхныя губы выцягнуліся чырванаватым шнурком. Дзіўна, але вочы хлопца заставаліся непадступна халоднымі, быццам заінелымі. Усё роўна як зяленіва восеньскай травы над першай зазімнай павалокай інею.
«Яны лічаць усё яшчэ мяне кволым птушанём, якое без іх прыгляду задзяўбуць іншыя квактухі і ўжо апераныя падлёгкі. Не і яшчэ раз не! У маіх руках сіла, якая вам, мае прастачкі, клапатлівыя родзічы, і не снілася. Хутчэй бы дыхнуць без вас на поўныя грудзі, распраміць плечы і ганарова ўзняць галаву. Каб вы не азіраліся на кожны мой чых, не мацалі лоб, калі падступае гарачка ў надвячоркі з ноуняй на небе, перад пятніцай трынаццатага чысла. Устыў; у нячонках сядзіць мне ваш клопат!»
— Праводзіць нас усё ж не надумаў, Максімка?
— Вы ж гаксоўку заказал і,— хмыкнуў хлопец у адказ.
— Пабылі б разам лішнюю гадзінку,— прасіла Валянціна Фёдараўна.
— Не дзяцінься, маці,— убіўся ў гамонку Віктар Георгіевіч. Няхап паспіць лішнюю гадзіну. Аэрапорт не за гарамі.
— Правільна, стары, кажаш,— падтрымаў бацьку нашчадак.
— Вы, мужчыны, увесь час заадно. Не нарадзіла я сабе дачку, цяпер шкадую,— наіграна надзьмула пульхныя, падфарбаваныя ў карычневы колер губы Валянціна Фёдараўна.
— А хто табе не даваў? — з непрыхаванай злосцю запытаў сын.
— Каб жа я магла,— па твары Гурончыхі ценем мільганула роспач.—Скажы дзякуй, што гы, Максімка, пабачыў свет Божы.
— Ха-ха! Дзякуй! — малодшы Г урон усхапіўся з месца і, тэатральна схіліўшы галаву, пакланіўся, шаркнуўшы нагою па напаліраваным паркеце.
— Ты яшчэ іранізуеш? — бачылася, ш го Валянціна Фёдараўна па-сапраўднаму крыўдзіцца.
— Хопіць вам! — павысіў голас галава сям’і.— Пераводзіце развітальную вячэру ў пустую сварку. Ты, кунічка мая, калі трошкі захмялела, то ідзі прыляж, а мы з Максімам прыбярэм са с гала.
— Ці не забылі, як гэта робіцца? — з яхідцай спытала Валянціна Фёдараўна.— Нічога, сынок, прыйдзецца вучыцца. А мо наймеш хатнюю работніцу? Новую. Наша ж цяпер у с ваёй вёс цы.
— У мяне, не хвалюйся, будзе каму прыбраць і на стол падаць.
— О’кей, дарагі,— твар у жанчыны пасвятлеў, вочы заблішчэлі ранейшым агеньчыкам, у іх успыхнулі жвавыя іскаркі.— Ты не прападзеш, я ўпэўнена. I ад гэтага мне добра на душы. Вось так,— Валянціна Фёдараўна паднялася з-за стала.— Іду спаць, як вы, дарагія, загадалі. Рана падымацца. Добрай ночы, мае мужычкі...
— Добра, калі добра ўсё заканчваецца. Пакурым, Максім? — Віктар Георгіевіч дастаў з шуфлядкі каля таршэра пачак «Мальбара».— Па адной цыгарцы і — у пасцель. Думаю, што заўтра сам прыбярэш, праўда?
— Няхай будзе так,— пагадзіўся хлопец.
Кольцы тытунёвага дыму расплыліся па зале, лёгкай пялёнкай ахуталі крышталёвую люстру, павіслі на дарагім багеце карцін, ш го віселі на сценах.
...Гаспадар, як заўсёды, завітаў у пакой Максіма апоўначы. Свечка ўжо гарэла, а Г урон нрыслухоўваўея да соннай цішыні і ледзь мутных начных шорахаў. Хлопец меў выдатны выгляд. Ён падсвядома адчуваў, ведаў, ш го ягонае жыццё крута мяняецца. Ён, Максім. становіцца магутнай сілай, якая разрастаецца ў яго целе.