Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Пятровіч Барыс

Шрифт:

Гофман абклеіў чорнаю паперай увесь пакой, заткнуў усе дзіркі, каб пісаць у поўнай цішыні.

Адзінота – каму лёгкія крылы, а каму цяжкія кайданы, каму агідная зьмяя, а каму ласкавая котка. І наадварот: каму ласкавая зьмяя, цяжкія крылы...

Можна пачуваць сябе адзінокім пасярод пчалінага гулу і мітусьні вялізнага рынку, а можна не заўважаць адзіноты ў пустым доме на востраве за тысячу кіламетраў ад бліжэйшага жытла.

Самая страшная адзінота ў вясковай жанчыны, у якой рана памёр муж.

Мужчыну цяжка быць адзінокім нават у самай глухой вёсачцы, калі ня хворы, ён і там ня згубіцца, знойдзецца, яго абавязкова камусьці параяць.

Абсалютна адзінокіх людзей няма. У Рабінзона быў папугай, пакуль не зьявіўся Пятніца.

Увогуле –

ніколі ня бойцеся адзіноты: яна недасягальная.

Імкненьне да адзіноты ёсьць імкненьнем да пачуцьця адзіноты. І толькі.

Тэрмін “адзінота” – самы абстрактны з усіх канкрэтных і самы канкрэтны з усіх абстрактных.

У адзіноты няма твару, але заўсёды ёсьць гаспадар, які носіць яе ў сабе і ня ведае, што ён раб. Забярыце ў яго адзіноту і што застанецца ад яго?

“Усё сваё жыцьцё мы не набываем сяброў, а толькі страчваем іх”. Мы ня цэнім іх, пакуль яны побач, і пачынаем разумець, што яны значылі для нас, толькі калі яны далёка, альбо іх ужо няма.

Па сваёй натуры чалавек – істота статкавая. Маўглі губляюць сваю чалавецкасьць за некалькі гадоў і так ніколі потым яе і не набываюць.

Шчасьце і адзінота – несумяшчальныя. Адзінокі можа быць шчасьлівым толькі калі ня ведае, што недзе ёсьць іншыя людзі.

Хрыстос у пустэльні ня быў адзінокім.

Адам у раі да зьяўленьня Евы ня быў адзінокім. Што ёсьць адзінота, Ён зразумеў не тады, калі Яна зьявілася, а калі Яна на хвілю зьнікла з вачэй.

Адзінота і ёсьць пекла на зямлі.

Адзінота – шырокая рака, што паўстае раптам на тваім шляху і не абыйсьці яе, не пераплыць. Застаецца толькі чакаць Харона, які перавязе цябе на другі бераг.

Якім жа адзінокім будзе апошні чалавек на планеце Зямля!

3a.

Дзяўчына чытала нейкі раман. Нібыта ўважліва. Стаха ж па-ранейшаму, нат краем вока, не заўважала. Мо і ня бачыла зусім? Не, як хутка ён, аказваецца, забыўся – падышоўшы да яго, яна спынілася і спытала: “Тут сямнаццатае месца?” Прыгожым танклявым і разам крыху грудным (мо яшчэ не астылым ад нядаўняе жарсьці разьвітаньня) голасам спытала і сьлізганула па ім кароткім і вопытным (так-так, вопытным – Стах гэта адразу адчуў) поглядам. Імгненна ацаніла, ня ўтойваючы сваёй цікаўнасьці, ён нават уціснуўся глыбей у крэсла пад гэтым рэнтгенаўскім позіркам, дачакалася маўклівага кіўка галавой, і паставіла сумку каля крэсла. Стах злавіў сябе на тым, што ўвесь гэты час, як зачараваны, як заяц, загіпнатызаваны рухамі зьмяі, ня можа адвесьці вачэй ад дзяўчыны, а яна, заклапочаная хіба тым, што пад вакном стаіць яе каханы, спакойна села і падняла разьвітальна маленькую далоньку...

Стах адкінуў сьпінку крэсла, разьняволіўся, бы сабраўся спаць. Але і ня бачачы дзяўчыну, адчуваў яе блізкасьць. Ён хутка стаміўся паўляжаць гэтак. Яму было нязручна, бо ўсё цела напятае, бо ўсім левым бокам ён лавіў прысутнасьць дзяўчыны. Яму стала горача. Ён адарваў сьпіну ад крэсла, сеў, стамлёна паклаўшы рукі на калені, потым вырашыў зьняць пінжак. Зьняў і адчуў, што ў аўтобусе прахалодна, нават холадна. Стала лягчэй. Бакавым зрокам згледзеў, што і дзяўчына неўпрыкмет, цішком назірае за ім. Быццам чытае, аднак... Стах яшчэ раз прыкінуў, як спакусьліва-далёка аголеныя яе ногі: спаднічка, калі дзяўчына села, зрабілася яшчэ карацейшай. Кароткая спадніца – мода. Ды і лета на двары – сярэдзіна чэрвеня. Дзяўчына, пэўна, была старэйшая за яго. Гады на два. Ня болей. І прыгожая... Стах пераканаўся ў гэтым яшчэ раз. Русявыя валасы да плячэй, вялікія вочы, крыху выцягнуты твар, сьвежая-сьвежая скура – нібы ня вечар на вуліцы, ня ноч. Маленькае вушка – дзіцячае проста. Бачыў Стах яе ў профіль і яму неймаверна моцна захацелася пацалаваць яе ў крыху прыўзьняты, бы ва ўсьмешцы Моны Лізы, куточак пульхных вуснаў. Пульхных – разагрэтых нядаўнімі пацалункамі – вуснаў.

Стах зноў заплюшчыў вочы, каб пастарацца забыць пра дзяўчыну. Апошнія тыдні ў яго былі надзвычай трывожнымі: яму трэба было здаць усе іспыты на “выдатна”, каб атрымаць павышаную стыпендыю, бо бацькі асабліва не маглі дапамагаць

яму вучыцца. Здаў, на апошнім, які быў сёнь­-ня, парваўшы троху нерваў. “Гісторыя КПСС” давалася яму з цяжкасьцю. А тут яшчэ тэма: “Роля асобы ў гісторыі”. Ніякая яна, гэтая роля, калі меркаваць па марксісцка-ленінску: усё вырашаюць масы. Ён не пага­джаўся з тым. А Аляксандр Македонскі, а Напалеон, а сам Ленін, урэшце... Масы ж – быдла, статак, хай сабе і такі абучаны, як войска ці дысцып­лінаваны, як партыя... Аднак мусіў адказваць так, як патрабаваў падручнік. Выкладчык заўважыў слабінку, раскусіў яго і крыху пазьдзекаваўся “наваднымі” пытаньнямі. Але “пяцёрку” паставіў. Стах вылецеў з аўдыторыі і адразу кінуўся на вакзал па квіток. У Менску заставацца не хацелася больш ні дня. Квіткі былі толькі на гэты – начны рэйс.

Стах расплюшчыў вочы. За вакном – цемра, суцэльная чарнота, пэўна, лес. Але калі зірнуць наперад, можна ўбачыць, як фары асьвятляюць-выхопліваюць край дарогі, як імкліва нясецца аўтобус. Белыя начныя матылькі разьлятаюцца перад ім, як адзінокія сьняжынкі. Стах вярнуў позірк у салон. Квола-жоўтае сьвятло на падлозе ледзь пазначала праход, большасьць пасажыраў спала. Чыталі яшчэ двое – бачна было гэта па сьвятле, што падала на іх зьверху. Дзяўчына таксама быццам драмала: загорнутая кніга ляжала на каленях і вялікі палец левай рукі быў у ёй закладкаю. Галаву дзяўчына паўадвярнула ад Стаха – і валасы адкрылі вушка, агалілі край шыі, тое асаблівае мейсца ў жанчын, што пад вухам – аксамітна-пяшчотнае, вабнае – гледзячы на якое, Стах заўжды нямеў, млеў ад замілаваньня, і сэрца ягонае пачынала вырывацца з грудзей...

Дзяўчына ня спала. Стах бачыў гэта па тым, як зьлёгку ўздрогвалі ёйныя павекі, па той асаблівай напрузе твару, якой не бывае ў людзей, што сьпяць. Але – як яму карцела дакрануцца да яе, нахіліцца над ёю і... Не, не, не... Трэба супакоіцца. Што тут такога. Чужая дзяўчына. Хай і побач. Чужая!.. Чужая?.. А што, калі паддацца гайданьню аўтобуса, даць волю сваёй левай назе... і прытуліцца на імгненьне да такой блізкай, такой даступнай, такой спакусьлівай нагі дзяўчыны...

І што яму гэтак далося калена дзяўчыны?.. Чым яно яго прываражыла? Што ў ім такога спакусьлівага? Блізкае, даступнае... Хіба што. Ну ты даеш! Даступнае... А па мордзе не хацеў? Але... Але – як бязвольна пагойдваецца нага дзяўчыны, крыху адстаючы ад калыханьня аўтобуса. І спыняецца ў нейкім міліметры ад ягонай нагі. Яшчэ трошкі, яшчэ... Дапамагчы? Не, не, не...

Ніколі раней не жадаў Стах нічога падобнага, хоць амаль год ад’езьдзіў у “самых сэксуальных у сьвеце” – так пісала адная газета – менскіх аўтобусах і тралейбусах, вечна перапоўненых у “гадзіны пік”. Людская хваля часта прыбівала-прыціскала яго да вабнага дзявочага цела, але ён стараўся адсунуцца, саромеўся, а тут… Колькі разоў у такіх вось начных экспрэсах ён ехаў разам з файнымі дзяўчынамі, бывала і знаёмымі, але ніколі, ніколі не апаноўвалі ім такія думкі, такое неспатольнае, нясьцерп­нае жаданьне.

Няўжо, няўжо прыйшоў ягоны час?..

Стах расплюшчыў вочы – твар дзяўчыны паружавеў, пакруглеў, быццам яна відочна паправілася. Заснула, пэўна, заснула…

І тады Стах зрабіў выгляд, што паварочваецца да вакна. Няёмка так, няспрытна. І пры павароце – міжволі! – зусім таго не жадаючы, проста па неасьцярожнасьці, крануўся сваім каленам нагі дзяўчыны...

3б.

Калі прыходзіла цемра і бабулькі, перамацаўшы бяззубымі ртамі дзённыя падзеі, разыходзіліся, сагрэтыя імі лавачкі займалі хлопцы і дзяўчаты. І распачыналі новыя гульні, у якіх ня зьмест быў важным, ня сэнс. Галоўнае, на лавачках можна было сядзець побач з дзяўчатамі, а лавачкі заўсёды былі кароткімі, мейсца ўсім не хапала – цяснота ней­маверная. Цяснота салодкая... Чутно, як тахкае сэрцайка тваёй суседкі, як дрыжыкі праходзяць па ейным целе... А можна, быццам неўпрыкмет, абняць яе за плечы, за талію – цесна ж, няма куды рукі падзець: такая дробная хлапечая хітрасьць. Дзяўчына заўважыць, сьцепанецца, крутнецца, каб адсунуцца, але – куды ж падзенешся – цяснота, і здасца...

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII