Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Дока растет, — сказаў ашаломлены гісторык.

— Не то что дока, а очень люблю читать книги по истории Украины, — спакойна і сціпла адказаў Міша.

Дзіўна, што ў такіх умовах вырас усё ж чалавек, патрэбай якога было не толькі выслоўлівацца, але і дзейнічаць.

Жыццё — прыклад мужнасці. Ды яшчэ ў гэткіх абставінах, у ліпучых кайданах з гіпсу.

Як Франко, разбіты паралюшам. Як Гейнэ ў матрацнай магіле. Але гэтыя былі мужчыны.

Хаця… вядомы ў свой час прафесар Сапежка казаў: "У мяне пры такой аперацыі пацыенты-мужчыны "вядзьмедзем" равуць, а тут слабенькая кабета сціснула зубы і маўчыць".

У гэтых кайданах, у якія яе перыядычна закоўвалі, яна няўтомна працуе і робіцца дасканалай

паэтэсай, драматургам, празаікам, цікавым і (што куды цяжэй, і мы пераконваемся ў гэтым на кожным кроку) бездакорна праўдзівым і справядлівым крытыкам і публіцыстам, значным гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, музыказнаўцам.

Музыцы яна вучыцца ў жонкі Міколы Лысенкі, вялікага кампазітара. I вучыцца так, што каб не хвароба рукі, то — яна сама казала пра гэта, — магчыма, пераключылася б галоўным чынам на музыку. I, можа, там яе здольнасці выявіліся б не меншыя, чым у паэзіі. Грала яна, між іншым, і свае творы, і імправізацыі, на жаль, не запісаныя.

У 18 гадоў яна склала дзеля сястры курс "Старажытнай гісторыі ўсходніх народаў": першабытныя людзі, свет, вядомы ім, індусы, мідзяне і персы, егіпцяне, асірыйцы і вавіланяне, фінікійцы, ізраэліты — вось яго раздзелы. Вось адкуль яшчэ вядзецца яе цікавасць да ўсходу, вось адкуль пайшлі "ўсходнія" сюжэты многіх п'ес і вершаў.

Яна перакладала сацыялістычныя брашуры, сама пісала іх па-ўкраінску або рабіла прадмовы да чужых.

Яна дзейнічала. Заслужыла добрую памяць калодзежанскіх сялян, якія ўспаміналі яе дабром аж праз шэсцьдзесят год, паверце мне. А вока на добрых людзей у простага люду вострае. Сялянка Варвара Дзмітрук, напрыклад, сярод усіх шматлікіх у тыя гады наведнікаў панскага дому ўспомніла праз 50 год "мужа, жонку і іхніх дзяцей з Львова". А гэта быў Франко з сям'ёй.

Яна змагалася на эпідэміі тыфусу. Арганізатарскай дзейнасцю і грашыма бязмерна многа памагла сялянам у неўраджайны, смяротна галодны 1891 год.

Будучы пасля смерці бацькі (а крыніцаю сродкаў была служба) чалавекам вельмі небагатым, каб не сказаць недастатным, яна, нібы ад імя невядомага дабрадзея, усё ж на свае грошы арганізавала фальклорную экспедыцыю 1908 года на Палтаўшчыну. 3 новымі тады фанографамі. Кіраўніком экспедыцыі быў выдатны музыказнаўца, фалькларыст і кампазітар Філарэт Калеса. Перад ім была пастаўлена адна задача: толькі думы і гістарычныя песні. I ў гэтым была свядомая мэта. Кожная іншая песня магла пачакаць — думы выміралі ўжо тады. А так яшчэ жылі славутыя Міхайла Краўчанка і Гнат Ганчарэнка. Нельга было адхіляцца. Было мала часу і грошай. Трэба было хоць бы на гектографе выдаць сабранае ці ў таннай літаграфіі, хоць бы рэпертуар аднаго Краўчанкі, хоць бы ў самай абмежаванай колькасці экземпляраў.

Сабрана было… два тамы. Да выдання другога Леся не дажыла. Але гэта таксама помнік ёй, вялікай выратавальніцы скарбаў.

А колькі пакут трэба было перанесці ў працэсе гэтага подзвігу, колькі звычайных для "вялікай гісторыі" зневажанняў годнасці чалавечай, колькі паганых "жандарскіх ласкавасцяў"!

Ганчарэнку, напрыклад, спяваць забараняла паліцыя, і ён, пераехаўшы жыць у Севастопаль, да сына-рабочага, ніколі не насіў з сабою бандуры. Калі ён прыехаў да паэтэсы ў Ялту, на запісы, паліцыя на прыстані ўсё ж прычапілася да яго, як да жабрака з недазволеным спосабам прашэння (галадаць дазволена, працягваць руку — дазволены спосаб, а спяваць думы свайго народа — спосаб недазволены); толькі запэўненні паэтэсінай наймічкі, што ён не жабрак, што едзе ў госці да вядомых людзей, уратавала бандурыста ад бяды. А той нават не быў падобны на жабрака: прыстойная вопратка, годныя паводзіны, велічная постаць, тонкія артыстычныя пальцы; і не толькі не прымаў грошай, але і найменшай паслугі не прымаў дарма; быў артыстам, што паважаў сваю прафесію.

Словам —

бог мой! — і там было не лепей, чым з беларускімі лірнікамі і дударамі. Царскія служкі знішчылі найбольш адметную, паэтычную, найбольш гістарычную з'яву быцця народнага.

Каму гэта трэба было?

Маці мая расказвае, што, калі яна настаўнічала, лірнікі часта праходзілі праз сяло, гралі па хатах, і яны, настаўніцы, таксама клікалі іх да сябе і дарылі, як усе, і слухалі: "Ой, спаў крумкач на магіле", і "Дароту", і "Цара Маркабруна", і "Трубу златакаваную", і "Язэпа Прыўкраснага", і "Равуць воды крывавыя", і журботную нашу "Сіротку". А я апошні раз чуў — і, магчыма, апошняга ў свеце — лірніка на кірмашы ў Оршы ці ў сорак сёмым, ці ў сорак восьмым годзе. I плакаў, як усе вакол; плакаў, можа, не столькі ад спеваў, колькі ад адчування, што прысутнічаю пры сконе чагосьці гонарнага і велічнага. Таго, што ў самыя клятыя і чорныя часы не давала згаснуць святому адчуванню, што мы гордыя і вялікія людзі, калі мы стварылі такое.

Леся Украінка і тут зрабіла подзвіг. Гэта скажа і сёння кожны, хто слухаў украінскага кабзара. Не сцэнічнага, не на падмостках, а ў звыклай, роднай яму стыхіі. Я меў такое шчасце двойчы. Праўдзівей, чуў двух кабзароў, можа, таксама ледзь не апошніх.

Аднаго чуў шмат разоў — і адразу пасля вызвалення Кіева, і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Не ведаю, ці сядзіць ён яшчэ і зараз у Пячорскай лаўры, пад старым каравым арэхам, сляпы, у памятым пінжаку, але ў бяленькай сарочцы з яркаю жычкай.

А другога — і гэта было яшчэ лепей, бо натуральная і спрадвечная была бяленькая хата пад саламянай страхою — я чуў пазней, у вёсцы па дарозе на Тарашчу.

I заўсёды, і ў адным і ў другім выпадку, не пакідала адчуванне, што прысутнічаеш пры сапраўдным, мо апошнім дзіве. I заўсёды здзіўлялі і словы, і вобразы, і гэтая манера спеву: вольны рэчытатыў, дзе фразы і словы то расцягваюцца, калі гэта трэба, то сціскаюцца. Да мурашак па спіне ўражала гэтая музычная дэкламацыя з яе раздробленым рытмам, які драбіцца ў адпаведнасці з нераўнамернымі радкамі, пазбаўленымі нават самай нязначнай, нават найменшай рытмічнай схемы, раскутымі, шырокімі, як Дняпро ў навальнічную паводку. Заплачкі, галошанне, беларускае і паўночна-ўкраінскае, — вось што гэта нагадвала. Так мне здавалася тады, так здаецца і цяпер. I пры гэтым велічным, спакойным і трагічным галашэнні, якое бандурыст выконвае, ясна ж, у міноры, нібы за валасы цябе ўздымаюць, нібы ў сэрца ўганяюць ледзяны і пякучы жах і захапленне пальцы, якія бегаюць па струнах, акампаніруючы ў мажорным гукарадзе. I гэта не дысгармонія, не дысананс, не какафонія, а, наадварот, парастак гармоніі вышэйшай.

Але подзвіг быў не толькі ў творчасці і абароне слова і песні. Ці не найвышэйшы подзвіг быў у абароне годнасці чалавека і краіны.

Калі ўвосень 1896 года цара і царыцу віталі ў Парыжы афіцыйныя колы, то некаторыя музыканты, артысты, пісьменнікі складалі ў іх гонар кантаты, здравіцы і песні. Абуралася ўся левая расійская інтэлігенцыя, але ніхто не асмеліўся сказаць слова, акрамя гэтай нядужай дваццаціпяцігадовай жанчыны.

Яна напісала і даслала ў газету "La Reform" гнеўны артыкул "Голас адной расійскай зняволенай".

"Ганьба крывадушнай ліры, ліслівыя струны якой напаўнялі акордамі залы Версаля… Ганьба вольным паэтам, якія перад чужынцам звіняць звеннямі сваіх добраахвотна накладзеных кайданоў. Няволя яшчэ больш мярзотная, калі яна добраахвотная. Ганьба вам, аўтары, калі вы блюзнерскімі вуснамі вымаўляеце імя Мальера, які калісь сваім з'едлівым глумам падточваў жахлівага волата, якога стварыў для Францыі… кароль-Сонца. Прывід гэтага караля, такі бледны напярэдадні, пачырванеў ад радасцяў, пачуўшы вашыя песні ў горадзе Парыжы, гэтым царазабойчым горадзе, дзе кожны камень крычыць: "Прэч тыранію!"

Поделиться:
Популярные книги

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

На грани

Кронос Александр
5. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
На грани

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста