Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Часамі зусім нічога не было відаць. І ўсё здавалася, што машыну заносіць і заносіць улева, некуды ў нябачны яр.

У пэўны момант здалося: гінем. Адны ў чыстым полі. Нічога не відаць, і слабы арыенцір толькі бур'яны і хмыз з правага боку (левы гіне ў снегавой імгле). Праз неіснуючыя, здаецца, шчыліны нас заносіў снегавы пыл, павольна ўтвараючы ўнутры машыны суцэльную гурбу.

За чатыры кіламетры да Ходасаў селі ў лагчыне, у якой на два кіламетры сядзеў корак з машын, занесеных снегам, і ўзрадаваліся, што не адны будзем у чыстым полі, што вакол людзі, хаця некаторыя з іх сядзелі тут ужо

пяць гадзін пры трыццаці градусах марозу і ўраганным ветры.

І не было куды ісці, бо нічога не відаць. Не знойдзеш хаты — саб'ешся і замерзнеш. Застанешся ў машыне — занясе. Заставалася капаць, адкідаць, выцягваць, хаця праз хвіліну заносіла снегам зноў і дранцвелі рукі і твар. Гарэлі ліхтары — толькі за пару метраў іх і не было відаць. Працуеш і задыхаешся і лоб расколваецца ад болю, нібы вецер разбівае яго, сцісквае скроні і чэрап.

Бягуць між машын струмяні, кідаюцца чырвоныя і чорныя чалавечыя цені. Чырвоныя агні і чырвоныя хвалі снегу. Імчыць да самага неба крывавы, пурпуровы ўраган.

Я не ведаю, на жаль, прозвішча сапраўднага героя гэтай ночы. Хтось, хто ведаў дарогу (а як яе было знайсці ў гэтым пекле — не ведаю) усё ж пайшоў у Ходасы, і не збіўся, дайшоў і прывёў не дапамогу людзей.

Раптам я ўбачыў чалавека ў расхрыстаным кажусе. Твар чырвоны, мокры. З'явіўся і прывёў бульдозеры начальнік міліцыі. Гледзячы на яго, на бульдозер і бульдазерыста ў нязмерным кажусе, я ўпершыню падумаў, што, мабыць, не прападзём, а можа і не будзем кукаваць да раніцы, прыгода таксама не з прыемных.

А пасля яшчэ адно ўсмешлівае аблічча за шклом машыны, у якую я залез сагрэццца: першы сакратар райкома Пятро Міхайлавіч Катушкін, добры, просты мужык. І з калегамі, што вярталіся з Магілёва і таксама ўгрузлі. Сядзім, значыцца, разам. Значыцца, вышэй галаву.

— Давайце ў маю машыну. Замерзнеце.

У ягонай машыне замерзнуць было цяжка: набілася ў яе аж сем чалавек. А наперадзе раўлі ў чырвона-белай імгле вялізныя, як вежы, бульдозеры, рассоўваючы снег (дарэчы, калі ехалі пасля дадому, заносы паабапал дарогі на тым месцы былі ў два-тры чалавечыя росты: словам, "наш" занос быў найлепшы, найпрыгажэйшы, самы выдатны, — ледзь не сказаў "самы прагрэсіўны", — нам пашанцавала трапіць менавіта ў такі, самы здаровы і велізарны занос).

Бурыліся снежныя вежы, узнікалі і зноў бурыліся. Першую "Волгу" "УАЗ" узяў на буксір, а за ёй паступова, у снегавым тунелі пасунуліся мы.

І яшчэ васемнаццаць кіламетраў роў падвеў і шалела неба, але гэта ўжо не было так дзіка і безнадзейна, як у мёртвай лагчыне.

А пасля ўзнік, у дзве гадзіны ночы, Мсціслаў. У глыбокім, мёртвым, буранным сне. Чорныя дрэвы прысадаў і садоў гнуліся і мялі, неба і дамы спалі ў іхняй засені пад спевы ўраганаў. Як тысячу год назад.

Чаму такі ўступ. Без яго ніхто не паверыў бы таму, што і сам я ўпершыню ў жыцці ўбачыў на свеце і больш, мабыць, ніколі не пабачу. Таму, што здарылася ў Мсціславе на наступны дзень.

А сведкі таму тыя, з кім я ў гэты дзень хадзіў па горадзе і ўсе жыхары Мсціслава.

Усе як адзін. Ад дзіцяці да пенсіянера. Ад настаўніка да дырэктара прафтэхвучылішча. Ад шафёра да сакратара, хаця яму ў той дзень зусім не было часу глядзець навокал і, тым больш, на неба.

Вар'яцкі буран мінулай

ночы паваліў слупы, абарваў і некуды занёс драты, адключыў ад электрычнасці па вобласці дзевяноста фермаў і вёсак (у раёне, здаецца, дзевяць), перакрыў снегавымі хрыбтамі дарогі, нарабіў мноства іншых бед.

І мне падумалася ў той дзень, што цяжка, вядома, адказваць за сваю душу і сваё сумленне, як гэта ўсё жыццё даводзілася рабіць мне, але адказваць за мноства рэчаў, над якімі ты часам не ўласны, таксама складана, калі ты сумленны перад сабой і людзьмі.

І яшчэ я падумаў, што паняцце міру — рэч досыць умоўная, таму што лёс часам ставіць як асобу, так і грамаду ў самы, здаецца, мірны час ледзь не ва ўмовы перадавой. Як у гэтую ноч, калі шафёр кінуў машыну з камбікормам (і правільна зрабіў, бо загінуў бы), калі абясточана ферма, а на ёй у разгары ацёл, калі сувязі з многімі пунктамі няма. А тут яшчэ з'явіўся пісьменнік: знайшоў час зірнуць на раён, пра які збіраецца сказаць некалькі слоў. І каб хаця напісаў шырокую карціну таго, што робіцца, каб хаця нешта станоўчае прапанаваў, каб хаця… пашкадаваў ці што, бо гэтаму хлебу не пазайздросціш.

Дык не, не зробіць ён гэтага. Правільна, не зраблю. Мэта не тая. А мэта мая у тым, каб расказаць усім аб малым, непрыкметным, ледзь не самым далёкім ад сталіцы раёне і паспрабаваць пасяліць у вашых душах (і ў душах усіх, хто прачытае гэта) гонар за яго, за продкаў сваіх і за сябе, якія не горшыя.

Вы робіце ўсё, каб зямля працвітала, каб край ваш быў уладкаваны, сыты, прыбраны і багаты. Я не магу непасрэдна памагчы вам у гэтым. Але я магу прымусіць вас азірнуцца.

Я магу зрабіць так, каб вы ясней убачылі прыгажосць вашай прыроды і вашых будынкаў. Я магу расказаць вам пра забытыя і напалову забытыя подзвігі і ўчынкі вашых продкаў. Пра тую прыгажосць, што яны стварылі і кнігі, што яны пісалі.

Я магу напомніць вам, Мсціслаўцы, і іншым людзям, што на многіх шляхах чалавечай дзейнасці вы былі першыя, што ваш малы горад зрабіў для прагрэсу краіны больш, чым некаторыя вялікія і славутыя гарады.

Я магу нагадаць вам, што вы людзі з мінулым, славе і мужнасці, розуму і таленту якога могуць пазайздросціць многія, і што толькі ад вас залежыць, каб гэтая слава тых, хто заўсёды ідзе наперадзе, не прапала ў будучых вяках, каб вы заўсёды былі поўныя незалежнай высокай годнасці ў кожным слове і ў кожным учынку, годнасці тых, хто ніколі не плёўся ў хвасце, хто быў і будзе ў ліку лепшых.

І, магчыма, гэтым я зраблю так, што вам будзе лягчэй жыць, што вы знойдзеце ў сабе сілу выстаяць у хвіліну, якая будзе патрабаваць ад вас мужнасці.

Бо ваш горад з найлепшых гарадоў Беларусі, бо ён малы, але вялікі. Бо вы беларускага старадаўняга кораню, людзі з адвечным глыбінным усведамленнем таго, што ўсю гісторыю вы рабілі справу жыцця (аралі і пісалі кнігі) як мага найлепш, і павінны гэта і надалей. Павінны не нейкаму дзядзю, павінны толькі сабе.

…Узыходзіла ў той дзень усё вышэй чырвонае ад трыццаціградуснага марозу сонца. І па меры таго, як яно ўзыходзіла — вочы вашы ўсё шырэй раскрываліся ад здзіўлення. І вось тут мне і патрэбныя сведкі. Бо дзіву, што ў той дзень убачыў, могуць і не паверыць. Скажуць, што выдумаў небывалае пра звычайны горад.

Поделиться:
Популярные книги

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Москва – город проклятых

Кротков Антон Павлович
1. Неоновое солнце
Фантастика:
ужасы и мистика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Москва – город проклятых

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут