Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гэтыя прадажныя тварыны рабілі выгляд, што ў асобе высокага госця яны вітаюць вялікую Расію.

"Ці вы ведаеце, славутыя калегі, што такое ўбоства, убоства краіны, якую вы называеце такой вялікаю?.. Так, Расія велічэзная, расіяніна можна заслаць аж за край свету, не выкідаючы за дзяржаўныя межы. Так, Расія велічэзная: голад, цемра, ліхадзейства, крывадушнасць, бясконцая тыранія, і ўсе тыя няшчасці велічэзныя, каласальныя, грандыёзныя. Цары нашы перавысілі цароў егіпецкіх сваім імкненнем да масіўнага. Іхнія піраміды высокія і дужа моцныя. Ваша Бастылія была нічым у параўнанні з імі. Прыходзьце ж,

вялікія паэты, вялікія артысты, паглядзіце на веліч нашых бастыльскіх цытадэляў, сыдзіце з эсград, здыміце вашы катурны і агледзьце нашу прыўкрасную турму… вялікую Расію".

Нават па адным гэтым артыкуле мы бачым, што гэтая жанчына была "свядомы свайго стану работнік…". I тысячу разоў меў рацыю Франко, калі пісаў, што яе паэзія"…гэта агністае абскарджанне таго дзікага гнёту самавольства, пад якім стогне Украіна".

Нават там, дзе Франко свядома завастраў, ён меў рацыю:

"Ад часу Шаўчэнкавага "Поховайте та вставайте, кайдани порвіте" Украіна не чула такога моцнага, гарачага ды паэтычнага слова, як у гэтай слабасілай, хворай дзяўчыны… Мімаволі думаеш, што гэтая слабасілая дзяўчына — траха ці не адзіны мужчына на ўсю навачасную, саборную Украіну".

Ужо ў нейкія дзевятнаццаць гадоў ствараюцца геніяльныя вершы, што ўваходзяць у скарбніцу ўкраінскай і светавой паэзіі. Я маю на ўвазе "Contra spem spero"(без надзеі спадзяваюся). Гэта ўжо не толькі свой стыль і адрыў ад стогнаў і жальбы ў імя мужнасці, энергіі, праклёну. Гэта большае.

Бо ў асобе Лесі Украінкі ва ўкраінскую літаратуру ўвайшло тое, чаго не хапала ў той час і ўкраінцам і нам: спалучаныя з высакароднай ідэяй інтэлігентнасць, вытанчанасць і, пры ўсёй нацыянальнай стыхіі, Сусветнасць у самым вышнім сэнсе гэтага слова. У нас гэта зрабіў Багдановіч, у іх — яна.

I ўсё гэта было як раптоўны выбух вулкана, як пякучая лава, на якой пасля так раскошна буяюць кветкі, серабрацца алівы, наліваецца вінаград.

Некаторыя крытыкі бедавалі, што праз хваробу, праз прыкутасць на доўгія месяцы да ложка паэтэса часта была вымушана кідаць паплечнікаў, жыць у аранжарэйнай атмасферы санаторыяў, на чужыне. Мы ведаем, што і яна балюча перажывала гэта.

А я думаю — і няхай мне даруе яе вялікі цень, і вялікая ўкраінская паэзія, і сама вялікая Украіна, — я думаю, што ў гэтай бядзе было і зерне станоўчага.

Уявім сабе бясхмарнае жыццё каханай, жонкі, маці. Уся энергія, уся любоў, увесь боль пайшлі б туды. Мужчына ўсё ж менш залежыць ад гэтага, а для жанчын гэта многае, калі не ўсё. Колькі паэтэс чэзла і знікала вось так, у вершах аб каханні, міласці, ружовых дзетках.

Дадзена было ёй і вялікае каханне, і сябар-муж. Але найвялікшай любоўю асталася паэзія. I яшчэ вялікая Украіна, якая без гэтай паэзіі асірацела б у страшныя тыя дні. Дні ліхалецця, прыніжэнняў, заціскання роту. Дні хлусні і турмы, бізуна і плахі.

Калі я рыхтаваў да друку "Каласы пад сярпом тваім", рэдактар моцна пакрэмзаў у адным раздзеле прамову чарнасоценнага прафесара Руніна:

— Ну, браце, гэта ўжо занадта. Ты такія ўжо страшныя рэчы гаворыш. Гэта ўжо нават абразліва.

А я гэтых рэчаў не "гаварыў". Я толькі злёгку перафразаваў некаторыя месцы з кнігі Рыціха "Пакрыўджаны край". Што гаворыцца ў ёй пра беларусаў "з абліччам, не падобным да чалавечага, з нагамі

ў выглядзе кола і незразумелай говоркай", якія "знікаюць канчаткова", — пра гэта і казаць няма чаго, тым больш што я пішу гэтыя радкі, даўно зніклы, а з фашызмам у пушчах ваявалі, відаць, таксама прывіды. Паслухаем, што ён кажа пра ўкраінцаў: "…З'яўленне… украінафільства, моцна цяпер падаграваемага аўстрыйскімі агентамі".

Гэта ён, відаць, пра Франко, Стафаніка і Кабылянскую.

"Гэтая справа, з грамадою Шаўчэнкі на чале, нейкай там операю Наталкі-Палтаўкі (адукаваны, новую кампазітарку падарыў Украіне!) і абмежаванай колькасцю фантазёраў, якія мяркуюць, што Маларосія, маларосы складаюць нешта асаблівае са сваёй нераспрацаванай гаворкаю і сваімі чумакамі…"

Вось так гаварыў высокаадукаваны дзяржаўны муж.

Гэта нам цяпер смешна. А людзям даводзілася жыць і дыхаць у такой прыбіральні і не спадзявацца на будучыню, бо "Расія можа жыць толькі з такім духам народа, як было пры царах Іаане ІІІ і Аляксеі Міхайлавічы".

Вось так…

Але досыць пра сумнае. Падамо і весялейшы прыклад. Пасля валуеўскага цыркуляра 1863 года і Эмскага ўказа Аляксандра II ад 1876 года ўжыванне ўкраінскай мовы зрабілася не толькі чымсьці падазроным, але нават злачынным. Забаронена было ў канцэртах спяваць нават нявінныя песні іначай, чым у перакладзе. На канцэрце Міколы Лысенкі ў першай палове 1864 года кіеўскае начальства, разглядаючы праграму, пастанавіла, каб тэксты песень пераклалі. Была ў тым канцэрце і такая песня:

Дощик, дощик капае дрібненько, Я ж думала, я ж думала, запорожець, ненько…

Пераклад той песні зрабіла нейкая пані.

I вось выйшаў на сцэну вядомы выканаўца народнай песні Мікола Багданаў і заспяваў гэтую песню па-французску…

У зале выбухнуў несамавіты, навальнічны рогат.

I было з чаго.

Вось так… I хто б уступіўся за галодных і паняволеных, за радзіму, каб не Тарасаў цень, каб не Іван Франко, каб не гэтая слабенькая, кволая жанчына.

Яна ніколі не была абмежаваная. Яна ваявала не толькі супроць прыгнятальнікаў, але і супроць хутарскога беспардоннага "патрыятызму", які лёкайствуе перад моцнымі, ліжа ім рукі, кідаецца ад гучных лозунгаў да халуйства і спадзяецца на цемру народную як на адзіную надзею, што народ той будзе жыць. Супроць патрыятызму галушак і світак за патрыятызм адукаванай грамады, якая, вядома, і галушак не забыла, але дайшла да вышынь духу чалавечага, культуры чалавечай. Першых яшчэ можна было б трымаць у прыгоне, хоць бы трымаючы ў цемры. Другіх — ніколі.

Час прыніжэння таксама нараджае волатаў. I шчаслівы той люд, хто ў такія эпохі мае сілу нарадзіць. Нарадзіць абарону.

Я лічу, што і ў вонкавай яе "староннасці" не было вялікай бяды. Яна ведала мэту лепей за многіх, ведала шлях да яе і сродкі дасягнення гэтай мэты як ніхто. I, можа, нават лепей, што яна была пазбаўлена часам штодзённых сварак і спрэчак, грызні груповак, лаянкі народнікаў з Грушэўскім і Яфрэмавым, а тых яшчэ з кімсьці.

Ведала шлях і мэту. Спакойна і мужна рабіла сваю справу. I блаславеннем была тая "прымусовая бяздзейнасць", на якую яна так горка наракала.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Ведунские хлопоты

Билик Дмитрий Александрович
5. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Ведунские хлопоты

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Маска зверя

Шебалин Дмитрий Васильевич
5. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маска зверя

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3