Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вызвалены дух уздымаецца некуды туды, вышэй, разам з "багамерзкімі" шкалярскімі песнямі. Цесна на зямлі, цесна ў гарадскіх мурах. Крылы яшчэ не нарадзіліся, гэта толькі прадчуванне палёту. Яшчэ шэсцьсот год будуць ваяваць, бурыць дзівосныя будынкі, душачы песню, і паліць кнігі, пакуль чалавек не вырвецца з ланцугоў.

Хай сабе стаяць на зямлі і яны, змрочныя балады Міра, Наваградка, Смалян, Ліды. 3 часам яны таксама зразумеюць, што не адной вайною жывыя балады, што мужнасць мужнасцю, але і добрым і адкрытым павінен быць чалавек. Як новы гродзенскі замак, як іншыя такія. Што з таго,

што пакуль яны служаць адзінкам. Яны прыдатныя і для ўсіх. Паэты і майстры заўсёды загадваюць на стагоддзі.

…Так, разам з песняй, прадбачачы паэзію Багдановіча, як белыя слупы дыму ў марозны сонечны дзень, устаюць на нашай зямлі шырокія снежныя палацы, якія чакаюць і вераць у той радасны дзень, калі да іх прыйдуць не адзінкі, а ўсе.

Некаторыя дачакаліся. Дачакаўся неаддзельны ад "Паланеза" Агінскага Залескі палац.

Дачакаўся замак у Нясвіжы, падобны на абдымкі белых і цёплых рук.

А колькі ж не дачакалася? Стаяць прыдатнымі яшчэ каробкамі, ляжаць камянямі.

Успомніце Старэ Мяста ў Варшаве. Яго ўзнялі з праху такім, якое яно было. Рукамі кавалі ліхтары, бо "тады" яны былі кутыя рукамі, а не адлітыя. Аднавілі па малюнках усё, нават колькасць пер'яў у крыле грыфона на партале.

Загінуў палац у Шчорсах. А людзі маглі б жыць у ім лепей, чым у хатах ці нават у некаторых буйнаблочных будынках. Разабралі ратушу і, амаль насупраць, сталі будаваць музей.

Што б вы сказалі, каб нехта кінуў у агонь "Мёртвыя душы"? Няпэўнае права на гэта меў толькі сам аўтар. Няпэўнае, бо ягонае стварэнне ўжо не было ім як асобаю.

Каб нехта кінуў у агонь Купалаў "Курган"? Дык, паверце, тое, што здарылася з каменнымі баладамі, - горшы злачын. Тысячы "курганоў" стаяць на паліцах і шалахцяць і спяваюць у руках людзей. А каменныя балады выдаюцца ў адным экземпляры. I знішчаць іх — гэта тое самае, што спаліць "Кіеўскія глагалічныя лісткі" ці "Астрамірава Евангелле". Іншых не будзе.

Скажы ты, аўтар вялікай справы, якую ты зрабіў сёння, на шчасце, на доўгую карысць усім людзям, ты, дойлід Крамлёўскага Палаца з'ездаў, ты, аўтар "Ціхага Дона", ты, творца сімфоній, ты, муляр, ты, араты цаліны, скажы мне, ці хацеў бы ты, каб гэтую справу нехта разбурыў заўтра?

Тое, што мы творым сёння, таксама будзе старажытнасцю, і па справах нашых тыя людзі будуць меркаваць аб нас.

Ці хацелі б вы ўсе, людзі, каб на ўсё, створанае вамі ў радасці, муках і поце і на радасць другім, нехта заўтра махнуў рукой і сказаў:

"Ат, мінулае. Парахня".

Вы хочаце павагі ў будучым — паважайце тых, безыменных.

Яны працавалі для вас. Яны прадбачылі вас. Яны вас — не ведаючы — любілі.

Сто пяцьдзесят год мы не можам дараваць Напалеону за полымя, у якім згарэла "Слова аб паходзе Ігара". А за знішчэнне любой каменнай балады самы горшы адказ — кінафельетон у "Фіціль".

На мурах Міра ахоўныя дошкі. Абсыпаюцца муры Міра. А ў іх, пры сціплых сродках, мог быць санаторый, Дом творчасці, музей. У старой балады зноў з'явіўся б змест, адпаведны яе дзівоснай форме і яе аправе са ставоў і зялёных паркаў.

…Адна цагліна ляжыць на маім стале. Але я аддаў бы дзесяць год жыцця, каб па адным гэтым слове аднавіць старажытную баладу.

Як кожны паэт, які любіць людзей, аддаў бы іх за поўны тэкст "Энеіды", за спаленыя раздзелы "Анегіна", за знішчаныя агнём, ненадрукаваныя вершы Купалы.

Дык будзем цаніць тое, што маем.

Адна цагліна ляжыць на маім стале, падобная на адзінае слова забытай балады…

Дыяментавы горад

Эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі

Ёсць на свеце гарады, імя якіх для твайго вуха проста сугучча. Прагучала назва, скалыхнула паветра і знікла назаўсёды ці да наступнага разу. Бо нічога за гэтай назвай для цябе не стаіць. Не чуў, не бываў. А і не буду — невялікая страта.

А ёсць гарады, звязаныя з табою нябачнай повяззю, самой музыкай свайго імя, або нечым трывалым, што вяжа з імі назаўсёды, нават супраць твайго жадання.

Ёсць для мяне некалькі такіх гарадоў на Беларусі. І адзін з іх — горад маёй маці, Мсціслаў. Тут яна нарадзілася амаль дзевяноста год назад і тут пражыла некалькі першых сваіх месяцаў. І Мсціслаў быў для мяне, з гэтай прычыны, і не свой і, нібыта, крыху свой.

Гарады, як і некаторыя людзі, чакаюць свайго адкрыцця табой. Шмат год праходзіў міма чалавека — і раптам раскрываецца ён табе ў адной размове і на ўсё жыццё.

Для мяне і майго адкрыцця Мсціслава зорнымі гадзінамі і днямі былі казачыя дні пачатку студзеня 1982 года. Расказаць — не павераць. А трэба ўсё ж паспрабаваць расказаць.

8 студзеня 1982 года, звычайная "Волга" выйшла з Мінска і накіравалася шляхам на Магілёў-Мсціслаў.

За горадам з усіх гурбаў пачалі зрывацца снежныя языкі, а потым змеі. Дуйка бегла па асфальце. Праз шэра-дымнае хмарнае неба мігцела сляпучая, размытая пляма сонца.

Сустрэчныя машыны сярод белага сонечнага дня свяцілі насустрач фарамі. Пасля хмары заснавалі сонца, лясы сярод поля, рассечаныя дарогай, як бохан нажом… І самотныя вароны ляцелі высока над лесам, невядома куды, за якім-такім харчам насустрач завірусе.

Не трэба было ехаць насустрач гэтаму. Трэба было спынiцца недзе ў вёсцы i прасiць аб начлезе, але перамагла дурная зухаватасць. I зноў мы спынiлiся ў глухiм лесе, самотным i заснежаным. I быў гэта зiмовы шлях i мары на зiмовым шляху да горада, якi сёння стаў самы важлiвы з усiх гарадоў, бо зрабiўся тваёй мэтай. Безупынны шум дрэў, ясна было i страшна было ўявiць, што робiцца ў чыстым полi.

І ўрываецца ў яго раптам настойлівае рыпенне. І цішыня. І зноў мёртва парыпвае пад ветрам нейкае дрэва. Лес скардзіцца. І над гэтым змрочным і страшным лесам кліч варон і груганоў, якія цяпер цягнулі ў лес, пад пакрыццё.

Ужо за Друццю зусім не стала відаць ані дарогі, ані зямлі, ані неба. Шалёны ўраган дзьмуў з поўначы ў трубу між Друццю і Дняпром, каб вырвацца, мабыць, недзе ля Рагачова, на волю.

У Магілёве на спуску да Задняпроўя стаялі машыны, якія не змаглі ўзабрацца на гару, а пасля ў полі ўсё часцей і часцей стала трапляцца кінутая тэхніка: трактары, краны, машыны (людзі, відаць, кідалі іх і дабіраліся да першага жылля).

Поделиться:
Популярные книги

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

На грани

Кронос Александр
5. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
На грани

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста