Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Не яе справа была біцца. Яе справа была куць і сталіць зброю, якой, урэшце, перамогуць воіны яе народа, воіны ўсіх прыгнечаных зямлі, воіны, створаныя спецыяльна дзеля таго, каб перамагаць. Слова яе ўражала, нішчыла, біла — значыць, перамагала і яна.

Нездарма Нестар Гамбарашвілі, які кватараваў у іх, на пытанне, што прывезці паэтэсе з Грузіі, атрымаў адказ: "Востры кінжал, як эмблему для барацьбы з ненавісным ворагам". Нестар замовіў той кінжал у збраяра ў Горы і прывёз.

А між тым гэта жанчына з усімі адметнымі рысамі жаночай псіхалогіі, з адметнай, арыгінальна павернутай думкай і самой лагічнасцю. Досыць прыгадаць верш "Забыты цень…". Ва ўсіх песнях Дантэ пануе цень Беатрычэ, якую ён бачыў тры разы (і на трэці — у труне),

якой ён збіраў у містычным лесе кветкі, мыў іх у водах пякельнага Стыкса, каб пасля ўскласці на раннюю магілу той, пра якую не забыў да смерці. I хто памятае Дантаву жонку, ад якой не асталося нават імя, але якая верным ценем ішла за правадыром "Італіі няшчаснай", дзяліла з ім горкі, жабрачы і цвёрды хлеб выгнання і закрыла яму вочы?

…бачу слёзы… Па тых слязах, як па расе жамчужнай, Прайшла ў краіну славы — Беатрычэ.

Тут не толькі жаночы спосаб мыслення і жаночая душэўнасць, тут яшчэ і спагада адной жанчыны другой. Мы ведаем штуршок да напісання верша, прысвечанага Вользе Ліпскай, жонцы Лысенкі, якая не магла нават насіць імя мужа, бо ўлады не давалі яму дазволу на развод, жанчыны, праклятай родным бацькам за яе крок, жанчыны адданай і мужнай, якая ўсё сваё кароткае жыццё гераічна памагала кампазітару несці яго крыж, забыўшыся нават на свой не абы-які талент.

Паэтэса, жанчына тая, знайшла ў сабе, аднак, тытанічную сілу. Бо сэрца і шчокі гарэлі ад сораму за люд так, што яна знайшла страшныя словы: славянін — раб.

…славянін 3 пакорай рукі склаў у кайданах папяровых Ды раз у раз паклоны нізка б'е Перад слупом, каронаю вянчаным… У крыві ўвесь, слязьмі твар заліло, Траістая нагайка цела крае, А ён сплятае, крадкама, сіло I брату пад нагамі раскладзе.

Народ, як сляпое зроду дзіця, ніколі не бачыў сонца, за ворагаў ідзе ў агонь і ў ваду і павадыроў сваіх аддаў катам. I, аднак, хай мы рабы

Без сораму, без гонару — хай так! А хто ж складаў той строй ваякаў мужных, Якіх сабраў пад вольны сцяг Спартак?

Тут і боль, тут і поўха народу-рабу, тут і вера ў яго.

Гэта якраз часы "Ламікаменя".

Вечны бой судзіцца гэтай жанчыне. Яна не толькі раніць, яна і атрымлівае раны. У 1897 годзе, якраз у год "Ламікаменя", яна пазнаёмілася ў Крыме з Сяргеем Мяржынскім, адным з арганізатараў "Кіеўскага саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа", а таксама і адным з арганізатараў беларускіх сацыялістаў. Saxifraga нездарма расцвіла ў той год. Парасткі сяброўства і любові прабіліся праз камень.

Усе, хто ўспамінаў Мяржынскага, не маглі гаварыць пра яго без пачуцця найглыбейшай павагі і пяшчоты. Гавораць пра глухаваты далікатны голас, пра пяшчотны, матава-белы колер твару, чорныя валасы і вялікія бліскучыя сінія вочы пад густымі бровамі. Гавораць пра мяккасць і строгую сумленнасць характару, пра тонкае разуменне мастацтва, арганічную няздольнасць прычыняць людзям боль, яркасць гераічнай думкі, гарманічны, высокі эстэтызм і альтруістычную захопленасць.

Як і яна, прыўкрасны прадстаўнік пароды чалавечай. Як і яна, асуджаны хваробай на перадчасны скон. Вялікую несправядлівасць дапусціла з абодвума жыццё. Але добра, што дало ім хоць тры з паловай гады шчасця.

Маці памерла ад сухотаў. Сын успадчыў хваробу. Леся і ён, абое хворыя, вырашылі не жаніцца. Супроць іх былі і лёс і людзі. Яго сваякі і матка паэтэсы, што хваравіта раўнавала дачку і, калі тая была ў Мінску (Мяржынскі

служыў у дзяржаўным кантролі Лібава-Роменскай чыгункі), ля ложка хворага друга, — лічыла гэта сямейным няшчасцем, якое трэба хаваць. А дачка ў гэты час крычыць у лісце да В. Кабылянскай: "Калі падумаю толькі, што я такога друга маю згубіць!.." А дачка крычыць пакутным вершам "Апантанай". Два месяцы цягнецца пакута, а потым сухотны менінгіт — і ўсё.

16 сакавіка 1901 года каменная паліца лёсу падае на гэтага чалавека. I хоць ён "прасіў памяці, а не пакут", яна хворая ад страшэннай журбы, нават хваравіта-ненармальная. Усе думкі былі засяроджаны на тым, што адбылося.

Нельга без глыбокага жалю чытаць яе лісты з тых часоў, нельга без пакуты чытаць лірыку, прысвечаную яму і ягонай смерці. Лірыку, што даходзіць да экзальтацыі амаль рэлігійнай. Бо жанчына ведала: дадзена, але на кароткі час. Дадзена, але яго чакае крыж і смерць. Калі рассыплецца руіна, што трымае плюшч, хай яна і яго пахавае пад сабою, бо нашто самотны плюшч? Калі здарыцца евангельскае дзіва і яна прыйдзе, як Магдаліна, рыдаць, што навек страціла яго, і раптам убачыць, што ён уваскрос і заззяў у славе, -

Што скажаш ты тады? Ці, можа, й ты Тады пашлеш мяне з вясёлай весткай Тваім сябрам таемным, клапатлівым, Што тройчы адракліся ад цябе? I пакуль я, не цямячы ад шчасця, Па людзях шчасця панясу навіны, Ты пойдзеш панаваць у новы край, I рай ты на зямлі збудуеш новы Дзеля сябе і тых, каго паклічаш. Ці будзе ж месца там для Магдаліны? Мне ўсё адно, абы ўчыніўся цуд!

Відавочныя, нечалавечыя рыданні раздзіраюць горла і кожны радок.

То што ж, няхай не зрушу я нічога, Сарваўшыся ў бяздонне, ў забыццё, Абы не зраніла так смерць мая нікога, Як зраніла мяне маё жыццё.

У кожным успаміне б'ецца:

Я тут, я тут заўжды, я ўсё з табою.

У кожнай думцы дакор:

Не захацеў мяне ўзяць, тут пакінуў мяне на старожы.

У кожным выгуку жаданне канца:

Знямела сэрца. Шчаслівейшай доля Была тым лыцарам, з сядзельца збітым, — Па праву даўняму, была ім воля Гукнуць: "Забі мяне!.." — і быць забітым.

Тры гады спатрэбілася ёй, каб сяк-так ачуняць і аджыць да новага жыцця. Магчыма, цяжар гэтага навакольнага жыцця і ўваскрасіў яе. Занадта вялікая была б ад духоўнай яе смерці радасць усялякай погані, якая буйна і дробна помсціла ёй і ўсім яе годным сучаснікам за гордую незалежнасць, талент і вальналюбства. Помсціла цкаваннем, незаможнасцю і нават простай галечай, помсціла забаронай дзесяткаў лепшых вершаў, такіх, як "Дым", "Fiat nox!" ("Хай будзе ноч!"), "Анёл помсты", і нават паэм.

Адзін за адным з'яўляюцца драматургічныя творы пісьменніцы: "Блакітная ружа", "У пушчы", "Апантаная", "Вавілонскі палон", "Касандра", "На руінах", "Тры хвіліны", "Асенняя казка", "У доме работы…", "Руфін і Прысцыла", "Айша і Махамед", "На полі крыві", "Іагана, жонка Хусава", "Баярыня", "Адвакат Марціян", "Оргія і найлепшыя, на мой густ", "У катакомбах", "Каменны гаспадар", "Лясная песня" — магчыма, вяршыня ў жанры вершаванай драмы.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Ведунские хлопоты

Билик Дмитрий Александрович
5. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Ведунские хлопоты

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Маска зверя

Шебалин Дмитрий Васильевич
5. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маска зверя

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3