Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Педант! Яму кляніся на паперы, А слову гонару — ніякай веры! Між тым цыдулкі мне — не ўказ, Калі я сам ахвотна лезу ў нерат. Жыццё цячэ сабе наперад, Дык, можа, сплыў даўно распісак час? І, можа, слова — дурасці прыкмета? Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта. Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору, Каму не боязна з ахвяр пачаць: Людзей палохае не вынік дагавору,— Палохаюць пергамент і пячаць. З пяра зляцеўшы, слова памірае, Яно — як плоць бяздушная, нямая, А сілу толькі воск ці скура мае. Кажы,Мефістофель
Як можаш ты такую ахінею У балбатню ўплятаць сваю? Любы шматок паперы адарві І падпішыся кропелькай крыві.Фаўст
Ну, добра, пане чорт, уважу Цялячую датклівасць вашу.Мефістофель
Кроў — гэта ж адмысловы сок.Фаўст
За пакт не бойся, ім я даражу, Майго жыцця ён вынік, слушны крок, І я не каюся, што прадаю душу. Дарма паказваў нораў я амбітны, Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў. Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвы І не адкрыў сакрэт прыродных з’яў. Разладжаны строй думак і разбіты, І я навукамі па горла сыты. Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы: Я свой запал суцішваць буду, Да чараў сквапны і гатовы Таемнаму аддацца цуду. Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод, У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды, Няхай і боль, і радасці турбот, Няхай удачы і нягоды Плывуць бурліваю ракою! Шукальніку — няма спакою!Мефістофель
Не буду абмяжоўваць вашых мэт, Ласуйцеся чым хочаце ў ахвоту, Лавіце момант асалоды з лёту, Бярыце ўсё, што пасылае свет,— Не трэба толькі быць разявай.Фаўст
Не мне здавольвацца імгненнай славай, Я не жадаю танных асалод. Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот. Я не замкну сваіх грудзей для болю, Што гадавалі прагу да пазнання, І перажыць сабе дазволю Ўсе нечаканасці наканавання, І чалавецтва змеру ўласным духам, Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам, Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладу І разам з ім пайду да заняпаду.Мефістофель
Я гэты харч ем, чалавеча мілы, Тысячагоддзямі — дай веры мне: Ніхто яшчэ з калыскі да магілы Той хлеб ацеслівы не пракаўтне. Суцэльнасць тая, што цябе чаруе,— Уласнасць бога аднаго. У вечным бляску ён адзін кіруе, Нам — вечны змрок дастаўся ад яго, А вам — без вечнасці дзень з ноччу.Фаўст
І ўсё ж ад мэты я сваёй не збочу!Мефістофель
А што ж, я вам ахвотна веру, Хоць страх турбуе ўсё адно: Жыццё кароткае не ў меру, Мастацтву ж краю не відно — Пара вам гэта знаць даўно. Такія мары толькі для паэтаў. Няхай пясняр лунае як найвышай І значнасць слынных запаветаў На вашым гордым чэрапе запіша: Адвагу львоў, Імпэт і грацыю аленя, Іспанца агнявую кроў І скандынаўскую настойлівасцьФаўст
Тады хто ж я, калі карона Маіх жаданняў і надзей На галаву маю ўпадзе Па ласцы спрытнага патрона?Мефістофель
Ты быў і будзеш сам сабою. Хай ты вясёлы, хай ты хмурны, Надзень парык, абуй катурны — Усё адно ты будзеш сам сабою.Фаўст
Людскога духу скарбы я збіраў дарма, Стараўся марна імі ўсцешыць сэрца — Імпэту новага ў душы няма, І сіла свежая ў грудзях не б’ецца: Не ўзнёсся розумам вышэй, Ні да бясконцасці бліжэй.Мефістофель
Але ж не бачыце вы ў рэчы Сапраўднай вартасці яе. А трэба розумам далегчы — І ўжо яна карысць дае. Ты маеш ногі, рукі, зад, Жыві, паплёўваючы ўгору, І карыстайся ўсім падрад, Сабе не робячы дакору. Тры пары жарабцоў запрог — Іх сілай ці ж не я ўладаю? Два тузіны здаровых ног Замест сваіх уласных маю. Глядзі на рэчы весялей! Развагі прэч! За мной смялей! Скажу табе: разумнікі ўсе вашы — Як тое быдла; ўлева-ўправа Злы дух іх водзіць па стаптанай пашы, Хоць навакола свежая атава.Фаўст
З чаго ж пачаць мне?Мефістофель
Свет багаты. Хадзем, пакінь свае пенаты: Не бачу сэнсу ў тым, каб ты Капаўся ў сметніку лухты. Сусед пузаты ў вашым кабінеце Няхай вучонае зграбае смецце Ў парожнія галовы блазнюкоў. Адзін такі ў размовах споры — Таўчэцца, чую, тут у калідоры.Фаўст
Я да сустрэчы гэтай не гатоў.Мефістофель
Чакаў так доўга ён. Хлапца Шкада пакінуць без слаўца. Ану, давай сваю мне шапку і хламіду, Адзенуся — і за цябе я выйду.(Пераапранаецца.)
Цяпер майму даверся спрыту! Спектакль наладзіць — мне не праца! Займу яго, а ты ідзі збірацца.Фаўст выходзіць.
(Мефістофель у адзенні Фаўста.)
Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх. Дух адмаўлення, тлену і хлусні, З дарогі розуму ахвяру адкасні Прынадамі зласлівасці і здрады. Сюды да Фаўста лёсам я пасланы; Малым уцехам ён не рады, Удалячынь імкне, як апантаны. Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні, У свет мізэрны, пошлы, ніклы, Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы, Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні, Каб ты, дзівак несамавіты, Уяўнай ежаю быў сыты; Каб, як апошняй літасці, благаў Збавіцельніцу-смерць і не канаў. Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы — Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.Поделиться:
Популярные книги
Начальник милиции. Книга 5
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Папина дочка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АллатРа
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
Золушка вне правил
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
На Ларэде
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Лучше подавать холодным
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Крестоносец
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29