Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

І праўда ж — плоцкая натура, Ні звання духу тут, усё — дрэсура.

Вагнер

Калі прайшоў сабачыя навукі, Мужам вучоным дасца ў рукі; Відаць адразу: гадунец шкалярскі, Бадай што, варты нашай ласкі.

Ідуць пад гарадскую браму.

Кабінет{20}

Уваходзіць Фаўст з пудзелем.

Фаўст

Пакінуў нівы я, паляны У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы. Усе спакусы і ўсе звады З сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады І рады зноў зямной любві. Пакінь
скуголіць, пудзель, супакойся!
Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог? Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа Твая была мне весялосць, Дык тут, няўрымслівы мой дружа, Будзь як жаданы і спакойны госць.
Калі ў пакоі цесным гэтым Праменьчык цемру разграбе, Узняты ў высі духам светлым, Ты быццам спазнаеш сябе,— Выходзіць розум з укрыцця. І я тады, цяплом сагрэты, Няўтольна п’ю з крыніц жыцця! Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі, Якія сэрца грэюць, не павінны Заглухнуць у выцці звярыным. Мы ведаем, што людзі ад дакукі З вялікіх ісцін строяць кпіны І вельмі часта могуць самі На іх накідвацца ліхімі псамі. Ой гора мне! Хоць маю сілу волі, Але ці ж гэтага даволі? Чаму павінна высахнуць крыніца? Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца? Не! я дасведчаны няблага: Каб недастачу ў шчасці замяніць, Мы звышзямное вучымся цаніць; Наканавана ж нам да чыстай праўды прага, Што выяўляецца на гэтым свеце — І толькі ў Новым Запавеце. Дык разгарну ж той кнігі першароднай Святы арыгінал І, ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.

(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)

Напісана: «Было спачатку Слова{21} Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару зашмат,— Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай. «Была спачатку Думка!» — Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,— Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку Сіла Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не Сілай творыцца быццё. Чакай, — мо Воля, Розум, Дзеянне, Парыў? Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!» Пудзель, калі застаешся са мною, Не скавычы, дай спакою; Не пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты,— Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч! Што раптам бачу тут? Нібыта здань залезла ў кут. ЦІ праўда гэта? Сон? Расце мой пудзель, страшны ён! Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона{22} напаўсатане!

Духі (на калідоры)

З нашай хеўры чорт У пастку ўлез, як хорт! Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы! Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз!

Фаўст

Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох{23}! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй! Той, хто ліхія Чатыры стыхіі Не заклінае, Той і не знае Ні ў духаў пакоры, Ні ў свеце апоры. Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна! Зоркай ляці, Сільфіда! У дом свяці, Incubus! Incubus! Выходзьце, — змацуем саюз! Ніводная не выйшла З праклятага выжла. Ляжыць ён, ашчэрыўшы іклы, Здаровы, жывы, непаніклы. Усцішу ўсё роўна Я сілай чароўнай. А
ці не з пекла,
Пачвара, ты збегла? Што ж, тады, можа, Знак гэты паможа{24},— Біч вашай хеўры!
Шчэцце тапырыцца, вырачыў зеўры! Пахіба, страшыдла, Пякельнае быдла! Той знак — Хрыстовы, Той знак — суровы, Знак божае ўлады, Святое спагады! Думаў, што пудзель, аж ён Вырас, раздаўся, як слон, Кут засланіўшы і печ, Хоча туманам расплыцца, Сіліцца вырвацца прэч. Не, я прымушу пачвару скарыцца! Гнеў мой — магутны, пагрозы — не жарты! Полымем знішчу, шаленец упарты! Не чакай — Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага!{25} Не чакай — Пакуль буду вымушан я да сабакі шалёнага Найлепшы з усіх маіх сродкаў ужыць!

Туман рассейваецца, і з запечка выходзіць Мефістофель, апрануты вандроўным шкаляром.

Мефістофель

Навошта гвалт? Я рады вам служыць!

Фаўст

Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты!

Мефістофель

Салют, васпане! Проста ў жар Мяне кідаюць вашы жарты.

Фаўст

Скажы імя сваё.

Мефістофель

Як можа той, Хто пагарджае думкай, словам, Хто зазірае ў сутнасць, верачы замовам, Цікавіцца такой лухтой?

Фаўст

Імя звычайна добра кажа, Дзе крыецца ўся сутнасць ваша: І вельзевул, і загубіцель душ, мой пане, І проста шарлатан з яго прагляне. Дык хто ж ты?

Мефістофель

Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой.

Фаўст

А сэнс які! Утойваць недарэчна!

Мефістофель

Я — дух, што адмаўляе вечна! І маю рацыю, бо ўсё жывое ў свеце Ператвараецца ж у смецце, То лепш няхай яго б і не было. А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.

Фаўст

Назваўся часткай, а стаіш тут цэлы.

Мефістофель

Сказаў вам праўду я; ваш свет здурнелы, Ваш недарэчны чалавечы род Вы лічыце за цэласць і аплот. Я частка часткі, што калісь Усім была, Я частка цемрадзі — прычыннасці святла, Святла пыхлівага, што з самага пачатку Перамагчы імкнецца цемру-матку, Ды ўсё ж не знае, колькі б ні хацела, Адмежавацца як ад цела; Яму заўсёды цела стрэміць шлях, Паверхня цел і іх адбітак — Яго аснова і здабытак, А цела смерць — ягоны крах.

Фаўст

Цяпер мне прынцып твой даволі ясны: Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны, Пачаў кусаць кавалкамі яго.

Мефістофель

І праўда, ў цэлым не здабыў свайго. Дурное Нешта — свет і людзі ў ім,— Спрадвек ваюючы з Нічым, Зважаць не хоча на ліхоты, жахі, Пад корань рэжа ўсе мае замахі. Пажары, буры, перуны грымяць, А мора і зямля стаялі і стаяць! Праклятаму людскому зброду Усе мае наскокі не на шкоду. Здаецца, столькі я ў магілу звёў, Ды новыя народжваюцца зноў. Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!) І парасткі жыцця растуць памалу З зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад, і цяпло. Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.

Фаўст

На свет гармоніі, які Кіруе ўсім жывым здаўна, Дарэмна, чэрствы сатана, Узносіш грозна кулакі! Шукаў бы іншае задачы, Хаосу выпладак лядачы!

Мефістофель

Падумаю над вашым сказам, Але пра тое іншым разам! Цяпер дазвольце кінуць вас.

Фаўст

Нашто пытацца, ў добры час! Знаёмства я не пазбягаю. Наведвай, маючы патрэбу, Акон, дзвярэй не замыкаю — А не — і комінам не грэбуй!
Поделиться:
Популярные книги

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16