Фаўст
Шрифт:
Пяты рамеснік
Свярбіць кулак? Наўме — распуста! І вечна вабіць да крыві! — Я не пайду з табою, не заві!Служанка
Давай лепш вернемся дамоў.Другая
Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.Першая
Што мне за ўцеха? — будзе зноў Ён ля цябе круціцца болей: То ціхім крокам, то падскокам, А мне ваш флірт вылазіць бокам!Другая
Не бойся, будзеш не адна ты — З ім прыйдзе той другі, чубаты.Студэнт
Глядзі!Дзяўчына-мяшчанка
Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр! Аж сорамна глядзець на іх, калі Так да кухарак ліпнуць, а маглі З дастойнымі, з больш вартымі кахацца.Другі студэнт (першаму)
Чакай, там ззаду дзве паненкі, Надзеўшы новыя сукенкі, Перабіраюць ножкамі; адна — Мая суседачка, яна — Тугі маёй прадмет, майго запалу — Прыстроімся да іх памалу?Першы
Памалу? Не! Давай хутчэй! Бяжым! Бо красачка ўцячэ. Рука, якая ў працы агрубела, І лашчыць лепш, і горне больш умела.Мешчанін
Я бургамістру нашаму не рады. Як толькі ён дарваўся да пасады, Парадкі новыя, свае, завёў, Падаткі новыя прыдумаў. Людзі, Палёгкі не было вам і не будзе: Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.Жабрак (спявае)
Шаноўныя паны і пані, Ніхто ў галечы з вас не рос. Хай вас крануць мае рыданні, Хай вас кране мой горкі лёс! Хай чэрствасць сэрца не астудзіць, Хто дасць — здабудзе болей той. Дзень свята гэтага абудзіць Шчадроты ўсе душы людской.Другі мешчанін
На свята ці ў нядзелю мне прыемна Паслухаць гутарку аб сварках, войнах, Што ў Турцыі тамтэйшай неспакойна, Што людзі недзе рэжуцца ўзаемна. Сядзіш сабе з тым куфлем пад акном, Глядзіш — па рэчцы праплываюць баржы, А ўвечары ідзеш да жонкі ў дом, Спакойны, мірны і спаважны.Трэці мешчанін
Якраз і я так думаю, суседзе: Хай б’юцца, душацца, наліха, Хай дагары нагамі ўсё паедзе, Абы — у нас было ўсё гладка, ціха.Старая (дзяўчатам-мяшчанкам)
Ай, расфуфыры, ай, чапуры,— Ад кавалераў горда вернуць пысу, А самі ледзь не вылезуць са скуры: Не поп — не прыбірайся ў рызу.Дзяўчына-мяшчанка
Бяжым адсюль! Баюся я, Агата, Каб не ўракла вядзьмарка спадціха, Хоць мне яна яшчэ да свята Наваражыла жаніха.Другая
І мне майго паказвала ў крышталь — Не хто-які ён — станісты ваенны! Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны і дарэмны.Салдаты
Вежы высокія, Вымураваныя. Чуйныя, зоркія Мы — чараваныя. Крэпасці цвёрдыя Войскам узяты! Хочуць салдаты Славай упіцца! Гучнымі трубамі У бітвы зазваныя. Цяжкімі згубамі Мы гартаваныя. Ласкі жаноцкія, Бітвы і страты, Радасці плоцкія — Знаюць салдаты. Хочуць салдаты Славай упіцца, Замкі, дзяўчаты МусяцьФаўст. Вагнер.
Фаўст
Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкі Пад ветразем добрай красуні-вясны — Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны. Сівая зіма баль спраўляе кароткі Між горных уцёсаў і змрочных цяснін. Адтуль яна, лютая, злосна яшчэ Вятрыскамі, колкаю снежнай парошай Па ніве ўзрунелай і пашы сячэ, Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай. Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята, Прыродзе і людзям аднолькава — свята. І хоць не цвітуць ні лугі, ні палі, Дык людзі затое паўсюль расцвілі. Глянеш з гэтае гары На вароты, на муры — Як са змрочных тых варот Валам валіцца народ! Сагрэцца пара, разгавецца з паста, Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста. І самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта. З хацінак закураных, нізкіх, гнілых, З майстэрань і крам, ад катла і карыта, З гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых, Ад працы натужнай, халоднай галечы, Ад нудных, уедлівых хатніх турбот, Ад змрочна-ўрачыстай царкоўнай пустэчы Спяшае на ўлонне прыроды народ! Ты бачыш, як люд па раздольнай даліне Расплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюць І як на рачной на паводкавай плыні Вясёлыя лодкі гарэзна снуюць. Апошняй лодка адплывае, Нагружаная цераз верх. І на сцяжынках гор лунае Залівісты, свавольны смех. Бруіцца гоман на паляне, І залівае радасць луг; Я ведаю, — там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух.Вагнер
Мне, пане доктар, не на шкоду Вандроўкі нашыя пяшком; Але, на вашым месцы, зроду Не знаўся б з грубым мужыком. Варожыя іх песні, танцы, Іх скрыпкі, кеглі, карагод; Як чэрці ў пекле галадранцы, А вы мне кажаце — народ!Сяляне (пад ліпаю; песні, гулянка)
На фэст прыбраўся раз пастух: Надзеў каптан і капялюх — Апошні шык, дый годзе! Пад ліпаю людзей-людзей!.. Музыкі, смех — аж дол гудзе! А смык той чортам ходзе! Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І га-га-га! Хлапчына ў гурт бачком-бачком — І дзеўку злёгку плечуком Штурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах! А каб ты скіс, а каб ты спрах! Не адварочвай пысы!» Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І ого-го! Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — у круг! І — дайце ж рады пары! Гараць іх шчокі, нібы мак, Рука ў руцэ — агонь юнак! …Сукенкі, локці, твары… Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І гы-гы-гы! «Вам толькі б грэцца ля спадніц, Я знаю вас — шукай дурніц! Чаго тут заляцацца!» Ён ціха ўбок! — пад струнны зык — Ад ліпы, смеху і музык! А ўподручкі з ім… цаца! Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І хі-хі-хі!Стары селянін
Пан доктар, вы вучоны муж,— Тым болей радуемся мы, Што не пагрэбавалі зноў Прыйсці да нашае гурмы. Найлепшы кубак падаём: І асвяжальны наш напой Няхай патоліць смагу вам, Няхай у сэрца лье спакой,— І кропель колькі ў гэтым шкле, Хай столькі дзён вам бог пашле!Фаўст
За гонар дзякую. Я п’ю За вашу дружную сям’ю.Поделиться:
Популярные книги
Мастер 5
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Нагибатор на танке
1. Нагибатор на танке
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мастер 9
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний реанорец. Том VIII
7. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Внешники
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Герцог и я
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Тверской Баскак. Том Третий
3. Тверской Баскак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00