Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Я ў справах смерці вам не радца.Фаўст
Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.Мефістофель
Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.Фаўст
А ты шпіён, чужыя любішМефістофель
Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.Фаўст
Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Мае пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, З якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі, Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце! Пракляты будзь і ты, Мамон{29}, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў І больш за ўсё — майму цярпенню!Хор духаў (нябачна)
О гора! О гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам Узнесці руіны наверх! Мы плачам. Наймагутнейшы З мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі У сэрцы сваім! Ідзі Новым шляхам па ім! Уваскрэсні У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.Мефістофель
Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды. З гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою, Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода І выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай.Фаўст
А чым жа я сплачу табе?Мефістофель
Дарэмны клопат, пачакаю.Фаўст
Карыслівасць чарцей я добра знаю — Не зробіць ласкі мне ваш брат. ЯкаяМефістофель
Хачу быць тут табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы там спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.Фаўст
Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет. Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць; Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ёй і ўручу сябе і запавет. Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.Мефістофель
Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной! Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы.Фаўст
Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, І дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, Ці дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.Мефістофель
Не страшны мне такі заказ, Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — І разгарыцца апетыт.Фаўст
Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш, — дагаджай І падмані спакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.Мефістофель
Давай!Фаўст
Прашу! Калі імгненню я скажу: «Цудоўнае, спыніся! — панясу З сабой у вечнасць я тваю красу!» Хай гэта будзе мой апошні кліч! Тады я твой! Закуй у кайданы! І пад хаўтурныя званы Пі сатанінскі магарыч, Са службы звольнены ў мяне. Апошні раз гадзіннік мой праб’е І спыніць пошукі мае.Мефістофель
Падумай лепш, бо чорт не абміне Умовы нагадаць твае.Фаўст
Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту, Бо вераломствам я не ўмею жыць. Калі на рост не выстарчыць мне гарту,— Тады і чорту я гатоў служыць.Мефістофель
Ад сёння я, мой любы эскулап, На ўсіх тваіх гулянках верны раб. Але для пэўнасці слугі Скрамзоль пісульку, дарагі.Поделиться:
Популярные книги
Начальник милиции. Книга 5
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Папина дочка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АллатРа
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
Золушка вне правил
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
На Ларэде
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Лучше подавать холодным
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Крестоносец
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29