Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Уваходзіць вучань.

Вучань

Прабачце, што прыходжу рана З павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.

Мефістофель

Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца?

Вучань

О, я хачу да вас прасіцца. З сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк; Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучыцца ў вашай школе.

Мефістофель

Тады візіт як нельга больш дарэчы.

Вучань

Сказаўшы
праўду, хочацца мне збегчы
З муроў глухіх і з гэтае каморкі, З двара, што без травы, без дрэў, Дзе праклінаў бы лёс я горкі Альбо праз дзень-другі здурэў. Пустыя сцены, цвіль і змрок Мне думкі душаць, гасяць зрок.

Мефістофель

Нішто, прывыклі б пакрысе. Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяці Прывыкнуць з першых дзён да маці? Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе.— Так ад грудзей навукі, прыйдзе час, Ніхто не адарве і гвалтам вас.

Вучань

Прыпаў бы я да мудрасці грудзей, Але парайце мне, шукаць іх дзе?

Мефістофель

Кіруючыся ў навуковы свет, Які ж сабе абралі факультэт?

Вучань

Мне імпануе тып універсала І прыдалася б ваша дапамога: Хачу, каб думка меж не знала,— Навукі знаць хачу, прыроду, бога.

Мефістофель

Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы. Аднак прашу — без гуляў, без распусты.

Вучань

Вучобе я аддам і дух і плоць, Сябе трымаць гатовы ў чорным целе. Вы ж, думаю, не будзеце супроць Вакацый летніх, свята і нядзелі?

Мефістофель

Цаніце час найболей з усяго! Карысць бярыце поўніцай з яго. Таму ваш першы крок у людзі Collegium logicum{30} хай будзе. Там духу вашаму дадуць работы: Душу ў гішпанскія абуюць боты{31}, Каб вы пасля абачліва маглі Ступаць па сцежках думкі і зямлі, Навучаць вас, што і такі працэс, Як есці, піць, усякі траціць сэнс, Калі камандай «раз-два-тры» здавён Не вымуштроўваецца ён, Не кажучы пра думак цёмны лес, Бо фабрыкуюць іх усё адно, Як ткач на кроснах палатно, Калі сюды-туды чаўнок пускае І ніткі бердам падціскае. Так і філосаф вам дакажа, Як знітавана думка наша: Як першая спрычыніла другую, Другая — трэцюю, а тую Як у чацвёртай адшукаць, Каб вывады лагічна ткаць, І што без першай і другой Не мае сэнсу ўвесь навой. Так вучні ўсе на кроснах ткалі, Але не ўсе ткачамі сталі, Бо іншы рэч жывую спазнае — І выганяе дух жывы з яе, Усе канцы ў руках сваіх трымае, А як у вузел іх звязаць — не знае. У хіміі encheiresis naturae{32} то завецца — Так хімія сама з сябе смяецца.

Вучань

Не ўсё мне ў думках вашых ясна.

Мефістофель

О, не бянтэжцеся заўчасна: Навучаць вас рэдукаваць, Па нормах класіфікаваць.{33}

Вучань

Вам гэта ўсё як «раз-два-тры», А мне — спрабуй перавары.

Мефістофель

Каб мела добры вынік ваша праца, За метафізіку патрэбна ўзяцца, Навукай гэтай мудрай, дарагі, Вы найвастрэй адточыце мазгі. Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразу Адзець умее ў слова альбо фразу. Але хацеў бы я, каб вы спачатку Прыладзіліся да майго парадку: Пяць лекцый кожны дзень у нас, І па званку з’яўляцца трэба ў клас, І ўвесь зададзены дамоў урок Павінны знаць вы назубок, Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок, І ўсё, што ў кнізе,
слова ў слова,
Уголас паўтарайце адмыслова І перапісвайце з яе лісты, Нібы дыктуе бог ці дух святы.

Вучань

Лічу ўсё гэта зразумелым І бачу ўжо карысць умоў: Усё, што чорным запішу на белым, Спакойна панясу дамоў.

Мефістофель

Дык выбірайце ж факультэт!

Вучань

Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць.

Мефістофель

Я дастаткова ведаю прадмет, Каб у віну вам гэтага не ставіць. Законы прававой маралі Мы ад эпох мінулых атрымалі У спадчыну, нібы хваробу, Што з роду ў род усім грызе вантробу. І мы чужыя сплачваем падаткі, Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі. Дурнота мудрай стала, зло — з дабра, А што прыродным правам жыць пара, Забылі мы пра гэта, ані згадкі.

Вучань

Умацавалі вы мяне ў агідзе. Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе! За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?

Мефістофель

Баюся, тут я вам не лепшы радца. Прадмет складаны і славуты, Дзе заблудзіць за ўсё прасцей — Адрозніць лекі ад атруты Ніхто не ўмее між людзей. Вы слухайце настаўніка свайго І прысягайце словамі яго, Бо толькі слову адамкнецца брама Таго загадкавага храма, Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.

Вучань

Аднак ва ўсякага жывога слова Павінна быць рэальная аснова!

Мефістофель

Магчыма! Толькі — што шукаць турбот! Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала, Мы круцім словам дасканала; Са слоў складаюцца ідэі, тэмы, Са слоў будуюцца сістэмы, Нам слова трэба паважаць, Ні ў якім разе не скажаць.

Вучань

Даруйце, што настырна прыстаю, Але прасіць асмельваюся вас Мне думку выказаць сваю Пра медыцыну — пару фраз. За тры гады збярэш няшмат — Не абысціся, знаю, без парад, Тут без падказкі не ўладкуеш справы, Наперад ні на крок не рушыш.

Мефістофель (сам сабе)

Ну, годзе, у мараль залезлі мы па вушы ж, Вярнуся да будзённае забавы.

(Уголас.)

Дух медыцыны просты, ясны: Вялікі і малы спазнайце свет, І хай усё ідзе на лад уласны, На богам вызначаны ступіць след. Свой арганізм навукаю глуміць Няма чаго, дапытлівы мой друг, Хто ўмее момант ухапіць — Той і мастак і зух! У вас пастава ёсць, манеры, Вы храбры, спрытны, далікатны, А хто ў сябе паверыць здатны, Той стане ідалам чужое веры. Адметны такт патрэбен да кабет — Жанчынам трэба ж кавалеры! На ўсе іх «вохі», «ахі», енкі Заўсёды медык знойдзе лекі: Ім дапаможа тытул ваш, дыплом, Хоць будзьце вы асёл аслом. А ў вас ёсць нейкі ўсё ж запас. Тут нават дурню карты ў рукі: Вы возьмеце сваё за раз І з пацыенткі і з навукі — Праверце пульсік у паненкі, Пасля абстукайце каленкі, А там, прыветлівы, паслужлівы, прывабны, Абвіце спрытна станік зграбны: «Ах, ясачка, анёл нябесны, На вас гарсэцік ці не цесны?»

Вучань

Якраз, што трэба мне. Наш брат умее…

Мефістофель

Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва Жыцця заўсёды пышна зелянее.

Вучань

Я нібы ў сне! То ж гэта трэба! А ці не можа пан згадзіцца, Каб я прыйшоў яшчэ раз павучыцца?

Мефістофель

Усім, што маю, рады падзяліцца.
Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12