Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Дырэктар

Але, панове, ад дыскусій Да справы перайсці пара, Бо ў кампліментнай пацярусе Няма ні каліўца дабра. Чаго спрачацца пра натхненне! — Калі вагаешся — прапаў! А ты, паэце, у імкненне Укладвай свой святы запал І, маючы нядрэнны вопыт, Згатуй нам моцнага пітва, Не адкладаючы свой клопат,— Бо ясна ўсё як двойчы два! Не прапускай ні дня дарэмна, Хапай магчымасць за каўнер, І тое, што табе прыемна, Бяры не потым, а цяпер. Вы можаце на нашай сцэне Тварыць
без лішніх дай прычын,
Не шкадаваць на прадстаўленне Ні дэкарацый, ні машын. Хай будзе ўсё, нібы жывое: Аблокі, зоркі, небакрай, Святло вялікае, малое{3}, Вада і скалы, пекла, рай. У цесныя ўмясціце рамы Жывёльны свет і свет людскі І праз дзівосы напрасткі Ідзіце да пякельнай брамы.

Пралог на небе{4}

Гасподзь, нябеснае воінства{5}. Пасля Мефістофель.

Наперад выходзяць тры архангелы.

Рафаіл

Гучыць грымотнай песняй сонца У дружным хоры братніх сфер,{6} Спрадвеку кружыцца бясконца На свой прадпісаны манер. Магутнасць творчага гарэння Нам прыбаўляе свежых сіл, І, нібы ў першы дзень тварэння, Уражвае палёт свяціл.

Гаўрыіл

З шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, І ўсё змяняецца ў пакоры: І светлы дзень, і змрок начны. Бушуе мора, мкне на бераг, Б’е ў скалы пеністы прыбой. Зямля і мора, хваляў шэраг Праходзяць тут перада мной.

Міхаіл

На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Ўзаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот! Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром — Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, гасподзь, жывуць дабром.

Усе ўтрох

Святло гасподняга гарэння Апору, веру нам дае. І, нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае.

Мефістофель

О божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні аглядаеш зноў. І я прымазаўся да світы, Бо ацаніў тваю любоў. Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, гасподзь. Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве І з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, З дазволу кажучы, — цвіркоча І скача ўверх з травы густой І ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа.

Гасподзь

І гэта ўсё? І больш нічога? Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога. Чаго ты так злуешся на зямлю?

Мефістофель

Зямной гароты не люблю: Там
столькі слёз, што беднага народа
І чорту нават стала шкода.

Гасподзь

Ты знаеш Фаўста?

Мефістофель

Доктара?

Гасподзь

Майго слугу!

Мефістофель

О, гэта асаблівы служка бога — Не любіць харчу ён падножнага, зямнога; Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ён патрабуе з неба лепшых зорак І асалод найлепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.

Гасподзь

Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,— Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.

Мефістофель

Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»! Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу.

Гасподзь

Пакуль жыве ён, за яго душу І без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!

Мефістофель

Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы. Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, З жывым гуляць, як з мышкай кот.

Гасподзь

Калі да грэху ад святой крыніцы За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы І ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова І не патрапіш Фаўста павярнуць.

Мефістофель

Я згодзен. Не пужае ўмова. Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — І ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.{7}

Гасподзь

Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь І ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.

(Да архангелаў.)

А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, І вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.

Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.

Мефістофель (адзін)

А мне ў дзядка штораз мілей! Чаго сварыцца з ім! — Стары І чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!

Першая частка трагедыі

Ноч{8}

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Фаўст.

Поделиться:
Популярные книги

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16