Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Я філасофію вучыў, і права, І тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым І дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, Не ведаю сумненняў я, адчаю І перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры. Не маю ні набыткаў я, ні грошай, І
славы гэтак жа няма харошай —
Сабака так не мог бы жыць! І вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару,— Ці злу служу я, ці дабру,— Каб сувязь рэчаў разгадаць І тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, І перакласці іх дакладна ў словы.
О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні: Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца І вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі! Няўжо да гэтае пары Не вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады. Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! І гэта свет?! Пытаешся, чаму туга І роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло І холад нежывых касцей. Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам{9} Табе парадай не памог? Не стаў апораю? Ты там Спазнаеш без усіх свяціл І выверыш прыроды рух, Духоўных набярэшся сіл І будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў Святых не растлумачыць, не! Вы, духі, тут, з усіх бакоў! — Прашу вас, адкажыце мне!

(Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму{10}.)

Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, І кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў. Той, пэўна — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Я разумею праўду мудраца І споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы; Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!»{11}

(Разглядвае знак.)

Нішто адвольна цэласці не рве, Усё ўзаемнай еднасцю жыве! Нябеснай сілай свецяцца паўсюды Быцця крыштальныя сасуды. І сіле той няма запруды — На крылах у гармоніі чароўнай Усе часцінкі і сасуды роўны. Які спектакль! У шклянцы бура! Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура? Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца, Што моц дае і небу, і зямлі? Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма, Астудзіш вусны смяглыя, калі?

(Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.)

Другая ў знаку моц відна! О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы! Здаецца — сам я стаў дужэйшы, Палаю, нібы ад віна, І мужнасць маю ў свет ісці, Дзяліць і сум, і радасці, Цяпер мне стала ўсё адно — Перамагчы Ці з караблём — на дно! Гусцеюць хмары… Закрылі месяца святло… Мігае лямпа… чад… Праменні скачуць Над галавой…
і дзьме
Са столі жудасць на мяне, Агортвае, хапае! Я чую — Дух жаданы тут! Адкрыйся мне! А сэрца рвецца, рвецца з пут! Да адчуванняў новых Душой і сэрцам я гатовы! Я прагну адкрыцця! — З’явіся, Дух! З’явіся, Дух! Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця!

(Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)

Успыхвае барвовае полымя.

У полымі з’яўляецца Дух Зямлі.

Дух Зямлі

Хто зваў мяне?

Фаўст (адварочваецца)

Жахлівы твар!

Дух Зямлі

Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар! Нашто ж благаў, нашто прасіў, Калі цяпер…

Фаўст

О боль! Глядзець нясіл!

Дух Зямлі

Здзівіўся я: хто так упарта кліча? Хто хоча глянуць мне ў аблічча? Дай, думаю, прыму яго капрыз. І вось я тут, а Фаўст — раскіс! Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх. Дзе кліч душы? Няўжо зачах Той свет, які за доўгія гады У сэрцы выпеставаў ты, Каб потым цешыцца заўзята, Што з духамі ты стаў запанібрата! Дзе Фаўст наш горды, чый язык Данёс душы збалелай крык? Як разумець, што раптам ты Майго агню спалохаўся і твару І ўжо не хочаш стаць са мною ў пару, А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды, Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!

Фаўст

Не страшна мне! Агонь мой не патух! Я — Фаўст! З табою роўны, Дух!

Дух Зямлі

У бурах падзей, у жыццёвых вірах То — упаду, то — узлячу, То — назад, то — наперад імчу! Імкнуся я ўдаль! І жыццё, і смерць, І мора, і цвердзь — Як зменлівасць хваль! Так тчэцца на кроснах прыродных кругоў Жывое адзенне багоў.

Фаўст

Ты маеш свет і тчэш адзенне бога, Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе!

Дух Зямлі

Ты блізкі Духу, свет якога Уразумеў! Не мне!..

(Знікае.)

Фаўст (узрушана, з адчаем)

Табе не блізкі я?.. Каму ж тады?.. Богападобны вобраз я!{12} Табе не блізкі, не?..

Стук у дзверы.

О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс{13}, Прыйшоў, каб галаву мне затлуміць І ў жылы зноў атруты ўліць — Сухі праныра і падступны хлус!

Уваходзіць Вагнер у начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ. Фаўст з прыкрасцю паварочваецца да яго.

Вагнер

Прабачце, вы дэкламавалі нешта З трагедый грэчаскіх, відаць! І я не супраць у мастацтве, зрэшты, Каронаю трыумфу заўладаць. Камедыянт, хай грае вельмі ўдала, Не пераплюне кардынала.{14}

Фаўст

Калі, канечне, поп ваш не са сцэны — Такія ў нас здараюцца падмены.

Вагнер

Ах, ці не лепш утульны кабінет! З яго ў акенца мы глядзім у свет. Нібы ў падзорную трубу на неба. Дык як жа нам вучыць людзей як трэба?

Фаўст

Мастацтва без душы — не адмыслова. Калі ў яго я ўкладваю душу, То шчырым і сардэчным словам Людзям я сэрцы ўзварушу. А вы! Сядзіце, выбірайце з місак Чужыя недаедкі на булён І дзьмухайце ў даўно астылы прысак — А мо жарынкай выблісне вам ён. Не дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані — І вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрца Сваёй няшчырасцю і поліўкай з хлусні.
Поделиться:
Популярные книги

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Нагибатор на танке

Соболев Алексей
1. Нагибатор на танке
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Нагибатор на танке

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Последний реанорец. Том VIII

Павлов Вел
7. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том VIII

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Тверской Баскак. Том Третий

Емельянов Дмитрий Анатолиевич
3. Тверской Баскак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Тверской Баскак. Том Третий

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6