Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

— Што ж гэта такое? — прашаптала Людміла Антонаўна і нават правяла рукой па вачах.

— Мусіць, сон… — прамармытаў Чардун.

— Які ж гэта сон, калі прэпарат крыві ў нашых руках! — усклікнуў радыст. — Паглядзіце добра, Людміла Антонаўна, ді сапраўдны ён?

— Я ўжо разгледзела, — адказала яна. — Самы сапраўдны. Не будзем цяпер ламаць галаву над загадкай, а хутчэй зробім уліванне.

I яна з радыстам зноў пайшла да хворага. Пасля ўлівання крыві хворы заснуў спакайней. I Людміла Антонаўна ўздыхнула лягчэй. Зімоўшчыкі маглі нарэшце пагаварыць аб тым, што здарылася на іх вачах.

Але што было гаварыць, калі ніякі розум не мог бы зразумець гэткі цуд!

— Яны ж апынуліся тут не болей як праз дзве гадзіны пасля маіх радыёграм, — гадумліва

казаў радыст. — Як можна было справіцца за такі час, ды яшчэ ў завіруху? Мы самі не маглі б знайсці нават свой дом, каб апынуліся за сотню метраў ад яго… I што гэта за нябачаная машына? Адным словам, нічога не зразумееш…

— Гэта, мусіць, нейкая таемная сіла напусціла нам у вочы туману, — баязліва сказаў Чардун.

— Добры туман, калі ад яго застаўся ў руках канкрэтны прэпарат, — прамовіў метэаролаг. — Людміла Антонаўна, падумайце, можа, вы нічога не ўлівалі хвораму?

— Навука ведае, — сказала яна, гледзячы некуды ў цёмны кут, — выпадкі, калі гадюцьшацыяй бывалі ахоплены трупы людзей. Такія выпадкі бывалі. Можа, і з намі гэта здарылася? Можа, мы праз некаторы час ачуняем?.. Шчога не разумею…

Але яны не ачунялі ні сёння, ні заўтра, ні паслязаўтра. А хвораму зрабілася значна лепш.

— Ці кааапь аб гэтым каму-небудзь? Ці распытваць?.. — раіліся яны.

— Я паснрабую спытаць, — ска за ў радыст.

— Не, не! Не трэба! — замахала рукамі Людміла Антонаўна.

— Такое пытанне пасылаць па радыё… афіцыйна… Ды нас на смех падымуць ва ўсім свеце…

Замест та го кожны з іх напісаў сваім блізкім на Вялікай зямлі пісьмо з апісаннем незвычайнага здарэння. Алебольшасць адказаў зводзілася да слоў:

— Не раім піць занадта многа.

А калі прайшлі тыдні і месяцы, то і самім ім пачало здавацца, што нічога такога не было…

II

Дзед i унукі

У глухім завулку невялікага гарадка Н. за высокай агарожай стаіць стары драўляны дом на паута ра паверха: ніжні паверх з чатырох вялікіх пакояў з верандай, над ім памяшканне пад страхой, таксама з верандай. Вакол усяе сядзібы, як вартаўнікі, стаяць высокія таполі, ліпы, клёны, а ў сярэдзіне растуць старыя крывыя яблыні. Увесь дом хаваецца ў дрэвах; ціха, утульна ў гэтым кутку, і прахожых мала і праезджага рэдка ўбачыш. У гэтым доме больш як пяцьдзесят гадоў жыве стары вучоны Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. У ніжшх пакоях размяшчаецца яго сям'я, а сам ён увесь свой век праводзіць наверсе, дзе ў яго не то лабараторыя, не то майстэрня, не то музей, а дакладней — усё разам. Асабліва многа мадэляў розных дзівосных машын: нейкіх незвычайных самалётаў, дырыжабляў, ракет і такіх прыладаў, якім і назвы не падбярэш. Над страхой уздымаецца вышка, дзе знаходзіцца тэлескоп: Пётр Трафімавіч заўсёды сябраваў з нябеснымі свяціламі. Няма ў горадзе жыхара, які не ведаў бы прывабнага старога чалавека з сівой барадой і парасонам у руках. Старажылы памятаюць Пятра Трафімавіча яшчэ з часоў царызму як настаўніка гімназіі, які ўвесь свой заработак траціў на навуковыя доследы, не маючы ні ад каго ніякай дапамогі. Маладыя ведаюць дзядулю Цылякоўскага як вядомага ўсяму свету савецкага вучонага, які мае ўсе магчымасці займацца сваёй любімай навукай. Хадзілі чуткі, што ён вынайшаў розныя дзівосныя машыны, на якіх можна было ляцець на Месяц ці на Марс. Многія ў горадзе проста лічылі яго дзіваком, фантазёрам, але казалі аб гэтым без насмешкі, з любоўю.

Тыя, хто з ім знаёміўся бліжэй, больш за ўсё эахапляліся яго дабратой і чысцінёй душы. Здавалася, нішто нядобрае, што ёсць на свеце, ні разу не дакранулася гэтага васьмідзесяцігадовага чалавека. I яшчэ адна асаблівасць здзіўляла кожнага — гэта ўнутраная маладосць Пятра Трафімавіча. Не толькі сталыя, але і маладыя людзі, нават дзеці адчувалі сябе з ім. як іюўны з ооўным, як са сваім блізкім таварышам. Ішлі гады, палысела галава, пасівела барада, зморшчкі пакрылі твар, а сам ён нібы не змяніўся: такімі самымі жывымі заставаліся яго вочы, таксама блізка да сэрца прымаў ён усе з'явы жьгцця — хваляваўся за

рэвалюцыю ў Кітаі, захапляўся вялікім планам пераўтварэння прыроды, абураўся непаладкамі ў гарадскім транспарце і інтрыгамі амерыканскіх капіталістаў, перажываў чужое гора і чужыя радасть, радаваўся поспехам сацыялістычнага будаўніцтва і гаварыў пра будучае так, нібы яму яшчэ заставалася жыць прынамсі гадоў сто.

Адна толькі бяда была: такой энергіі яму хапала на гадзіны дзве-тры, а потым адчувалася патрэба адпачыць, падрамаць. Але праз паўгадзіны ці нават меней ён ужо зноў быў маладым на некалькі гадзін.

У Пятра Трафімавіча была вялікая сям'я, але дзеці даўно павырасталі і разышліся па сваіх шляхах. Яны толькі прыязджалі з сем'ямі у свой родны дом у часе водпуску. Жонка Пятра Трафімавіча даўно па мерла. Цяпер жыла з ім малодшая дачка Ніна Пятроўна з двума дзецьмі — трынаццацігадовай дачкой Святланай і пятнаццацігадовым сынам Светазарам. Бацька іх, ваенны інжынер, загінуў у часе Вялікай Айчыннай ванны, і яны перасяліліся да дзеда.

Дзед моцна любіў сваіх унукаў, цешыўся з іх. Вучыліся яны вельмі добра, дзяўчынка ў шостым клаее, а хлопчык у восьмым. Ніхто не меў ад іх ніякіх непрыемнаецяў. Яны былі цікаўныя і чыталі шмат кніг. Таму і вучыцца ім было легка. Нават можна сказа ць, што занадта многа чыталі яны кніг. Жывучы адасоблена, яны неяк адлучыліся ад сваіх таварышаў і ўвесь вольны час праводзілі ў сваім зацішным кутку разам з дзедам. Дзед пяшчотна называў іх «светлячкамі», ахвотна займаўся з імі і стараўся перадаць ім свае веды і мары. А ведаў і мараў у яго было столькі, што хагііла б на тысячу чалавек!

Прыціснуўшыся адно да адна го, стаіўшы дыхание, Светазар і Святлана слухалі яго як зачараваныя. Апавяданні дзеда пераносілі іх то ў цудоўны горад будучыні, то ў сібірскую тайгу, то на Месяц, то ў гістарычную мінуўшчыну, то на Паўднёвы полюс…

— Фантазія, — каэаў дзед, — вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Вынаходца, ствараючы новую машыну, ужо загадзя бачыць і выгляд яе і работу. Архітэктар можа паказаць нам дом, які яшчэ не пачалі будаваць. Вучоны, даследуючы праменні далёкіх зорак і планет, можа расказачь аб іх так дакладна, шбы ён сам там пабываў. Савецкі народ яшчэ пачынае ператвараць стэпы і пустыні ў багатыя, урадлівыя землі, саджае лясы, капае каналы, а вы ўжо можаце бачыць на малюнках, які выгляд яны будуць мець. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы фантазіі. Ніякія веды не могуць быць ведамі без уяўлення, гэта значыць, без той жа самай фантазіі.

У расчыненыя дзверы, віляючы хвастом, прыбег сабака і стаў лашчыцца да дзеда.

— Не перашкаджай! — строга сказаў яму дзед. Сабака лёг на падлогу, палажыў галаву на лапы

і сцішыўся, шбы зразумеў, што яму сказалі. Дзеці засмяяліся.

— Вось бачыце, — сказаў ім дзед. — Сабака, а нейкі розум мае. Слон, вядома, яшчэ болып разумнейшы. А вось фантазіі ні ў каго з жывёл няма. Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца.

Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.

— Фантазія, — казаў ён у наступны раз, — не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць, — у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя сноса бы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.

Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Попадос. Герой за компанию. Том первый

Т. Антон
1. Попадос. Герой за компанию
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Попадос. Герой за компанию. Том первый

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника