Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

I ён паказаў на дзве іспанскія шапкі-пілоткі з двума рагамі — спераду і ззаду. На канцах рагоў блішчалі металічныя кружочкі, злучаныя двума тонкімі дратамі, як антэнай, а ў сярэдзіне шапак было прымацавана некалькі спіралей.

— Для размовы?! Шапкі?! — здзівілася Святлана.

— Наэываюцца яны шапкамі, а фактычна гэта ёсць злучэнне прыёмніка і перадатчыка. Сядайце і слухайце ўважліва, штоя вам скажу. — Унукі селі супраць дзеда, і ён пачаў: — Як мы размаўляем адзін з другім? Я вось вам гавару словы, яны ідуць у вашы вушы, вушы перадаюць гэтыя словы галаве, і там мозг успрымае іх… Што ўспрымае мозг? — раптам спытаў дзед.

— Словы, — дружна

адказалі дзеці.

— А вось і не! — адказаў дзед. — Не словы, а со не іх, разумение, уяўленне та го, аб чым гаворыцца. Вуха толькі перадатчык сэнсу слоў. Глухі слоў не чуе, а калі мы нейкім чынам, мімікай, жэстамі нерадами сэнс, уяўленне, то глухі зразумее і без слоў. А калл ён не нямы, то зараз жа можа «перакласцд» гэтае разумение на словы. Напрыклад, вы паказваеце яму, каб ён зачыніў дзверы, і ён вам можа сказаць:

«Зачыніць дзверы? Зараз». Калі гэта будзе іншаземец, то ён скажа гэтыя словы на сваей мове. Значыцца, калі б мець такі перадатчык, які мог бы непаерэдна перадаваць у галаву другога сэнс вашых слоў, то вы маглі б такім чынам размаўляць з усімі народа41 Зямлі. Вы будзеце гаварыць на вашай мове, а сэнс вашых слоў будзе перадавацца непаерэдна другому: той успрыме не словы вашы, а сэнс іх і будзе адказваць ужо на сваей мове, і вы таксама непаерэдна ўспрымеце сэнс яго слоў. Будзе прыблізна такі працэс, які адбываецца пры тэлевізійных передачах: на экран без нрава до ў і без слоў (гукі і музыка гучаць асобна) перадаецца карціна, якую разумее кожны глядач, якой бы нацыі ён ні быў, і сэнс гэтай карціны кожны будзе перадаваць на сваей мове. Я знайшоў спосаб падобным чынам перадаваць другому непаерэдна і ўяўленне та го, што чалавек думае. Такім перадатчыкам і будуць вось гэтыя шапкі.

Дзед надзеў ім на галовы шапкі і пачаў размову. нукі прыслухаліся:

— Вы сказалі, што ўсё сваё вы носіце з сабой. Праўда?

— Правільна, мае мілыя светлячкі! — з вялікім задавальненнем адказаў дзед. — Я сказаў палацінску: «Усё маё нашу з сабой». Незразумелыя для вас словы да вашай свядомасці не дайшлі, а сэнс іх, які быў у маёй галаве, праз вашы шапкі дайшоў да вашай свядомасці. Значыцца, усё ў парадку. А калі вы захочаце такім самым чынам перада ць сэнс вашых слоў другому, то не забудзьцеся націснуць вось гэтую кнопку, каля левага вуха. Адыдзі, Святлана, далей, да той сцяны, націсні кнопку і скажы мне што-небудзь ціха, каб я не чуў.

Святлана адышла, націснула кнопку і нешта прашаптала. I дзед ёй адказаў:

— Ты сказала, што хочаш хутчэй ехаць. Так?

— Так, так! — закрычала Святлана і нават запляскала ў далоні.

— Ну І добра, — сказаў дзед. — А цяпер папрактыкуйцеся вы самі.— Бн утульна ўсеўся ў крэсла і задрамаў. А брат з сястрой пачалі практыкавацца.

Калі дзед прачнуўся, унукі падышлі да яго і сказал! што яны хочуць ляцець у Амерыку.

— У Амерыку? — здзівіўся дзед. — У якую Амерыку?

Цяпер ужо ўнукі здзівіліся: хіба дзед не ведае Амерыкі?

Дзед, усміхнуўшыся, зноў спытаў:

— У якую ж Амерыку?

— Ну, у гэтую самую, дзе жывуць американцы… — збянтэжана адказала Святлана.

— У Амерыцы каля дваццаці дзяржаў,— адказаў дзед, — і ўсюды жывуць американцы. Да якіх жа а меры канца ў вы хочаце?

— У Злучаныя Штаты, — адказаў Светазар.

— Так і кажыце, — павучальна сказаў дзед. — А то выходзіць, што амерыканцы-янкі заеланілі сабой усіх ініпых амерыканцаў. Дык чаму ж вы захацелі іменна ў Злучаныя Штаты?..

Дзеці пачалі тлумачыць:

— Пра Злучаныя Штаты мы вельмі многа чулі. I пішуць пра

іх больш. Там многа цікавага…

— Ну, добра, паспрабуйце, — згадзіўся дзед. — Толькі падрыхтуйцеся лепш.

— Хацелася б паглядзець Нью-Йорк, — ска за ў Светазар. — Але як да яго даступіцца? Ен на востраве, а востраў увесь забудаваны небаскробамі. Куды спусціцца, — проста на вуліцу, дзе шмат людзей і машын, ці на дах небаскроба?

— Гэта ты правильна гаворыш, — пахваліў дзед. — Хоць я і не быў у Нью-Йорку, але магу параіць вам добрую мясціну для спуску. Славутую статую Свабоды ведаеце?

— Ведаем! — дружна адказалі «светлячкі».

— Дык вось, месца каля яе запушчанае, і шкога-нікога там няма. Вы там і спусціцеся. А далей можаце ехаць па вуліцах разам з усімі машынамі. Я думаю, ніхто вас чапаць не будзе: ці мала якія машыны там могуць быць? Памятайце толькі адно: не вылазьце са свайго фантамабіля, калі вакол вас неспакойна. I яшчэ вось што: хоць вы там і нядоўга будзеце, але, каплуна, прыйдзецца дзе-небудзь плаціць грошы, дык я пастараюся дастаць для вас долараў пяцьдзесят.

Ля статус Свабоды

…Праз некалькі мінут яны апусціліся ля статуі Свабоды ў Нью-Йорку. Сапраўды, тут не было людзей. Трохі далей стаялі пакгаузы, пачыналіся закапцелыя дамы. Статуя зрабіла на дзяцей надзвычайнае ўражанне: высокая, магутная… Ля падножжа статуі валяліся нейкія скрынкі, бочкі, сярод якіх і апынуліся Светазар і Святлана.

Яны агледзеліся, ці не бачыў хто, як яны апусціліся. За бочкамі гулялі некалькі хлопчыкаў, ля пакгаузаў працавалі рабочыя. Шхто з іх пакуль што не звяртаў увагі на нашых падарожнікаў, а гэта было самым галоўным.

Але калі фантамабіль пасунуўся ад берага і выехаў на вуліцу, на яго глядзелі ўжо сотні людзей, а ззаду беглі дзеці.

— Непрыемная справа, — бурчаў Светазар. — Калі гэтак усе будуць дзівіцца на нас, то нам прыйдзецца ўцякаць.

— А ты едзь следам вунь за той машынай, — параіла Святлана. — Яна едзе хутка, і нас шхто не дагоніць.

Светазар так і зрабіў. Машына паехала ў цэнтр Нью-Йорка. Па баках пачалі ўздымацца славутыя небаскробы. Зрабілася цемнавата, як гэта бывае ў калідоры ці вузкай цясніне сярод гор. Народу на вуліцы станавілася ўсё больш і больш, але — дзіўная рэч: тут мала хто звяртаў увагу на незвычайную чырвоную машыну. Кожны чалавек кудысьці спяшаўся, быў заклапочаны сваімі справамі, кожны думаў толькі аб тым, як пражыць у гэтым чалаве чым катле, што называецца Ныо-Иоркам. А машын на вуліцы было столькі, што фантамабіль губляўся сярод іх. Машыны ішлі па баках вуліцы суцэльнай масай. На скрыжаваннях яны спыняліся, каб прапусціць бака выя машыны і пешаходаў, і стаялі досыць доўга. Тады па іх можна было б ісці, як па мосце. I ўся гэтая цясніна грымела, гула, шумела так, што ў нашых падарожнікаў галопы закружыліся. I што цікавага яны маглі бачыць? Машыны, мітуслівых людзей, вітрыны раскошных магазінаў — і ўсё. Але ў адным месцы Святлана штурханула брата ў бок і сказала:

— Глядзі, глядзі!

Светазар убачыў у вітрыне спальню: ложак, к росла, люстра і іншае адпаведнае абсталяванне. На ложку пад шаўковай коўдрай спала дзяўчынка. Раптам яна павярнулася і закінула руку за галаву.

— Жывая?! — ускрыкнуў Светазар.

Так, дзяўчынка была жывая. Голад прымусіў яе «спаць» такім чынам цэлыя дні, каб звярнуць увагу публікі на спальныя рэчы фірмы Дудль І К.

Праз паўгадзіны ўсё гэта перамяшалася ў галаве і так абрыдла нашым падарожшкам, што яны з нецярпеннем чакалі, калі скончыцца гэтая «экскурсія па Нью-Йорку».

Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Попадос. Герой за компанию. Том первый

Т. Антон
1. Попадос. Герой за компанию
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Попадос. Герой за компанию. Том первый

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника