Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Сястра штурханула яго пад бок і сказала:

— Го дзе ўжо! Чаго ты разышоўся? Не могуць жа яны зразумець усяго таго, што ты гаворыш.

Светазар павярнуўся да яе і сказаў:

— А табе шкада, ці што? Нават калі яны зразумеюць хоць два-тры словы, і тады прамова будзе карыснай. Не часта людзям з Зямлі даводзіцца выступать з прамовамі перад марсіянамі. Ну, бывайце, дарагія таварышы!

Праз хвіліну яны ўжо зноў

ляцелі даганяць сонца. Аднак дадому вяртацца яшчэ не маглі: яны не абследавалі ўсяго Марса. Яны пабывалі толькі ў Паўночным паўшар'і, а потым наведалі частку экватарыяльнага пояса. Трэба было цяпер заглянуць у Паўднёвае паўшар'е, аб'ехаць увесь Марс па экватары. Яны павярнулі на Поўдзень.

— Гэта толькі для таго, каб выканаць нашу камандзіроўку, — сказаў Светазар, — а цікавага там мы нічога не ўбачым. Калі ўлетку тут прырода горшая за нашу тундру, то чаго ж чакаць узімку!

I сапраўды, на Паўднёвым паўшар'і, дзе была цяпер зіма, карціна была такая, што і глядзець не хацелася. Тыя самыя голыя горы, бязмежныя пустыні, даліны і тундра, але ў гэты час зусім мёртвая.

— Хоць бы гурбы снегу былі, як належыць узімку, і то весялей было б глядзець. А тут толькі іней ці танюсенькі пласток снегу.

Вядома, нічога жывога ўбачыць тут нельга было, таксама як і ў Паўночным паўшар'і.

— Значыцца, тут яхі не жывуць? — спытала Святлана.

— Як бачыш, не жывуць, — адказаў Светазар. — Тым лепей, мы спакойна можам ляцець далей.

Да экватара яны вылецелі ля таго месца, дзе спыняліся мінулы раз, гэта значыць, каля другога мора.

— Пачакай, — сказала Святлана, — трэба ж і яму даць назву.

— Прапаную назваць яго Савецкім морам.

— Так і запішам, — згадзілася сястра. Падарожнікі паляцелі далей на захад. Мора мела, мусіць, тысячу кіламетраў у шырыню, а ў даўжыню значна болей. За ім пачалася знаёмая карціна — зялёныя даліны, ланцугі вялікіх і малых азёр, пустыні і горы.

Праз некаторы час падляцелі яшчэ да аднаго мора.

— Ого! — усклікнулі падарожнікі.— Гэта ўжо нават акіян!

Велічыня яго здавалася сапраўды акіянская, ды толькі надта многа было на ім нізкіх астравоў.

Стваралася ўраясанне, нібы ў часе разводдзя вада заліла вялікую нізіну. Паколькі акіян быў неглыбокі, а вялікіх вятроў на Марсе няма, то вада ў ім за ноч замерзла ўся: лёд растане толькі пад вечар, калі трэба будзе зноў замярзаць. Акіян гэты назвалі Маскоўскім,

хоць Святлана пярэчыла, што ён не варты такой назвы: шырыня яго складала тысячи дзве кіламетраў. Далей яны ўбачылі мясцовасць, якая трохі нагадвала Зялёную даліну.

— Прыпынімся, — сказала Святлана, — можа, і тут жывуць яхі.

— Ой, не! — усклікнуў Светазар. — Нам па экватары трэба праляцець дваццаць дзве тысячы кіламетраў.

Нарэшце яны заўважылі мясцовасць, якая ім здалася ўжо знаёмай. Гэта было тое месца, дзе яны ўбачылі першых яхаў. Толькі цяпер дзеці прыляцелі сюды з процілеглага боку, на той бераг возера, дзе яны першы раз бачылі яха з вязанкамі кактуса на спіне.

— Вось тут прыйдзецца спыніцца, — сказаў Светазар. — Трэба праверыць, ці захавалі яхі агонь.

Машына спынілася ля знаёмага ўвахода. Яхі мігам акружылі яе, вясёлыя, радасныя, многія з іх смяяліся.

— Значыцца, справы добрыя, — сказаў Светазар. — Агонь, відаць, не згас.

Прыемна было бачыць гэтых ашчасліўленых істотаў, але вельмі не хацелася лезці да іх у бярлогу. Тым больш, што надта рупіла вяртацца дадому.

— Ну, добра! Жывіце шчасліва, — сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.

I яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.

Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасщ Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.

— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэта к і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое жыццё ёсць. Добра і тое, што развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад су мнение каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль… пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Жена воина, или любовь на выживание

Звездная Елена
3. Право сильнейшего
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Жена воина, или любовь на выживание

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4