Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Якая пакута тут жыць! — уздыхнула Святлана, спачуваючы ўсім гэтым людзям. — Паедзем дахаты.
— Па ч акай трохі, паспееш, — адказаў Светазар. — Мы ж яшчэ Амерыкі не бачылі.
За тое іх нехта ўжо заўважыў. У часе аднаго з прыпынкаў яны ўбачылі на тратуары маладога чалавека з вялікімі чорнымі акулярамі, які старанна фатаграфаваў іхнюю машыну. Ніякай прыемнасці ад гэтага нашы падарожнікі не адчулі, але і не спалохаліся. Калі ж пасля таго, праехаўшы некалькі вуліц, яны зноў убачылі гэтага самага чалавека, то здагадаліся, што ён спецыяльна сочыць за імі. Так яно і было. Чалавек у акулярах нарэшце падышоў да іх і з самым
Светазар глянуў на сваю сястру, на якой таксама была на дзета ўжо шапка, і спытаў:
— Што ты скажаш на гэта?
Карэспандэнт убачыў, што яны не збіраюцца адразу згаджацца, і дадаў больш важкія довады:
— Усе фірмы і ўладальнікі новых машын плацяць нам за тое, што мы рэкламуем іх, а вы чамусьці задумваецеся. Тады я вам заплачу дваццаць пяць долараў за вашы адказы.
Светазар засмяяўся і зноў павярнуўся да сястры.
— Цікава выходзіць, — сказаў ён. — Нават зарабіць можна. Баюся толькі, што за мае адказы ён нічога не дасць. Але паспрабуем.
Светазар павярнуўся да карэспандэнта і сказаў:
— Прашу!
Карэспандэнт выняў з кішэні свой блакнот і задаў пытанне:
— Адкуль вы прыехалі? — затым, паказаўшы на прапелеры, дадаў:— Щ прыляцелі…
Карэспандэнт спалохаўся, што не паспее зрабіць сваю справу, і зноў спытаў:
— Адкуль вы?
— 3 Марса, — быў адказ.
Карэспандэнт збянтэжыўся, а людзі вакол яго засмяяліся. Карэспандэнт нахіліўся да акенца машыны і ціха сказаў:
— Даю пяцьсот долараў, скажыце праўду.
Да кабіны падышоў палісмен.
— Я і кажу праўду. Вось глядзіце, як мы паляцім дадому.
Светазар і Святлана знялі свае шапкі і надзелі шлемы. Цяпер яны ўжо не разумелі, што казаў карэспандэнт, а за ім і палісмен. Хлопчык пусціў у ход машыну і да канца нацiснуў тормаз. Фантамабіль ціха, плаўна пачаў уздьгмацца ўверх…
Публіка аслупянела. Карэспандэнт з блакнотам у адной руцэ і аўтаручкай у другой, разявіўшы рот, глядзеў угару. Палісмен замёр, падняўшы угару сваю гумавую дубінку. Гэты знак, які палісмен зрабіў мімаволі, спыніў на вуліцы ўвесь рух. Усё жывое ў гэтым раёне стаяла, задраўшы галовы ўверх. А там, пабліскваючы на сонцы, ціхенька падымалася маленькая чырвоная машына… Раптам палісмен замахаў дубінкай і крыкнуў:
— Хутчэй рассуньцеся ў бакі: зараз сюды екінецца чалавек! Адыдзіце хутчэй..
На процілеглым баку вуліцы на семдзесят восьмым паверсе небаскроба ледзь вызначалася расчыненае акно, у якім відаць была постаць чалавека. Мала хто мог бы заўважыць на такой вышыні і акно і чалавека ды яшчэ меркаваць, што той зараз скінецца. Але спрактыкаваны палісмен ведаў, што казаў, ён не раз бачыў такія «нумары». Праз момант уверсе пачуўся далёкі, але жудасны крык — і чалавек паляцеў уніз.
Карэспандэнт хуценька нацэліў на яго свой фотаапарат, зрабіў некалькі здымкаў і ўсміхнуўея ад за давал ьнення: яму ўсё ж такі пашанцавала — такія цудоўныя здымкі зрабіў! За адну такую фатаграфію з подпісам «Самагубца ў паветры» можна будзе атрымаць сотню долараў, а мо і болей. Ён нават не зірнуў туды, куды пляснуўся чалавек. Ды і іншыя людзі не надта цікавіліся гэтым здарэкнем — усе глядзелі ўгару. Але машына там раптам знікла, нібы растала ў паветры…
Светазар і Святлана бачылі, як кінуўся галавой уніз няшчасны чалавек. Яны закрычалі ад
Але скончыць ім размову не прыйшлося: з тракту на поўным хаду завярнула да іх машына. Адтуль выйшаў рухавы чалавек з партфелем і двое палісменаў. Убачыўшы іх, гаспадыня адразу загаласіла, за ёй пачалі плакаць дзеці. Гаспадар яшча больш нахмурыўся і чакаў.
— Сёння а дванаццатай гадзіне скончыўся ваш тэрмін, — пачаў чалавек, вымаючы з партфеля нейкія паперы. — Плацяжоў ад вас не паступіла. Значыцца, паводле закону, уся ваша ферма пераходзіць да банка. Вам дазваляецца запрэгчы каня і ўзяць з сабой неабходныя хатнія рэчы. Замест каня можаце ўзяць машыну не даражэй за сто долараў. Цяпер праверым вашу апісаную гаспадарку.
Пачалася праверка па спісу гаспадарчых будынкаў і інвентара. I тады яны заўважылі фантамабіль, які стаяў пад дрэвам.
— Гэта што за штука такая? — спытаў чалавек з партфелем.
— Ды вось падарожнікі заехалі да нас, — адказаў гаспадар.
— Гэтыя дзеці?
— Так.
— Вы іх ведаеце?
— Не.
Тады чалавек звярнуўся да Светазара і Святланы.
— Адкуль вы?
— 3 дому, — адказаў Светазар.
— 3 якога горада ці краіны? — настойваў чалавечак.
— А хіба я вам абавязаны адказваць? — ска за ў Светазар.
— Вядома, калі вы не жадаеце… але я хацеў…— замармытаў чалавек.
Затым ён адышоўся ўбок і, пазіраючы на падарожкікаў, з хваляваннем пачаў нешта гаварыць сваім.
Светазар напружана нацэліўся ў той бок сваёй шапачкай-перадатчыкам і пачуў урыўкі размовы.
— Ды гэта, мусіць, тыя самыя марсіяне, пра якіх толькі што перадавалі па радыё… Чаму яны сядзяць на гэтай ферме?.. Ці не затрымаць іх?..
— Ёдзем, Святлана, — сказаў Светазар, — не варта з імі звязвацца.
Яны селі ў сваю машыну, знялі шапкі і надзелі шлемы. Трое амерыканцаў хутка падышлі да іх і, размахваючы рукамі, пачалі нешта гаварыць. Але цяпер падарожнікі не маглі іх разумець. Машына шуганула ўверх, трое амерыканцаў з дзікімі крыкамі пакаціліся на зямлю; закрычала ад здзіўлення і ўся фермерская сям'я. Затым прыезджыя кінуліся ў сваю машыну і ва ўвесь дух паехалі назад.
Брат і сястра захацелі паглядзець на краіну з вышыкі, і Светазар затармазіў ход машыны. Пад Імі была ўсё тая ж бязмежная раўніна з пшаніцай і кукурузай. Усюды былі раскіданы такія самыя фермы, як тая, дзе яны толькі што былі. Часамі фермы злучаліся ў паселішчы, якія нагадвалі нашы мястэчкі. Сям-там былі гарады з фабрычнымі комінамі. Праз некаторы час наперадзе заблішчала шырокая рака.
— Місісіпі! — упэўнена сказала Святлана.
Яны накіраваліся ўверх па рацэ. Па ёй у верх і ўніз плыло шмат пара хода ў. Па берагах многа гарадоў з фабрыкамі і заводамі.
Ці зварочваў хто-небудзь увагу на незвычайны самалёт? Здаецца, не. Невялікая кропка ў паветры была такой звычайнай з'явай, што нікому не прыходзіла у галаву прыглядацца да яе.
Вось наперадзе паказаўся вялікі горад з цэлым лесам фабричных комінаў. Ея стаяў на тым месцы, дзе ў Місісіпі ўлівалася прытока Агайо. Спускацца ў горад падарожнікі не збіраліся: куды там дзенешся, што там будзеш рабіць?
Як толькі яны праляцелі праз горад, то заўважылі, што ім насустрач ляіхіць самалёт, ляціць ирама, шбы жадаючы сутыкнуцца. Светазар трохі адхіліўся ўбок, але тут заўважыў, што зусім блізка яго даганяе другі самалёт. Затым прайшоў день ад трэцяга самалёта зверху.