Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:
У старажытнагрэчаскiх мiфах адлюстравана "маленства чалавечага грамадства", якое ў Эладзе, паводле слоў Карла Маркса, "развiвалася найбольш прыгожа i мае для нас вечнае хараство". У сваiх мiфах элiны выявiлi выдатнае пачуццё прыгажосцi, мастацкае разуменне прыроды i гiсторыi. Мiфы Старажытнай Грэцыi шмат вякоў натхнялi паэтаў i мастакоў усяго свету. У вершах Пушкiна i Цютчава i нават у байках Крылова мы не адзiн раз знойдзем вобразы з мiфаў Элады. Калi б мы не ведалi старажытнагрэчаскiх мiфаў, шмат што ў мастацтве
Вобразы старажытнагрэчаскiх мiфаў захавалiся i ў нашай мове. Мы не верым цяпер, што iснавалi калi-небудзь магутныя велiканы, якiх старажытныя грэкi называлi тытанамi i гiгантамi, аднак мы i цяпер называем вялiкiя справы гiганцкiмi. Мы гаворым: "Мукi Тантала", "Сiзiфава праца" - i без ведання грэчаскiх мiфаў гэтыя словы незразумелыя.
Самi па сабе старажытнагрэчаскiя мiфы - народныя паданнi, якiя прыйшлi да нас з далёкай мiнуўшчыны, - поўныя паэзii i глыбокага сэнсу. Свабодалюбiвы Геракл, якi ачышчае зямлю ад страшыдлаў, смелыя адкрывальнiкi новых земляў арганаўты, Праметэй, якi паўстаў супраць бога i даў агонь чалавецтву, - усе гэтыя вобразы сталi здабыткам сусветнай лiтаратуры, i кожны культурны чалавек павiнен iх ведаць.
АРГАНАЎТЫ
Баран з залатым руном
Калiсьцi, у даўнiя-даўнiя часы, расказвалi грэкi, над горадам Архаменам праплывала высока ў небе хмара. Паветраная нiмфа Няфела (што i азначае па-грэчаску "хмара") убачыла на гары над горадам прыгожы палац з белымi калонамi i шырокiмi тэрасамi. Ёй захацелася даведацца, хто там жыве, i яна спусцiлася ўнiз, на каменныя прыступкi палаца.
Насустрач Няфеле выйшаў гаспадар палаца - архаменскi цар Афамант. Ён прывiтаў прыгажуню нiмфу i запрасiў яе ў палац.
Мiнула некалькi гадоў. У царыцы Няфелы нарадзiлiся блiзняты - хлопчык i дзяўчынка, Фрыкс i Гела. Цар Афамант радаваўся, што ў яго нарадзiлiся дзецi. У Архамене было вясёлае свята, жыхары горада цэлы дзень тоўпiлiся каля палаца, каб прывiтаць навароджаных.
Толькi адна Няфела была неспакойная i нярадасная. Яна часта пачала задумвацца, сумавала па доўгу стаяла на самай высокай тэрасе палаца i глядзела на неба. Душна, цесна стала ёй у прыгожым палацы, яе вабiла ў нябесныя прасторы, на волю. Неяк раз вечарам яна ўбачыла на небе хмары, засмяялася ад радасцi, узняслася да iх, забыўшы пра ўсё на свеце, i вецер панёс яе далёка ад Архамена.
Дарэмна плакалi ў палацы маленькiя Фрыкс i Гела i клiкалi мацi - нiмфа Няфела не вярнулася на зямлю.
Пуста i сумна стала ў палацы без царыцы. Дзецi раслi без мацi.
На той час прыйшла да Афаманта прасiць прытулку адна царэўна, па iменi Iно; яе сям'ю выгналi з горада, у якiм яна раней жыла, бацькi i родныя яе ўсе памерлi, i яна засталася зусiм адна, без даху над галавой i ежы, без анiякай дапамогi.
"Адна пайшла, не развiтаўшыся, другая прыйшла нязваная", - падумаў
Неўзабаве Iно стала гаспадыняй у палацы Афаманта. Цар пакахаў яе, i людзi ў Архамене прывыклi да яе - яна ж была не нiмфа, а гэтакi ж чалавек, як i яны. Iно была ветлiвая з усiмi, кожнаму старалася спадабацца. Яна песцiла Фрыкса i Гелу, але тыя адчувалi, што яна не любiць iх.
Потым у Iно нарадзiўся сын, а праз год - другi. Яна ўжо больш не звяртала ўвагi на пасынка i падчарыцу i зусiм перастала клапацiцца пра iх.
Мiналi гады. Афамант дужа састарыўся, i ўсе чакалi, што хутка Фрыкс стане царом у Архамене.
"Што ж будзе са мною i з маiмi сынамi, калi сын Хмары стане царом у Архамене?" - думала Iно.
Царыца вырашыла пазбавiцца ад Фрыкса, але яна ведала, што багi караюць за забойства, i не хацела наклiкаць на сябе гнеў багоў. Iно прыдумала каварны план.
Кожную вясну архаменцы засявалi свае палеткi, а насенне для пасеву атрымлiвалi са свiрнаў цара. У той год людзi, як заўсёды, прыйшлi да цара па насенне. Iно падпражыла зярняты i выдала людзям насенне, непрыгоднае для пасеву.
Прыйшла пара, i зазелянелi палеткi вакол Архамена, ды толькi не збажыной, а пустазеллем. Насенне Iно не ўзышло. У краiне пачаўся голад.
Людзi не ведалi, чаму здарылася гэткае няшчасце, i думалi, што багi гневаюцца на iх. Вырашылi папытацца ў аракула - прадказальнiка, якi мог адгадваць усе таямнiцы мiнулага, сённяшняга i будучага. Царыца Iно падахвоцiлася папытацца ў аракула, завошта разгневалiся багi. Але яна нiчога нi ў кога не пыталася i сама падрыхтавала адказ.
Вось што сказала Iно народу:
– Багi разгневалiся за тое, што ў Архамене была царыцай нiмфа Няфела, якая самавольна пакiнула неба i стала жонкай чалавека. Багi не хочуць, каб сын Няфелы стаў царом у Архамене. Забiце яго - i тады вашы палеткi будуць зноў даваць вам хлеб. Такая воля багоў.
Са страхам выслухалi архаменцы гэтую лiхую вестку. Шкада iм было забiваць нi ў чым не вiнаватага царэвiча, але людзi былi пакорныя багам. I вось прызначылi дзень, у якi ўрачыста перад усiм народам, на гары, калi ўзыдзе месяц, павiнны былi прынесцi ў ахвяру Фрыкса.
Надышоў гэты дзень. Раным-рана брат i сястра стаялi адны на высокай тэрасе палаца i сумна пазiралi на неба.
Гела абдымала брата, плакала i клiкала мацi:
– Памажы сваiм пакiнутым дзецям!
Змрочны стаяў побач з ёю Фрыкс i маўчаў - ён думаў, што мацi забылася пра iх.
Раптам далёка-далёка на чыстым небе з'явiлася хмарка. Гэта нiмфа Няфела, блукаючы па паветраных прасторах, пачула жаласны поклiч дачкi i прыляцела, каб памагчы дзецям. Хмарка наблiзiлася, апусцiлася - i мацi абняла сваiх дзяцей. Разам з нiмфай з'явiўся перад iмi баран з залатымi рагамi, з доўгай залатой воўнай.
Доктор 2
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги

Плеяда
Проза:
военная проза
русская классическая проза
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
