Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дзецi, - сказала нiмфа, - я не магу вас узяць з сабою - людзi не могуць жыць на небе. Але я дару вам залатаруннага барана. Ён пералятае цераз горы, нiбы птушка, плавае ў вадзе, нiбы трытон, i бяжыць па зямлi хутчэй за вецер. Смела сядайце яму на спiну, i ён занясе вас далёка адсюль. Верце яму. Ён пераплыве з вамi тры моры i адвязе вас у царства Ээта, сына Сонца. Ээт дасць вам прытулак i будзе вам замест бацькi. Бывайце! Спяшайцеся!
I нiмфа зноў узнялася ў неба.
Фрыкс i Гела селi на спiну залатаруннага барана, i ён панёс iх ад лiхой мачахi. Ён пераляцеў з iмi цераз горы, дабег да мора, кiнуўся
– Мацней трымайся за мяне, - гаварыў Фрыкс сястры.
Але Гела дрыжала i раптам, крыкнуўшы, выпусцiла руку брата i саслiзнула з барана ў ваду.
– Гела!
– паспеў толькi крыкнуць Фрыкс.
Але дзяўчынка ўжо знiкла ў вiры. Фрыкс заплюшчыў вочы i паплыў далей адзiн - прэч ад гэтага жудаснага месца.
А людзi потым назвалi тую частку мора, дзе патанула Гела, Гелеспонтам "морам Гелы".
Дзiвосны баран з залатым руном мiнуў другое мора i па другiм пралiве выплыў у шырокае бурнае Чорнае мора. Доўга плыў ён уздоўж берагоў, мiма чужых земляў, не падобных на Грэцыю. Нарэшце ён дабраўся да вусця вялiкай светлай ракi, што ўпадала ў мора, i далей паплыў уверх па рацэ. На беразе з аднаго боку цягнуўся густы цёмны лес з магутнымi высокiмi дрэвамi - гэта быў свяшчэнны гай Арэса, бога вайны. Удалечынi ўздымалiся ў неба вяршынi гор, укрытыя снегам. На другiм беразе ракi вiднеўся вялiкi горад - сталiца Калхiды, Ээтава царства.
Залатарунны баран вынес Фрыкса на бераг. Фрыкс увайшоў у горад i падаўся ў палац цара Ээта. Трымаючы за рог залатаруннага барана, сын Хмары прыйшоў да сына Сонца.
Ээт сустрэў Фрыкса ласкава i пасялiў у сваiм палацы. Дзiвоснага барана зарэзалi ў гонар бога Зеўса, а залатое руно павесiлi на свяшчэнным дубе ў гаi Арэса. Цар прыставiў страшнага дракона пiльнаваць дуб, каб нiхто не мог украсцi залатое руно. З таго часу пачало багацець царства Ээта. Зямля добра радзiла, i людзi жылi ў дастатку.
Падарожнiкi, якiя пабывалi ў Калхiдзе, разнеслi па ўсiм свеце чуткi пра дзiвоснае залатое руно, якое прыносiць багацце. Шмат смельчакоў з блiзкiх i далёкiх краiн марылi падацца ў Калхiду, каб хiтрыкамi або сiлаю здабыць залатое руно. Ды гэта было небяспечна i цяжка, i доўга нiхто не адважваўся на такое падарожжа.
Чалавек у адной сандалi
У Фесалii, на беразе залiва, стаяў калiсьцi багаты i прыгожы горад Iолк. Царом у iм быў стары Эзон. Малодшы брат яго, Пелiй, чалавек круты i ўладалюбiвы, звергнуў Эзона i сам пачаў кiраваць Iолкам. Эзон пакарыўся Пелiю, але не захацеў пакiдаць родны горад i застаўся жыць у Iолку як просты грамадзянiн, а свайго маленькага сына Язона ён, баючыся Пелiя, адаслаў у лес, на гару Пелiён.
На схiлах Пелiёна ў лесе жыло дзiкае племя кентаўраў. Гэта былi напалову людзi i напалову конi: у iх чалавечая галава i торс чалавека на конскiм тулаве з чатырма нагамi. Кентаўры былi вельмi лютыя i наганялi жах на мiрных жыхароў краiны, калi часам,
Але сярод гэтых дзiкiх iстот быў адзiн стары кентаўр Хiрон, якi славiўся мудрасцю. Яму i аддаў Эзон на выхаванне свайго сына.
Шмат гадоў пражыў Язон у горнай пячоры ў Хiрона. Стары кентаўр загартаваў яго цела, зрабiў юнака дужым i спрытным, навучыў яго валодаць кап'ём i мячом, адкрыў яму шмат таямнiц прыроды i вучыў яго быць хiтрым у барацьбе з ворагамi.
Пелiй цараваў у Iолку. Нiшто не пагражала цару ў падуладным яму горадзе, але нейкая трывога ўвесь час мучыла Пелiя. Часта звяртаўся ён да аракулаў-прадказальнiкаў, пытаўся ў iх, цi доўга ён будзе жыць i хто перашкодзiць яго цараванню.
Неяк раз ён спытаў у аракула, адкуль чакаць яму небяспекi.
Аракул адказаў:
– Бойся чалавека, у якога абута толькi адна нага.
Пелiй запомнiў гэта i з таго часу, сустракаючыся з незнаёмым чалавекам, перш за ўсё глядзеў на яго ногi.
Калi Язону споўнiлася дваццаць гадоў, ён адчуў сябе дужым i моцным, адчуў, што гатовы да выпрабаванняў жыцця, i захацеў вярнуцца дадому. Ён развiтаўся з Хiронам, выйшаў з Пелiёнскага лесу, спусцiўся з гары i рушыў у Iолк.
Па дарозе яму трапiлася маленькая горная рэчка, якая разлiлася ад веснавых дажджоў. Нi моста, нi нават бервяна, перакiнутага цераз рэчку, не было вiдаць. Язон прыпадняў шкуру леапарда, якая была ў яго замест плашча, i смела ступiў у ваду. Ён вырашыў перайсцi рэчку ўброд.
Раптам ён пачуў - нехта клiча яго. Ён азiрнуўся i ўбачыў: на каменi каля вады сядзiць старая жанчына i са страхам пазiрае на бурлiвую ваду.
– Памажы мне перайсцi на той бераг, - сказала яна Язону, - я ўжо даўно сяджу тут i чакаю, i нiхто дагэтуль не памог мне, старой.
Язон, не сказаўшы нi слова, узяў старую на рукi i, асцярожна ступаючы па камянiстым дне, перанёс яе цераз рэчку. Па дарозе развязалася ў яго сандаля на левай назе, i вада знесла яе. Язон выйшаў на бераг, асцярожна паставiў жанчыну на зямлю i хацеў iсцi далей, як раптам пачуў моцны, гучны голас:
– Дзякуй, Язон, я не забуду цябе!
Ён хуценька азiрнуўся, але нiкога ўжо не было каля яго. Здзiвiўся Язон i пакрочыў далей, усё думаючы, хто была гэтая старая i як яна даведалася яго iмя.
Неўзабаве Язон прыйшоў у Iолк i апынуўся на вялiкай гандлёвай плошчы, дзе было шмат народу.
Усе са здзiўленнем пазiралi на незнаёмага, маладога i прыгожага, з доўгiмi, як у дзяўчыны, валасамi юнака з плямiстай шкурай на плячах i ў адной сандалi.
Юнак пачаў распытваць, як яму знайсцi дом бацькi.
Раптам застукалi капыты, загрукаталi колы, i на плошчы ў прыгожай каляснiцы, запрэжанай цудоўнымi фесалiйскiмi коньмi, з'явiўся ўладар Iолка Пелiй. Натоўп расступiўся, i Язон застаўся адзiн перад каляснiцай цара. Пелiй увесь задрыжаў, калi ўбачыў перад сабой чалавека, адна нага ў якога была абута, а другая босая.
Цар спынiў коней i спытаў, нахмурыўшыся:
– Скажы, хто ты, адкуль ты родам i што табе трэба ў Iолку?
– Я не чужынец тут, - адказаў Язон, - я нарадзiўся ў Iолку. Я сын цара Эзона i прыйшоў вярнуць назад царства майго бацькi, якое ў яго адабралi сiлком. Пакажыце мне дом майго бацькi, я хачу хутчэй яго ўбачыць.
Доктор 2
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги

Плеяда
Проза:
военная проза
русская классическая проза
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
