Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Наблiжаючыся да зямлi, яны ўбачылi бедныя хацiны з камянёў i неабчасаных бярвёнаў i людзей у звярыных шкурах, дзiкiх i ваяўнiчых з выгляду. Заўважыўшы карабель арганаўтаў, дзiкiя людзi з крыкамi кiнулiся да таго месца, дзе прычальваў карабель, стоўпiлiся, нiбы бараны, i з цiкавасцю чакалi высадкi, не выказваючы нiякiх прыкмет гасцiннасцi. З натоўпу выйшаў чалавек вялiзнага росту, у чорным плашчы, з цяжкай дубiнай у руках.

Язон зразумеў, што перад iм правадыр гэтых дзiкiх людзей, i, ступiўшы на зямлю, звярнуўся да яго.

– Вiтаю цябе!
– сказаў Язон.
– Калi ласка, скажы нам,

чыя гэта зямля i якi народ тут жыве? Мы - арганаўты, вольныя мараплаўцы. Плывём з грэчаскага горада Iолка ў далёкую Калхiду, каб здабыць залатое руно, якое прыносiць людзям багацце i дастатак. Не бойцеся нас, мы не зробiм вам нiякай шкоды. Мы толькi набяром у нашы пасудзiны свежай вады i паплывём далей. Вялiкi Зеўс загадвае ўсiм людзям быць гасцiннымi i даваць прытулак падарожнiкам...

– Не ведаю нiякага Зеўса!
– груба перапынiў Язона чалавек у чорным плашчы.
– Я - Амiк, у мяне свае законы. Калi ўжо лёс занёс вас да мяне, у царства бебрыкаў, дык ведайце, як я прымаю гасцей. Глядзiце!
– I ён паказаў дубiнаю: каля ўвахода ў паселiшча на доўгiх жэрдках тырчалi высахлыя чалавечыя галовы.
– Месца хопiць i для вас, марскiя бадзягi!
– засмяяўся дзiкун.

Бебрыкi таксама ўсмiхалiся, iм падабаўся жарт цара.

Амiк гаварыў далей:

– Усiх чужаземцаў, якiя ступяць на маю зямлю, я частую па-свойму. Вось! I ён ганарыста ўзняў свой кулак велiчынёй з галаву Язона.
– Гэй вы, мараплаўцы, хто з вас самы дужы, няхай выходзiць са мною на кулачкi! Хто мяне пераможа - будзе тут гаспадаром, каго я перамагу - з таго галаву здыму на памяць... Ну? Прымаеце мой пачастунак?

Ледзь стрымлiваючы гнеў, слухалi арганаўты пахвальбу цара бебрыкаў. Язон не сказаў нi слова i пачаў здымаць з сябе зброю. Ды яго апярэдзiў Палiдэўк.

– Мяне называлi калiсьцi лепшым кулачным байцом у Эладзе, - сказаў ён таварышам, - дазвольце мне ўцiхамiрыць гэтага бебрыка.
– I, павярнуўшыся да Амiка, пачцiва пакланiўся: - Дзякую за сардэчную сустрэчу. Не будзем марнаваць часу. Я гатовы!

Велiкан паглядзеў на Палiдэўка з усмешкаю: юны герой ледзь даставаў яму да пляча.

Але Палiдэўк спакойна зняў з сябе шчыт, меч i шлем i аддаў у рукi брату Кастору, каб ён патрымаў iх у час бою.

Амiк, сярдзiта буркнуўшы, адкiнуў убок сваю дубiну з такою сiлаю, што пыл узняўся слупам. Працiўнiкi скiнулi на траву свае плашчы i абматалi рамянямi рукi па локцi.

Бебрыкi прагным натоўпам акружылi iх. Арганаўты горда стаялi стройнымi радамi воддаль.

– Ну, малы, зараз табе будуць канцы!
– фанабэрыста сказаў Амiк, размахнуўся i абрынуў свой цяжкi кулак проста на галаву Палiдэўка.

Але Палiдэўк своечасова ўхiлiўся i стукнуў злёгку працiўнiка ў жывот.

– О-хо-хо!
– рагатнуў Амiк.
– Ты вёрткi, малыш, але не дражнi мяне - я не люблю, калi мяне казычуць.
– I, нагнуўшыся, з сiлай выкiнуў уперад кулак, каб ударыць юнака ў грудзi, пад сэрца.

Палiдэўк адскочыў убок i з размаху стукнуў велiкана ў скроню так, што ў галаве ў таго зазвiнела i чырвоныя кругi паплылi перад вачамi. Бебрык раз'ятрыўся i, не памятаючы сябе, пачаў бiць направа i налева, куды папала, трацячы дарэмна сiлы, таму што юнак арганаўт кожны раз паспяваў ухiлiцца, адскочыць назад i

толькi стараўся знясiлiць свайго працiўнiка, а сам чакаў зручнага моманту, каб нанесцi рашаючы ўдар. Нiбы раз'юшаны бугай, кiдаўся Амiк ва ўсе бакi, цяжка дыхаючы, i пот буйнымi кроплямi кацiўся з расчырванелага твару i падаў на зямлю, нiбы дождж.

А юны грэк, лёгкi i гнуткi, спрытна кружыўся вакол непаваротлiвага бебрыка i раптам, iмклiва напаўшы на яго, ударыў у скроню - раз i другi - з такою сiлаю, што рассек яму чэрап.

Амiк захiстаўся, упаў на каленi; кроў лiнула ў яго з рота.

Узняўшы шчыты, гучна вiталi пераможцу арганаўты.

Бебрыкi ж, як толькi ўбачылi, што цар iх забiты, кiнулiся да Палiдэўка з дубiнамi. На выручку брату паспяшаўся з мячом Кастор i велiкан Анкей са сваёй цяжкай сякерай. Давялося арганаўтам уступiць у нечаканы бой. Мячы скрыжавалiся з дубiнамi. Бiтва была нядоўгая. Бебрыкi ў жаху кiнулiся наўцёкi; арганаўты гналiся за iмi i вучылi гасцiннасцi.

– Мы прыйшлi да вас з мiрам. Мы не хацелi рабiць вам зла, - гаварыў Язон.
– Нам нiчога не трэба было ад вас, акрамя добрага слова i свежай вады на дарогу. Запомнiце ж цяпер нашу запаведзь: паважайце гасцей i чужаземцаў. Па нашых слядах прыплывуць iншыя - сустракайце iх як сяброў, памагайце тым, хто смела плыве ўперад па нязведаных морах, хто пракладае дарогу для ўсiх!

Язон загадаў зняць з жэрдак мёртвыя галовы чужаземцаў, забiтых Амiкам, i пахаваць iх.

Перапалоханыя бебрыкi прынеслi арганаўтам багатыя дарункi i наладзiлi баль. Героi перавязалi свае раны, забылi пра нядаўнюю бойку i весела балявалi на беразе перад паселiшчам бебрыкаў.

Пераможна гучала залатая кiфара, спяваў Арфей, i людзi ў звярыных шкурах са здзiўленнем слухалi песнi далёкай краiны.

Арганаўты ў Салмiдэсе. Голуб Фiнэя

Усё далей i далей на ўсход плыў "Арго". Ужо шмат дзён былi арганаўты ў дарозе. Яны мiнулi другое мора i хутка павiнны былi ўбачыць трэцяе - апошняе на iх шляху, самае шырокае, бурнае i невядомае мора. Нават спрактыкаваны марак Тыфiс нiчога не ведаў пра яго. Арганаўты доўга шукалi праходу з Прапантыды ў гэтае новае мора i, перш чым рушыць у апошнi пераход, вырашылi адпачыць i спынiлiся паблiзу фракiйскага горада Салмiдэса.

Незвычайная цiшыня сустрэла iх на беразе. Гавань была пустая i закiнутая, гарадскiя вулiцы бязлюдныя, дамы зачынены наглуха.

Арганаўты прайшлi па бязлюдным горадзе i наблiзiлiся да царскага дома. Страшэннае запусценне панавала тут. Усе раслiны ў царскiм садзе загiнулi. Куча агiднага бруду ляжала перад домам; сонца палiла яго, i нясцерпны смурод стаяў у паветры. На расчыненых варотах сядзелi дзве вялiзныя худыя птушкi i, схаваўшы галовы пад крылы, спалi.

Са здзiўленнем глядзелi на ўсё гэта арганаўты i хацелi былi ўжо як мага хутчэй прайсцi мiма, як раптам пачулi чыйсьцi слабы голас. Яны адгукнулiся. З дома выйшаў, хiстаючыся, стары i рушыў да iх, працягнуўшы ўперад дрыжачыя рукi i асцярожна ступаючы, нiбы сляпы. Ён i сапраўды быў сляпы i такi знясiлены i худы, што страшна было глядзець на яго. Ён ледзь дайшоў да прышэльцаў, аслабеў i ўпаў перад iмi на зямлю. Арганаўты паднялi яго, прывялi да ганка, пасадзiлi i абступiлi, чакаючы, што ён скажа.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II